забойства наследніка аўстр. прастола эрцгерцага Франца Фердынанда 28.6.1914 у г.Сараева (Боснія). Здзейснена членамі тайнай групы сербскай нац. арг-цыі «Маладая Боснія» на чале з Г.Прынцыпам і Д.Ілічам. План забойства распрацавала з ведама сербскага ўрада блізкая да сербскага ген. штаба тайная арг-цыя «Аб’яднанне або смерць» («Чорная рука»), Франц Фердынанд, разам з жонкай, быў застрэлены Прынцыпам у час руху па вуліцах Сараева, куды ён прыбыў для кіраўніцтва манеўрамі аўстра-венг. арміі. Іліч і 2 інш. члены тэрарыст. групы пакараны смерцю, Прынцып (як непаўналетні) асуджаны на 20 гадоў катаргі (памёр у турме). С.з. было выкарыстана Аўстра-Венгрыяй і Германіяй як падстава для ваен. нападу на Сербію, што стала пачаткам 1-й сусв. вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЦЫЯЛАГІ́ЧНАЯ ШКО́ЛА КРЫМІНА́ЛЬНАГА ПРА́ВА,
кірунак у навуцы крымін. права. Узнікла ў канцы 19 — пач. 20 ст. Прадстаўнікі школы Ф.Ліст (Аўстрыя), Э.Феры (Італія), І.Я.Файніцкі, С.В.Познышаў (Расія), прызнаючы сац. абумоўленасць злачынных паводзін чалавека, лічылі, што на яго ўплываюць і біял. (у т. л. спадчыннасць), фіз. (час года, клімат, час сутак і да т.п.) і інш. фактары. Сучасныя прыхільнікі школы прытрымліваюцца тэорыі і мноства фактараў злачыннасці як біял., так і сац. (напр., звязаных з урбанізацыяй). Крыміналісты-сацыёлагі лічылі, што навука крымін. права аб’ядноўвае крымін. права ў вузкім сэнсе (крымін. дагматыка), крыміналогію або этыялогію злачынстваў і крымін. палітыку (распрацоўка мер барацьбы са злачыннасцю); некаторыя з іх у яе склад уключалі таксама пеналогію (навуку аб выкананні пакарання).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕ́РДЗЕЛ,
рэзальны інструмент для свідравання адтулін у метале, дрэве, пластмас і інш. матэрыялах. С. замацоўваюць у свідравальных станках, дрылях, калаўротах і інш.
Адрозніваюць С.: вінтавыя (спіральныя), з накіравальным цэнтрам (цэнтровачныя) і бясцэнтравыя, адно- і двухбаковага рэзання, для атрымання глыбокіх і малых адтулін. У дрэваапрацоўцы выкарыстоўваюць таксама лыжкавыя, смоўжападобныя (для расшырэння адтулін), вітыя і шнэкавыя (для свідравання глыбокіх і чыстых адтулін), коркавыя (для высвідроўвання шыпавых гнёздаў), зянковачныя (для выбаркі канічных упадзін; гл. Зянкоўка), універсальныя. Рэзальную частку С. робяць з легіраванай сталі, аснашчаюць пласцінкамі і каронкамі з цвёрдых сплаваў або кампазіцыйных матэрыялаў.
Свердзел: а — будова спіральнага свердла; б — найбольш пашыраныя віды свердлаў (1 — вінтавы з канічнай заточкай, 2 — лыжачны, 3 — цэнтравы, 4 — завіткападобны, 5 — вінтападобны віты, 6 — вінтападобны шнэкавы, 7 — коркавы, 8 — універсальны рассоўны).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕТЛАВЫ́Я ЭТАЛО́НЫ,
меры для ўзнаўлення, захоўвання і перадачы адзінак светлавых велічынь (сілы святла, асветленасці, яркасці, светлавога патоку і інш.). Забяспечваюць адзінства светлавых вымярэнняў з найвышэйшай дасягальнай дакладнасцю. Бываюць першасныя і другасныя.
