СВАЯ́К Казімір (сапр.Стаповіч Канстанцін Мацвеевіч; 19.2.1890, в. Барані Астравецкага р-на Гродзенскай вобл. — 6.5.1926),
бел. пісьменнік. Скончыў Віленскую каталіцкую духоўную семінарыю (1914). У 1915 пасвячоны ў ксяндза. Абавязкі ксяндза спалучаў з адукацыйна-асветнай работаю: адкрываў бел. школы, збіраў бел. фальклор, казанні ў касцёле гаварыў па-беларуску, за што зазнаў нападкі касцельнай іерархіі. Друкаваўся з 1913. Аўтар публіцыст. трактата аб шкоднасці п’янства «Алкаголь» (1913), п’есы «Янка Канцавы» (1920), зб. вершаў «Мая ліра» (1924), вершаванага апавяд. «Чарку дай, браце» (1926), драм. паэмы «Купалле» (1930), філас. дзённіка «Дзея маёй мыслі, сэрца і волі» (1932). Пісаў вершы, апавяданні, эсэ, філас. эцюды, гумарэскі, публіцыст. артыкулы рэліг. і літ.-крытычнага зместу (нарыс пра Ф.Багушэвіча, арт.пра аповесць М.Гарэцкага «Дзве душы») і інш.Найб. раскрыўся ў паэзіі: творы прасякнуты патрыят. думкамі і гуманіст. ідэямі, напоўнены высокай духоўнасцю, ранімай чалавечнасцю, устаноўкай на асветніцтва, пошукамі «найвышэйшай справядлівасці».
Тв.:
У кн.: Ростані волі. Мн., 1990.
Літ.:
Станкевіч А. З жыцьця і дзейнасці Казімера Сваяка. Вільня, 1936;
Калеснік У. Зорны спеў. Мн., 1975;
Стаповіч Б. З успамінаў пра Казіміра Сваяка // Полымя. 1990. № 2.
грэчаскі пісьменнік, дыпламат; адзін з пачынальнікаў інтэлектуальнай плыні ў сучаснай навагрэч. паэзіі. Вучыўся ў Афінах і Парыжы (1914—25). У 1926—41, 1946—62 на дыпламат. службе. Друкаваўся з 1931. У ранніх зб-ках паэзіі «Паварот» (1931), «Вадаём» (1932), паэме «Легенды» (1935) уплывы неарамантызму; у зб-ках вершаў і паэм «Міфгісторыя» (1935), «Гімнапедыя» (1936), «Сшытак практыкаванняў» (1940), «Карабельныя дзённікі» (т. 1—3, 1940—55), «Кіхлі» (1947), «Кіпр, край майго прароцтва» (1955), «Тры шчырыя паэмы» (1966) і інш. уплывы франц. паэтаў-сімвалістаў і Т.С.Эліята, перапляценне інтэрпрэтацый стараж.-грэч. міфаў з роздумам пра цяперашні лёс суайчыннікаў, найперш інтэлектуалаў. Аўтар эсэ, у т. л. «Пра іншаземны верш» (1932), «Дыялог пра паэзію» (1939), «Спробы» (1944), «Мова нашай паэзіі» (1965), дарожных нататак «Тры дні ў манастырах Кападокіі» (1953), рамана «Шэсць начэй на Акропалі» (апубл. 1976), дзённікаў і інш. Нобелеўская прэмія 1963.
Тв.:
Рус.пер. — у кн.: Геракл и мы: Современная греч. поэзия. М., 1983;
У кн.: Поэты-лауреаты Нобелевской премии. М., 1997.
