СЯРГЕ́ЕЎ-ЦЭ́НСКІ (сапр. Сяргееў) Сяргей Мікалаевіч
(30.9.1875, с. Праабражэнскае Тамбоўскай вобл., Расія — 3.12.1958),
рускі пісьменнік. Акад. АН СССР (1943). Скончыў Глухаўскі настаўніцкі ін-т (1895). Працаваў настаўнікам, быў на вайск. службе. Друкаваўся з 1898. Першы зб. вершаў — «Думы і летуценні» (1901). Аповесці «Сад» (1905), «Бабаеў» (1907), «Журба палёў» (1909), «Рух» (1910) і інш. пра розныя пласты рас. грамадства. У творах з канца 1920-х г. асэнсаванне новай рэчаіснасці («Жывая вада», 1927; «Шчасліўка», 1932; «Шукаць, заўсёды шукаць!», 1935). Вяршыня яго творчасці — эпапея «Ператварэнне Расіі» (12 раманаў, 3 аповесці, эцюды; апубл. 1914—59) пра рас. грамадства на пач. 20 ст. Услаўленне гераізму рус. народа ў эпапеі «Гарачая пара ў Севастопалі» (1937—39, Дзярж. прэмія СССР 1941), зб. апавяд. «Сапраўдныя людзі» (1943). Аўтар зб. вершаў «Родная зямля...» (1958), зб-каў публіцыст. артыкулаў і ўспамінаў «Пра высокае майстэрства» (1956), «Слова да маладых» (апубл. 1965), «Радасць творчасці» (апубл. 1969), п’ес і інш. На бел. мову апавяданне «Аракуш» пераклаў В.Рабкевіч.
Тв.:
Собр. соч. Т. 1—12. М., 1967.
Літ.:
Плукш П.И. С.Н.Сергеев-Ценский — писатель, человек. М., 1975.
А.Р.Жакаў.
т. 15, с. 354
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)