СТАТЫСТЫ́ЧНЫЯ І ДЫНАМІ́ЧНЫЯ ЗАКО́НЫ, статыстычныя заканамернасці і заканамернасці жорсткай дэтэрмінацыі,
асноўныя тыпы заканамернасцей сувязі з’яў, якія атрымалі найб. поўнае выяўленне ў сучаснай навуцы. Адрозніваюцца па ўнутр. структуры адпаведных навук. тэорый і агульных падыходах да прыроды быцця і пазнання. Дынамічныя законы характэрны для адносна ізаляваных сістэм, што складаюцца з невял. колькасці элементаў, дзе можна абстрагавацца ад выпадковых фактараў. У законах гэтага тыпу прадказанні дакладна вызначаныя і адназначныя (напр., законы руху макраскапічных аб’ектаў). Уяўленні пра дынамічныя законы сфарміраваліся ў працэсе развіцця класічнай механікі. Абсалютызацыя законаў гэтага тыпу характэрна для канцэпцыі мех.дэтэрмінізму, прыхільнікі якой экстрапаліравалі Ньютана законы механікі на ўсе з’явы і працэсы свету (П.Лаплас і інш.). Пры дапамозе дынамічных законаў фармулююцца каузальныя сувязі з’яў. Пры аналізе сістэм, якія складаюцца з вялікай колькасці аб’ектаў (часціц), а таксама сац. і біял. з’яў найб. адэкватныя статыстычныя законы. Яны распрацаваны ў працэсе развіцця класічнай статыстычнай фізікі і метадалагічнай асновай іх з’яўляецца імавернасцей тэорыя Стат. законы носяць імавернасны характар, што абумоўлена дзеяннем мноства выпадковых фактараў і ўзаемадзеяннем вял. колькасці элементаў (напр., вял. колькасць малекул у газе, асобін у біял. папуляцыях, людзей у сац. калектывах). За сукупным дзеяннем розных фактараў яны выяўляюць устойлівае і неабходнае. У сац. сферы сац. законы дзейнічаюць як законы масавых з’яў і звязаны з вялікіх лікаў законам. Метады выяўлення стат. законаў распрацаваны ў сац.статыстыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАНЕ́ЕЎ Сяргей Іванавіч (25.11.1856, г. Уладзімір, Расія — 19.6.1915),
рускі кампазітар, піяніст, муз. тэарэтык, педагог, грамадскі дзеяч. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1875, кл. М.Рубінштэйна і П.Чайкоўскага), з 1878 выкладаў у ёй (з 1881 праф., у 1885—89 дырэктар). Адзін з заснавальнікаў Нар. кансерваторыі (1906) і Муз.навук.т-ва (з 1908 Муз.-тэарэт.б-ка). Чл.Музычна-этнаграфічнай камісіі. Першы выканаўца многіх фп. твораў Чайкоўскага. Творам Т. ўласцівы актыўны валявы характар, строгая лагічнасць формы, філас.-этычная накіраванасць зместу, дасканалае поліфанічнае майстэрства, спалучэнне глыбіні думкі і лірычнай выразнасці. Найб. значныя творы: опера-трылогія «Арэстэя» (паст. 1895), кантаты «Іаан Дамаскін» (1884) і «Пасля чытання псалма» (1915), сімфонія до мінор (4-я, 1898), 2 стр. квінтэты, фп. квінтэт, 4-ы і 6-ы квартэты, Канцэртная сюіта для скрыпкі з арк., хоры без суправаджэння. Апрацоўваў нар. песні, у т. л. 2 бел. вяснянкі. У Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі паст. яго опера «Арэстэя» (1963). Аўтар прац «Вучэнне пра канон» (выд. 1929), «Рухомы кантрапункт строгага пісьма» (2-е выд., 1959). Сярод вучняў: Р.Гліэр, К.Ігумнаў, Г.Канюс, С.Ляпуноў, М.Метнер, З.Паліяшвілі, С.Рахманінаў, А.Скрабін і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ТРЫБУ́НА МАСТА́ЦТВА»,
