ХЕ́ЙНМАН Фаіна Барысаўна (н. 21.12.1919, г. Віцебск),

бел. вучоны ў галіне марфалогіі нерв. сістэмы. Д-р мед. н. (1973). Скончыла Віцебскі мед. ін-т (1941). З 1953 у Ін-це фізіялогіі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па вызначэнні заканамернасцей інервацыі мочавывадных органаў, распрацоўцы новых спосабаў дыягностыкі і лячэння нейрагенных расстройстваў мочаспускання ў чалавека.

Тв.:

Иннервация мочевыводящих органов. Мн., 1973;

Восстановление иннервации мочевого пузыря. Мн., 1974 (разам з Д.​М.​Голубам).

М.​К.​Туміловіч.

т. 17, с. 8

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)