СЯМЕ́НЧАНКА Віталь Паўлавіч (н. 22.1.1951, г.п. Парафіеўка Ічнянскага р-на Чарнігаўскай вобл., Украіна),

бел. вучоны ў галіне гідрабіялогіі. Д-р біял. н. (1992). Скончыў БДУ (1973). З 1972 у Ін-це заалогіі АН Беларусі (з 2001 заг. лабараторыі). Навук. працы па структуры супольнасцяў, папуляцыйнай экалогіі зоапланктону.

Тв.:

Биология и продукция ледниковых реликтовых ракообразных. Мн., 1986 (разам з Л.​М.​Сушчэнем, В.​В.​Вежнаўцом);

Продукция планктонных ракообразных и факторы среды. Мн., 1990 (у сааўт.).

т. 15, с. 344

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)