бел. тэатральна-маст. ілюстраваны часопіс. Выдаваўся ў лют.—чэрв. 1925 у Мінску Цэнтр. праўленнем саюза работнікаў мастацтва Беларусі (з № 8 разам з Белдзяржкіно). Матэрыялы друкаваліся на бел. і рус. мовах. У праграму выдання ўваходзіла грамадскае абмеркаванне праблем маст. творчасці, пошуку жывой сувязі мастацтва і літ.-маст. крытыкі з нар. масамі, распрацоўка эстэт. прынцыпаў бел. мастацтва, выяўленне ў ім нац. стылю, развіццё маст. самадзейнасці. Рэдакцыя давала магчымасць выказаць свае погляды прадстаўнікам розных кірункаў у мастацтве з умовай, каб пытанні маст. творчасці разглядаліся «ў сувязі з агульнымі задачамі рабочага класа». У рэцэнзіях, аналітычна-праблемных і дыскусійных артыкулах часопіс змагаўся за высокі ідэйна-маст. ўзровень творчасці тэатр. і муз. калектываў, кінематографа, дзеячаў выяўл. і прыкладнога мастацтва. Выступаў за ўсебаковае развіццё бел. культуры. Імкнуўся пераадолець правінцыялізм у поглядах на бел. мастацтва толькі як на этнаграфічнае, засн. на стылізацыі фалькл. тэм, вобразаў і матываў. Аўтары асобных артыкулаў прапаноўвалі авангардысцкую і пралеткультаўскую праграму сацыяліст. мастацтва. Часопіс знаёміў з бел. л-рай, адзначыў юбілеі А.Гурло, Е.Міровіча, змяшчаў партрэты пісьменнікаў і дзеячаў мастацтва. Друкаваў рэпертуар тэатраў і кіно Мінска і Віцебска. Інфармаваў праасн.маст. падзеі ў рэспубліках і за мяжой. У часопісе супрацоўнічалі Я.Барычэўскі, С.Вальфсон, Ю.Дрэйзін, Я.Дыла, З.Жылуновіч, М.Каспяровіч, Міровіч, М.Шчакаціхін і інш. Выйшла 14 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УДА́Рцвёрдых цел,
сукупнасць з’яў, якія адбываюцца пры сутыкненні рухомых цвёрдых цел, а таксама пры некаторых відах узаемадзеяння цвёрдага цела з вадкасцю ці газам (У. струменя аб цела, У. цела аб паверхню вадкасці, гідраўлічны ўдар, дзеянне ўдарнай хвалі на цвёрдае цела і інш.).
Пры У. ў месцах кантакту цел узнікаюць вял. сілы ўзаемадзеяння, якія наз.ўдарнымі, (сярэднія велічыні ціску на пляцоўках кантакту дасягаюць ~ 104—105атм.); у выніку за вельмі малы час (~ 10−4—10−5 с) адбываецца значная змена скарасцей цел. Лінія, перпендыкулярная да паверхняў цел у пункце іх сутыкнення, наз.лініяй удару. Адрозніваюць У : прамы — скорасці цел да У. паралельныя лініі У.; косы — скорасці да У. непаралельныя; цэнтральны — пры У. цэнтры мас знаходзяцца на лініі У.; пругкі — сумарная кінетычная энергія цел пасля У. такая ж, як да У. Вынікамі У. могуць быць астаткавыя дэфармацыі, гукавыя ваганні, нагрэў цел, змена мех. уласцівасцей матэрыялаў (напр., умацаванне цел), разбурэнне (пры скарасцях сутыкнення, большых за крытычныя). Вял. напружанні пры У. выкарыстоўваюцца пры штампоўцы, выцісканні, коўцы і інш. Важнае значэнне мае ўлік гідраўл. У. ў трубах, уздзеяння ўдарнай хвалі на збудаванні і інш.Пра У. у мікрафізіцы гл. ў арт.Сутыкненні атамныя, Рассеянне мікрачасціц.