помнік бел. перакладной агіяграфічнай л-ры 15 ст. Напісана ў Візантыі ў 3-й чвэрці 14 ст. напачатку, верагодна, па-грэчаску, пасля перакладзена на царк.-слав. мову. У жыціі коратка выкладзена гісторыя пра трох язычнікаў з «Літоўскай зямлі», якія перайшлі ў хрысціянства, сталі гарачымі прыхільнікамі новай веры і дачасна скончылі жыццё пакутніцкай смерцю: паводле загаду князя іх павесілі. У аснову твора пакладзены, відаць, сапраўдны факт, але ён апісаны вельмі сцісла, даволі трафарэтна і схематычна. У жыціі мала гіст. рэалій, канкрэтных быт. дэталей, жыццёвай праўды. Толькі ў спісах усх.-слав. паходжання згадваецца літ.кн. Альгерд, адзначаецца, што падзеі адбываліся ў Вільні і падаюцца язычніцкія імёны герояў — Круглец, Няжыла, Кумец. «Сказанне...» бытавала ў розных зборніках, унесена ў «Вялікія Мінеі Чэцці» Макарыя (16 ст.), аднак бел.-літ. летапісы і хронікі гісторыю пра трох віленскіх пакутнікаў не адзначаюць. Самыя стараж. спісы — Віленскі і Бялградскі (15 ст.).
Літ.:
Сперанский М.Н. Сербское житие литовских мучеников. М., 1909.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКО́РАПІС,
тып пісьма, які развіўся ва ўсх. славян з паўустава ў выніку паскарэння працэсу пісання. Характарызаваўся звязаным напісаннем літар у слове, свабодным узмахам і націскам пяра. У старабел. дзелавой пісьменнасці пачаў ужывацца з канца 14 ст. 1м напісаны актавыя кнігі гарадскіх, земскіх і замкавых судоў, большая ч. дакументаў Метрыкі ВКЛ, Статуты ВКЛ 1529 і 1566. Асаблівага росквіту дасягнуў у 16—17 ст., калі шырока выкарыстоўваўся ў свецкіх («Аповесць пра Трышчана», «Аповесць пра Баву», «Гісторыя пра Атылу», 2-я пал. 16 ст.; бел. пераклады «Хронікі польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі» М.Стрыйкоўскага, «Александрыі», «Троі», «Рымскага летапісца» пач. 17 ст.) і рэліг. творах. С. напісана Баркулабаўская хроніка.
На аснове С. ў канцы 16 ст. створаны спец. шрыфт, якім у друкарні Мамонічаў выдадзены «Трыбунал...» (1586), Статут ВКЛ 1588, «Унія» І.Пацея (1595) і інш.Бел. С. быў больш каліграфічны і зручны для чытання, чым рускі, і ў 17 ст. прыкметна на яго ўплываў.
Літ.:
Карский Е.Ф. Славянская кирилловская палеография. М., 1979;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СМАЛЕ́НСКІЯ ГРА́МАТЫ XIII—XIV стст.»
(«Смоленские грамоты XIII—XIV вв.»),
зборнік смаленскіх грамат 12—14 ст., выдадзены Інтам рус. мовы АНСССР у Маскве ў 1963. Апублікаваны комплекс актаў Смаленскай епархіі сярэдзіны 12 — пач. 13 ст. (паводле копій 16 ст.); дагавор пра ўмовы гандлю невядомага смаленскага князя з Рыгаю і Гоцкім берагам (в-аў Готланд) прыкладна 1223—25; дагавор 1229 Смаленска з Рыгаю і Гоцкім берагам (6 спісаў 13—14 ст.); судовая грамата смаленскага кн. Фёдара Расціславіча пра нямецкі звон 1284; пацвярджальныя граматы князёў Фёдара Расціславіча 1284, Аляксандра Глебавіча каля 1300, Івана Аляксандравіча 1-й пал. 14 ст.; грамата смаленскага кн. Юрыя Святаславіча пра саюз з каралём польскім і вял. князем ВКЛ Ягайлам 1386. Большасць грамат надрукавана з арыгіналаў. Выданне здзейснена найперш з лінгвістычнымі мэтамі з максімальным набліжэннем да арыгіналаў. Матэрыялы зборніка маюць вял. значэнне для асвятлення гісторыі Полацкай і Віцебскай зямель, якія ў 13—14 ст. мелі цесныя сувязі са Смаленскам, і гісторыі бел. мовы, бо ў смаленскіх граматах 13 ст. ўпершыню выявіліся рысы жывой бел. мовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРГЕ́ЕЎ-ЦЭ́НСКІ (сапр.Сяргееў) Сяргей Мікалаевіч
