УШАКО́ВА Валянціна Міхайлаўна (н. 7.7.1948, с. Салтыкоўка Саратаўскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-р пед. н. (2000). Скончыла БДУ (1972). З 1990 у Нац. ін-це адукацыі, з 1996 у Бел. ун-це культуры. Навук. працы па праблемах прафес. інж., пед. і гуманіт. адукацыі, развіцця вышэйшай адукацыі на Беларусі, асновах шматузроўневай сістэмы вышэйшай адукацыі.

Тв.:

Специалист сегодня и завтра. Мн., 1995;

Новые направления подготовки специалистов: (Прогност. анализ). Мн., 1996.

Г.​А.​Фатыхава.

т. 16, с. 290

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)