Літ.:
Кильчевский Н.А. Динамическое контактное сжатие твердых тел. Удар. Киев, 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УНІВЕРСА́ЛЬНАЯ ГРАМА́ТЫКА,
лінгвістычная тэорыя, якая грамат. катэгорыі мовы тлумачыць праз катэгорыі мыслення. Наз. таксама ўсеагульнай, агульнай, рацыянальнай, філас., аналітычнай граматыкай. Бярэ пачатак у грамат. уяўленнях антычнасці. Найб. поўна ўвасоблена ў граматыках 16—17 ст.: грамат. трактат «Мінерва, або Аб прычынах лацінскай мовы» Ф.Санчэса (Іспанія), «Гермес, або Філасофскае даследаванне, якое тычыцца мовы і універсальнай граматыкі» Дж.Харыса, «Тэорыя мовы» Дж.Біты (Англія) і інш.Найб. вядомая з такіх спроб — Пор-Раяль граматыка. У пэўнай ступені У.г. захоўваецца ў сучаснай т.зв. школьнай граматыцы.
У аснове пабудовы У.г. ляжыць даўняе ўяўленне пра мову як просты адбітак мыслення: слова — паняцце, сказ — суджэнне, часціны мовы — пэўныя катэгорыі мыслення і г.д. Такія суадносіны маюць месца, але яны не носяць абсалютнага несупярэчлівага характару, таму што сістэмна-структурная арганізацыя адзінак мовы мае ўласныя прынцыпы, свае законы пабудовы і ў мове ёсць таксама адзінкі плана выражэння, якія ўвогуле не суадносяцца з адзінкамі значэння (фанемы, склады) або фарміруюць іх уласнымі, «пазалагічнымі» сродкамі (безасабовы сказ, выклічнікі і інш.). З сярэдзіны 18 ст. адрозніваюць «граматыку навукі» (пераважана логікі) і «граматыку мастацтва». 1-я абавязкова выяўляецца ва ўсіх мовах як сродак мыслення, 2-я складае спецыфіку, адметнасць кожнай асобнай мовы. Гэтыя ўяўленні адыгралі ў гісторыі мовазнаўства станоўчую ролю, прывялі да складвання агульнага мовазнаўства, параўнальна-гістарычнага мовазнаўства, тыпалагічнага мовазнаўства і прыватнага мовазнаўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́НІЯ (ад позналац. unio адзінства, аб’яднанне),
разнавіднасць складанай дзяржавы. Асабістай У. называецца аб’яднанне 2 або некалькіх дзяржаў пад уладай аднаго кіраўніка. Рэальная У. характарызуецца аб’яднаннем не толькі пад уладай адзінага кіраўніка дзяржавы, але і агульнымі органамі ўлады і кіравання. У абодвух выпадках суб’ектам міжнар. права з’яўляецца У. ў цэлым, асобныя дзярж. ўтварэнні, што ўваходзяць у яе склад.Гіст. прыклады асабістай У.: англа-гановерская (1714—1838), нідэрландска-люксембургская (1815—1890). Гіст. прыклады рэальнай У.: шведска-нарвежская (1814—1905), аўстрыйска-венгерская (1867—1918). Дзяржаўная У. — аб’яднанне, саюз дзяржаў. ВКЛ на працягу некалькіх стагоддзяў знаходзілася ў У. з Польскім каралеўствам. Упершыню прадзярж. сувязь ВКЛ і Польшчы абвешчана актам вял.кн.ВКЛЯгайлы 14.8.1385 — Крэўская унія 1385. Пазней яе ўмовы пацверджаны актамі Віленска-Радамскай уніі 1401 і Гарадзельскай уніі 1413. Статус ВКЛ як саюзнай Польшчы дзяржавы быў пацверджаны ў некалькіх актах 1432—34 Ягайлы і вял.кн.ВКЛЖыгімонта Кейстутавіча. Персанальная У. ВКЛ і Польшчы як раўнапраўных дзяржаў заключана ў Бярэсці 17 і 19.9.1446; паводле гэтага дагавора вял.кн.