(30.9.1875, с. Праабражэнскае Тамбоўскай вобл., Расія — 3.12.1958),
рускі пісьменнік. Акад.АНСССР (1943). Скончыў Глухаўскі настаўніцкі ін-т (1895). Працаваў настаўнікам, быў на вайск. службе. Друкаваўся з 1898. Першы зб. вершаў — «Думы і летуценні» (1901). Аповесці «Сад» (1905), «Бабаеў» (1907), «Журба палёў» (1909), «Рух» (1910) і інш.пра розныя пласты рас. грамадства. У творах з канца 1920-х г. асэнсаванне новай рэчаіснасці («Жывая вада», 1927; «Шчасліўка», 1932; «Шукаць, заўсёды шукаць!», 1935). Вяршыня яго творчасці — эпапея «Ператварэнне Расіі» (12 раманаў, 3 аповесці, эцюды; апубл. 1914—59) прарас. грамадства на пач. 20 ст. Услаўленне гераізму рус. народа ў эпапеі «Гарачая пара ў Севастопалі» (1937—39, Дзярж. прэмія СССР 1941), зб.апавяд. «Сапраўдныя людзі» (1943). Аўтар зб. вершаў «Родная зямля...» (1958), зб-каў публіцыст. артыкулаў і ўспамінаў «Пра высокае майстэрства» (1956), «Слова да маладых» (апубл. 1965), «Радасць творчасці» (апубл. 1969), п’ес і інш. На бел. мову апавяданне «Аракуш» пераклаў В.Рабкевіч.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—12. М., 1967.
Літ.:
Плукш П.И. С.Н.Сергеев-Ценский — писатель, человек. М., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРА́САЎ Канстанцін Іванавіч (н. 10.10.1940, Мінск),
бел. пісьменнік, публіцыст. Скончыў БПІ (1965). Працаваў у геал. экспедыцыі, на заводзе ў Мінску, у выд-ве «Вышэйшая школа» (1967—75), на кінастудыі «Беларусьфільм», у перыяд. друку, у т. л. ў час. «Нёман» (1977—83), «Спадчына» (1989—95) і інш. Друкуецца з 1966. Піша на рус. і бел. мовах. Асн. тэма твораў — гіст. мінулае Беларусі. Аўтар аповесці пра Грунвальдскую бітву «Дзень рассеяння» (1980), зб.гіст.-літ. нарысаў «Памяць пра легенды: Беларускай даўніны галасы і абліччы» (1984), гіст. аповесцей «Пагоня на Грунвальд» (1980), рамана «Тры жыцці княгіні Рагнеды» (1994). Маральна-этыч. праблемы ў творах дэтэктыўнага жанру (зб-кі «У час Стральца», 1981; «Залатая горка...», 1998, і інш.).
Тв.:
Странствие в тесном кругу: Повести. Мн., 1986;
Памяць пра легенды: Постаці бел. мінуўшчыны. Мн., 1990;
Единственный свидетель — Бог: Повести. Мн., 1991;
Апошняе каханне князя Міндоўга. Мн., 2000;
Беларусь: Пст. падарожжа для дзяцей. Мн., 2000;
Крыж Памяці: Кароткі спіс войнаў, паўстанняў, рэпрэсій, катастрофаў, якія выпалі на лёс Беларусі за тысячагоддзе. Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫ́ФАНАЎ Юрый Валянцінавіч (28.8.1925, Масква — 28.3.1981),
рускі пісьменнік. Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1949). Друкаваўся з 1947. Раманы «Студэнты» (1950; Дзярж. прэмія СССР 1951), «Нецярплівасць» (1973) пра нарадавольцаў. У «маскоўскіх» псіхал. аповесцях «Абмен» (1969), «Іншае жыццё» (1975), «Дом на набярэжнай» (1976), «Стары» (1978), дакумент.-мемуарнай кнізе прарэв. дзейнасць свайго бацькі «Водбліск вогнішча» (1965), публіцыстыцы (кн. «Як слова наша адгукнецца...», апубл. 1985) і інш. роздум пра лёс пакалення і сувязь часоў, рэвалюцыю і грамадз. вайну, паліт. рэпрэсіі. Сярод інш. твораў: раманы «Спатоленне смагі» (1963, аднайм. фільм 1965), аўтабіягр. аповесць «Час і месца» (1981, не завершана), зб-кі апавяданняў і нарысаў на спарт. тэмы «У канцы сезона» (1961), «Факелы на Фламініо» (1965), «Гульні прыцемкам» (1970), сцэнарый фільма «Хакеісты» (1965). На бел. мову аповесць Т. «Папярэднія вынікі» пераклаў А.Жук, апавяданне «Смерць у Сіцыліі» У.Шахавец.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—4. М., 1985—87;
Избранное. Мн., 1983.
