СКУГАРЭ́ЎСКАЯ Алена Іванаўна (н. 13.12.1938, г. Краснадар, Расія),
бел.вучоны ў галіне псіхіятрыі і наркалогіі. Д-рмед.н. (1991), праф. (1993). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1962), дзе і працуе. Асн.навук. працы па праблемах наркалогіі, сацыяльна-псіхалагічных пытаннях.
Тв.:
Эмоции и алкоголизм. Мн., 1987;
Экологический аспект в оценке алкогольной зависимости // Экологическая антропология. Мн., 1999;
Медико-социальный аспект агрессии неокультов (разам з А.А.Скугарэўскім) // Беларусь: вчера, сегодня, завтра. Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́БАЛЕЎ Уладзімір Фёдаравіч (н. 20.6.1941, Мінск),
бел.вучоны ў галіне тэхналогіі металаў. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1994). Скончыў БПІ (1963). З 1968 у БПА. Навук. працы па матэм. мадэліраванні фіз.-хім. працэсаў і ўласцівасцей метал.сістэм. Распрацаваў метады даследавання і прагназіравання ўласцівасцей сплаваў на аснове тэорыі распазнавання вобразаў, фіз. мадэлі крышталізацыі сплаваў.
Тв.:
О термодинамических характеристиках границ раздела микронеоднородности, определяющих взаимную растворимость компонентов двойных систем (разам з А.М.Чычко) // Расплавы. 1999. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́РЛІНГ (Starling) Эрнест Генры (17.4.1866, Лондан — 2.5.1927),
англійскі вучоны ў галіне фізіялогіі. Скончыў Лонданскі ун-т (1886). У 1899—1923 праф. гэтага ун-та. Працаваў у Брэславе, Парыжы. Навук. працы па кровазвароце, лімфаўтварэнні, інервацыі і маторыцы кішэчніка, функцыі нырак, сакрэцыі падстраўнікавай залозы. У 1902 разам з англ. фізіёлагам У.Бейлісам адкрыў гармон сакрацін і ўвёў у навуку тэрмін «гармон» (1905).
Тв.:
Рус.пер. — Основы физиологии человека. Т. 1—2. М.; Л., 1931—33.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУДЖА́ЕЎ Георгій Аляксандравіч (н. 18.10.1919, г. Астрахань, Расія),
бел.вучоны ў галіне эпідэміялогіі. Д-рмед.н. (1973). Бацька С.Г.Суджаевай. Скончыў Мінскі мед.ін-т (1945). З 1945 у проціэпідэмічных установах Мінска. З 1960 у БелНДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. З 1971 у Бел.рэсп.сан.-эпідэміял. станцыі. Навук. працы па гігіене, эпідэміялогіі, мікрабіялогіі інфекц. хвароб.
Тв.:
Об эпидемиологическом значении бактерионосительства на разных этапах борьбы с дифтерией в Белоруссии // Здравоохранение Белоруссии. 1964. № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМЕ́НЧАНКА Віталь Паўлавіч (н. 22.1.1951, г.п. Парафіеўка Ічнянскага р-на Чарнігаўскай вобл., Украіна),
бел.вучоны ў галіне гідрабіялогіі. Д-рбіял.н. (1992). Скончыў БДУ (1973). З 1972 у Ін-це заалогіі АН Беларусі (з 2001 заг. лабараторыі). Навук. працы па структуры супольнасцяў, папуляцыйнай экалогіі зоапланктону.
Тв.:
Биология и продукция ледниковых реликтовых ракообразных. Мн., 1986 (разам з Л.М.Сушчэнем, В.В.Вежнаўцом);
Продукция планктонных ракообразных и факторы среды. Мн., 1990 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УШАКО́ВА Валянціна Міхайлаўна (н. 7.7.1948, с. Салтыкоўка Саратаўскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (2000). Скончыла БДУ (1972). З 1990 у Нац. ін-це адукацыі, з 1996 у Бел. ун-це культуры. Навук. працы па праблемах прафес.інж., пед. і гуманіт. адукацыі, развіцця вышэйшай адукацыі на Беларусі, асновах шматузроўневай сістэмы вышэйшай адукацыі.
Тв.:
Специалист сегодня и завтра. Мн., 1995;
Новые направления подготовки специалистов: (Прогност. анализ). Мн., 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЗА́НАЎ Майсей Анісімавіч (22.2.1887, Вільня — 21.12.1964),
бел.вучоны ў галіне неўрапаталогіі. Д-рмед.н. (1934), праф. (1933). Скончыў Бернскі ун-т (1913). З 1924 у клініцы нерв. хвароб Мінскага мед. ін-та. З 1934 у Віцебскім мед. ін-це (дырэктар, адначасова заг. кафедры). З 1944 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па этыялогіі, патагенезе, лячэнні поліяміэліту, эпідэміялогіі і клініцы энцэфалітаў, нейратаксікозаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАТЭНЕ́ВЕР Леанід Міхайлавіч (1896, Мінск — 8.10.1948),
бел. і расійскі вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Д-рмед.н. (1935), праф. (1940). Скончыў Маскоўскі ун-т (1925). З 1931 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры). З 1933 дырэктар навук. ін-та сываратак і вакцын, адначасова ў Скурна-венералагічным ін-це (Масква). З 1937 ва Усесаюзным ін-це эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. Навук. працы па эпідэміялогіі, дыягностыцы, лячэнні тулярэміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕ́ЙНМАН Фаіна Барысаўна (н. 21.12.1919, г. Віцебск),
бел.вучоны ў галіне марфалогіі нерв. сістэмы. Д-рмед.н. (1973). Скончыла Віцебскі мед.ін-т (1941). З 1953 у Ін-це фізіялогіі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па вызначэнні заканамернасцей інервацыі мочавывадных органаў, распрацоўцы новых спосабаў дыягностыкі і лячэння нейрагенных расстройстваў мочаспускання ў чалавека.
Тв.:
Иннервация мочевыводящих органов. Мн., 1973;
Восстановление иннервации мочевого пузыря. Мн., 1974 (разам з Д.М.Голубам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІ́ТЧЫНГС (Hitchings) Джордж Херберт (18.4.1905, г. Хоквім, ЗША — 27.2.1998),
амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі і фармакалогіі. Д-р філасофіі (1933). Скончыў Вашынгтонскі ун-т (1928). З 1928 у Гарвардскай мед. школе, з 1942 у н.-д. лабараторыі Велкам (Нью-Йорк). Навук. працы па хіміі пірымідзінавых сістэм, антаганістаў пурыну і пірымідзіну, антыметабалітаў нуклеінавых к-т, хіміятэрапіі пухлін, стварэнні антыбактэрыяльных і імунадэпрэсантных прэпаратаў. Нобелеўская прэмія 1988 (з Дж.Блэкам і Г.Элаян).