ВКЛКазімір IV станавіўся і польскім каралём. Злучэнне Польшчы і ВКЛ у адну федэратыўную дзяржаву прадугледжвала Люблінская унія 1569, калі была ўтворана Рэч Паспалітая. У 1655 частка шляхты ВКЛ спрабавала разарваць саюз з Польшчай і заключыць дзярж. У. са Швецыяй (гл.Кейданскі дагавор 1655), але Рэч Паспалітая праіснавала да яе падзелаў у канцы 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́НСКІ Аляксандр Міхайлавіч (н. 2.1.1953, пас. Вясёлы Гай Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. скульптар. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1977). З 1977 выкладаў у Рэсп. школе-інтэрнаце па музыцы і выяўл. мастацтве імя І.Ахрэмчыка, з 1991 — у Бел.АМ. Працуе ў манум. і станковай скульптуры. Творы вылучаюцца кампазіцыйнай завершанасцю, эмацыянальнасцю і пластычнай выразнасцю вобразаў, лаканізмам. Сярод станковых работ: «Малады мастак», «Студэнт» (абедзве 1977), «Мары» (1978). «Жаночы партрэт». «Гульня для мужчын» (абедзве 1983), «Без весткі прапаўшым прысвячаецца» (1984), «Кола лёсу» (1994), «Вестка» (1998), «Спакуса» (2000) і інш.Манум. работы: кампазіцыя «Калыска» (1988) у парку імя Я.Купалы, «Багі Алімпа» (1995), кампазіцыя са святлом для банка «Алімп» (усе ў Мінску); «Анёл-ахоўнік» (1989) у г. Нясвіж; «Беларускія святы» (1993) для Бел.культ. цэнтра ў г. Дортмунд (Германія); «Вячэрні блюз» (2002) для Міжнар.алімп. парку ў г. Пекін і інш. Аўтар надмагільнага помніка А.Анікейчыку (1989), рэльефу «Максім Багдановіч» (1991) для бібліятэкі імя М.Багдановіча, мемарыяльнай дошкі У.Алоўнікаву і знака «Пачатак дарог Беларусі» (абодва 1998; усе ў Мінску); алтара капэлы (1999) у замку Яйтхоф у Аўстрыі. Адзін з аўтараў мемарыяла «Яма» (2002) у Мінску. Выканаў медалі «Песня пра зубра» (1980), «В.Дунін-Марцінкевіч — драматург» (1982), «Кастусь Каліноўскі. Мужыцкая праўда», «Леў Талстой», «У.Шэкспір» (усе 1983) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАО́С (грэч. chaos ад chainō расчыняюся, вывяргаю),
у старажытнагрэчаскай міфалогіі — дакасмічны стан, раскрытая пра бездань, бязмежная першабытная маса, з якой пазней утварылася ўсё, што існуе ў свеце. У філасофіі Х. — паняцце, якое абазначае неўпарадкаванае першарэчыва, процілеглае канечнаму, упарадкаванаму космасу. У прыродазнаўстве Х. разглядаецца ў межах сінергетычнага падыходу і вызначаецца як здольнасць выпадковых ваганняў (флуктуацый) на мікраўзроўні параджаць новыя арганізац. парадкі на ўзроўні макраструктур («парадак з Х.»). Напр., у тэрмадынаміцы Х. адпавядае найб. неўпарадкаванаму стану замкнутай фіз. сістэмы, да якога яна пераходзіць у выніку неабарачальных працэсаў (цеплавой раўнавагі) і характарызуецца максімальным значэннем энтрапіі. Для стану дынамічнага Х. характэрна практычна поўная непрадказальнасць, выпадковасць (т.зв. стахастычнасць руху сістэмы). Стан, падобны да Х., узнікае таксама пры матэм. апісанні шэрагу біял., сацыялагічных і эканам. мадэлей. У эстэтыцы 20 ст. Х. успрымаецца як сфера пошуку першапачатку быцця (ранні экспрэсіянізм) або як семантычнае асяроддзе, адкрытае для бясконцай колькасці інтэрпрэтацый тэксту (свету). У пераносным сэнсе Х. — беспарадак, неразбярыха.