Літ.:
Иванова Н.Б. Проза Юрия Трифонова. М., 1984;
Оклянский Ю.М. Юрий Трифонов: Портрет-воспоминание. М., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УВЯДЗЕ́НСКІ (псеўд.Басаргін) Аляксей Іванавіч
(26.5.1861, г. Серпухаў, Расія — 8.3.1913),
расійскі філосаф. Д-р багаслоўя (1902). Скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію (1886), з 1887 працаваў у ёй (з 1892 узначальваў кафедру). У працы «Пра задачы сучаснай філасофіі ў сувязі з пытаннем пра магчымасці і кірункі філасофіі самабытна-рускай (pia desideria)» (1893) разглядаў праблемы спецыфікі рус. філасофіі і магчымых шляхоў яе развіцця. Сцвярджаў, што гал. месца ў рус.філас. светасузіранні належыць пытанню пра сэнс і каштоўнасць жыцця, якое, на яго думку, складае перадумову аналізу ўсіх інш.філас. пытанняў. Лічыў, што рус. філасофія звяртаецца да розных праблем, але і ў яе аснове ляжыць рэліг.-царк. пачатак ці «саборнасць свядомасці». У вырашэнні праблемы суадносін матэрыяльнага і ідэальнага светаў зыходзіў з прынцыпу дуалізму матэрыі і духу; выступаў супраць матэрыяліст. і ідэаліст. манізму, абмежаванасць якіх, на яго думку, пераадольваецца трансцэндэнтальным манізмам, што аб’ядноўвае матэрыяльны і духоўны пачаткі. Лічыў, што спасціжэнне ісціны даступна не індывід., а калект. розуму; ступень разумення ісціны ў грамадстве звязваў са стварэннем умоў для зладжанай калект. працы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРАШЭ́ВІЧ Іосіф (Юзаф) Бенядзіктавіч (1793, г. Бельск-Падляскі, Польшча — 1.2.1860),
бел. і польскі гісторык, этнограф, юрыст. Скончыў Віленскі ун-т (1815). У 1815—26 выкладаў у Крамянецкім ліцэі (Украіна). У 1826—31 праф. права Віленскага ун-та. Пісаў на польскай мове. Друкаваўся ў час. «Атэнэум», «Pamiętnik Warszawski» («Варшаўскі дзённік») і інш. Аўтар навук. прац «Пра ўплыў хрысціянскай рэлігіі на цывілізацыю славян» (1826), «Пра стан цывілізацыі Літвы перад і пасля заснавання акадэміі» (1828), «Вобраз Літвы з пункту гледжання цывілізацыі ад найстаражытнейшых часоў да канца XVIII стагоддзя» (т. 1—3, 1844—45), «Матэрыялы да статыстыкі і этнаграфіі Гродзенскай губерні: Бельскі павет» (1848), публікацый пра Бельск, Драгічын, Супрасль і інш. Апіраючыся на звесткі М.Стрыйкоўскага, А.Нарушэвіча, Т.Нарбута, вывучаў паходжанне плямён, што жылі на тэр. Беларусі, фальклор і этнаграфію бел. насельніцтва. У сваіх працах часта зыходзіў з паланафільскіх пазіцый.
Літ.:
Бандарчык В.К. Гісторыя беларускай этнаграфіі XIX ст.Мн., 1964. С. 56;
Каханоўскі Г.А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—XIX стст. Мн., 1984.