Першасны С.э. адзінкі сілы святла (кандэлы) ажыццёўлены ў 1948 у выглядзе т.зв. поўнага выпрамяняльніка, які мае ўласцівасці абсалютна чорнага цела; яго яркасць 6∙105 кд/м². У 1979 прынята новае вызначэнне кандэлы, якое ўстанаўлівала яе сувязь з адзінкай магутнасці (ватам) монахраматычнага выпрамянення. Другасныя С.э. для адзінак сілы святла, асветленасці, светлавога патоку ўяўляюць сабой групы святловымяральных лямпаў напальвання рознай будовы і колеравай т-ры. Раней С.э. былі: полымя свечкі або лямпы з зададзенымі характарыстыкамі (памерам полымя, відам паліва, скорасцю згарання і інш).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕГАНЦІ́НІ ((Segantini) Джавані) (15.1.1858,г. Арка, Італія — 28.9.1899),
італьянскі мастак. Вучыўся ў акадэміі Брэра ў Мілане (1876—78). З 1885 жыў у Швейцарыі. У ранняй творчасці зазнаў уплыў Ж.Ф.Міле, арыентаваўся на натуралізм і эфекты люмінізму («Аве Марыя», 1882). У 1887—90 пісаў кампазіцыі з рытмічнымі і геам. элементамі, светлым каларытам у духу пуантылізму («Маладая пастушка», 1887—88; «Дзве маці», 1890). З 1890 звярнуўся да сімвалізму. У большасці работ фонам з’яўляецца альпійскі пейзаж. Творам уласцівы дэкар. рытмы, напоўненыя містычнымі або сімвалічнымі элементамі, своеасаблівае асвятленне, якое ўзмацняе падзел тонаў: «Анёл жыцця» (1894), «Любоў да вытокаў жыцця», «Паша вясной» (абодва 1896), «Багіня кахання» (1894—97), «Альпійскі трыпціх» (1886—99), «Партрэт Казірагі Арыяні» (1899).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛЬ (ад араб. сайль бурны паток),
сіль, мур, гразевы або гразекаменны паток, які раптоўна ўзнікае ў рэчышчы горнай ракі. Найб. характэрны для горных раёнаў з кантынент. кліматам (напр., для гор Сярэдняй Азіі). Характарызуецца рэзкім кароткачасовым (1—3 гадз) пад’ёмам узроўню вады, хвалепадобным рухам і адсутнасцю строгай перыядычнасці. Фарміруецца пры выпадзенні моцных ліўняў, інтэнсіўным раставанні снегу і лёду горных ледавікоў, радзей ад землетрасенняў, вывяржэнняў вулканаў, прарываў азёрных перамычак, у выніку гасп. дзейнасці (напр., пры ўзрыўных работах у гарах). Перадумовай служыць назапашванне вял. колькасці прадуктаў выветрывання на горных схілах, іх значныя нахілы, працяглае ўвільгатненне грунтоў, што змяншае іх трываласць. Могуць прычыняць вял. разбурэнні. Барацьба з С. вядзецца пераважна шляхам замацавання глебавага і расл. покрыва, буд-васпец. гідратэхн. збудаванняў, у т. л. плацін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРААРГАНІ́ЧНЫЯ ЗЛУЧЭ́ННІ,
рэчывы, малекулы якіх маюць атамы серы, злучаныя з атамамі вугляроду непасрэдна або праз гетэраатамы, найчасцей атамы кіслароду і азоту. Да С.з. адносяцца тыолы (меркаптаны), сульфакіслоты, сульфіды арганічныя, сульфаты арганічныя, сульфоніевыя злучэнні (гл.Оніевыя злучэнні) і інш., а таксама гетэраараматычныя злучэнні, найважн. з іх — тыяфен і тыазол. Разнастайнасць С.з. абумоўлена спецыфічнымі ўласцівасцямі серы, якая з’яўляецца адным з асн.арганагенаў. С.з. пашыраны ў прыродзе: амінакіслоты — цыстэін, цысцін і метыянін, вітаміны — тыямін, біяцын, ліпоевая кіслата, ёсць у высокасярністай нафце, кам.-вуг. і сланцавых смолах, прыродным газе некат. радовішчаў. Выкарыстоўваюць у прам-сці як фарбавальнікі, экстрагенты, манамеры, антыаксіданты, растваральнікі і інш., многія прыродныя і сінт. як лек. прэпараты (напр., антыбіётыкі пеніцылін і цэфаласпарын, сульфаніламідныя прэпараты). Я.Г.Міляшкевіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ЛАС (ісп. silos, мн. лік ад silo падземнае памяшканне, яма для захоўвання зерня),
кансерваваная без доступу паветра зялёная маса раслін, сакаўны корм. Сіласуюць сіласныя культуры, дзікарослыя травы, бацвінне, караняплоды і інш.
Расліны здрабняюць, закладваюць слаямі ў сіласасховішчы, утрамбоўваюць і ізалююць ад паветра зямлёй, глінай абосінт. плёнкай. У такіх умовах хутка размнажаюцца малочнакіслыя бактэрыі, якія раскладаюць цукры з утварэннем малочнай к-ты і прыгнечваюць анаэробныя маслянакіслыя і гніласныя працэсы. Гатуюць С. просты ці камбінаваны, часам з падвяленых (да 70% вільгаці) раслін. Якасны С. мае прыемны пах (квашанай капусты, мочаных яблык, фруктовы), кіславаты смак, жоўта-зялёны колер, рыхлую структуру, у ім зберагаюцца пажыўныя рэчывы (акрамя цукру) і вітаміны. Уваходзіць у кармавы рацыён с.-г. жывёл, паляпшае іх страваванне, засвойванне інш., асабліва грубых кармоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІМФАНІ́ЧНАЯ КАРЦІ́НА,
адначасткавы сімф. твор; адзін з жанраў праграмнай музыкі. Для С.к. характэрны карцінна-выяўл. тып праграмнасці, панаванне аднаго, пераважна ўстойліва-статычнага, або некалькіх блізкіх па характары вобразаў. У параўнанні з сімфанічнай паэмай С.к. больш аднародная па вобразна-тэматычным складзе, драматургіі. С.к. ўводзіцца ў якасці самаст. нумару у оперы і балеты. Сярод бел. кампазітараў да С.к. звярталіся Л.Абеліёвіч («Накцюрн», «Танец»), А.Багатыроў («Бітва» ў оперы «У пушчах Палесся»), Я.Глебаў («Вясновая карцінка»), Р.Пукст («Сон» у оперы «Марынка»), Дз.Смольскі («Сімфанічная карціна»), К.Цесакоў («Тарас на Парнасе»), Л.Шлег («Несцерка»), Н.Усцінава («Беларускія карцінкі»), Л.Сімаковіч («Пачатак роду»), В.Іваноў («Сімфанічная карціна») і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІМФАНЬЕ́ТА (італьян. sinfonietta памяншальнае ад sinfonia),
шматчасткавы музычны твор, блізкі да сімфоніі. Ад апошняй адрозніваецца меншымі памерамі, абмежаваным складам выканаўцаў (пераважна малы сімф. ці камерны аркестр абоінстр. ансамбль), прастатой муз. зместу (часта жанрава-быт. характару), змякчэннем канфліктнасці сімф. драматургіі.
Сфарміравалася ў 2-й пал. 19 ст. (І.Раф., М.Рымскі-Корсакаў). Найб. пашырылася ў 20 ст. ў творчасці М.Рэгера, П.Хіндэміта, Б.Брытэна, Ф.Пуленка, М.Мяскоўскага, С.Пракоф’ева, А.Хачатурана, Б.Чайкоўскага, М.Вайнберга, Г.Уствольскай і інш.
У бел. музыцы да С. ўпершыню звярнуўся М.Чуркін, аўтар 3 С. («Беларускія карцінкі», 1925; 1949,1955). Сярод інш. аўтараў С.; М.Аладаў, Г.Ермачэнкаў, П.Падкавыраў, Р.Сурус, К.Цесакоў і інш.