Літ.:
Пригожин И.Стенгерс И. Порядок из хаоса: Новый диалог человека с природой: Пер. с англ.М., 1986;
Капица С.П., Курдюмов С.П., Малинецкий Г.Г. Синергетика и прогнозы будущего. М., 1997;
Лосев А.Ф. История античной эстетики. Т. 1. М., 1998;
Василькова В.В. Порядок и хаос в развитии социальных систем: Синергетика и теория социальной самоорганизации. СПб., 1999;
Глейк Дж. Хаос: Создание новой науки: Пер. с англ. СПб., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ХАРО́ШКІ», Беларускі дзяржаўны харэаграфічны ансамбль «Харошкі». Засл. калектыў Беларусі (1999). Створаны ў 1974 (да 1985 у складзе Бел. філармоніі). Маст. кіраўнік і гал. балетмайстар В.Гаявая (да 1975 з М.Дудчанкам). Аб’ядноўвае танц. і інстр. групы, выканаўцаў нар. песень (вак. квартэт «Купалінка»; да 1987). Праграмы будуюцца ў выглядзе цэласнага тэатр. відовішча, у якім арганічна ўзаемазвязаны ўсе групы. Спалучае фалькл.нац. пачатак з сучаснай рытмікай і экспрэсіяй; для яго ўдзельнікаў характэрны пачуццё ансамбля, артыстызм. У рэпертуары бел.нар. танцы («Мітусь», «Вясковыя скокі», «Крутуха», «Цярэшка», «Гусарыкі», «Крыжачок», «Лявоніха», «Кросны», «Віцебскія закаблукі», «Гомельская кадрыля», «Таўкачыкі» і інш.), вак.-харэаграфічныя кампазіцыі («Добры вечар», «Вясельная», «Гуканне вясны»), варыяцыі на тэмы стараж.бел. абрадаў («Тураўская легенда»), сюіта «Субота»; разгорнутыя тэатр. праграмы «Па старонках Полацкага сшытка» (гіст. балет), «Бывай, 20-е стагоддзе!» (засн. на гар. фальклоры 20 ст.) і інш. У муз. суправаджэнні выкарыстоўваюцца бел.нар. інструменты: ліра, гудок, цымбалы, басэтля, жалейкі, у т. л. саломкі, чароткі і інш. Сярод салістаў ансамбля ў розныя часы Ф.Балабайка, В.Карэлікава, А.Кашталапаў, А.Гура-Гаявая. Пры «Х.» створана школа-студыя (з 1987; кіраўнік М.Цітова). Лаўрэат Усесаюзнага агляду-конкурсу прафес.маст. калектываў (1-я прэмія, 1977). Прэмія Ленінскага камсамола 1982. Дзярж. прэмія Беларусі 1996. Пра ансамбль зняты тэлефільм-канцэрт «Харошкі» (1978).
Літ.:
Загородний Г. Хороши «Хорошки»! // Панорама, 1984. М., 1985.
Г.М.Загародні.
Беларускі дзяржаўны харэаграфічны ансамбль «Харошкі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЎРАТО́ВІЧ Іосіф Пятровіч (н. 24.12.1929, в. Варгуцева Круглянскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. гісторык. Канд.гіст.н. (1966). Засл. дз. культ. Беларусі (1983). Скончыў БДУ (1955). З 1955 працаваў у Ін-це гісторыі партыі пры ЦККПБ. З 1967 у выд-ве «Беларуская Энцыклапедыя» (у 1975—96 нам.гал. рэдактара). Даследаваў пытанні Вял.Айч. вайны, нац.-вызв. і рэв. руху ў Зах. Беларусі і інш. Адзін з аўтараў манаграфіі «Рэвалюцыйны шлях Кампартыі Заходняй Беларусі (1921—1939 гг.)» (1966). Удзельнічаў у складанні дакумент. зборнікаў, напісанні прадмоў і каментарыяў да іх: «Барацьба працоўных Заходняй Беларусі за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне і ўз’яднанне з БССР» (т. 1—2, 1962—72), «Усенародны партызанскі рух на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны» (т. 1, 1967), «Злачынствы нямецка-фашысцкіх акупантаў у Беларусі» (1963, 2-е выд. 1965), «Слаўная дачка беларускага народа: Лісты, артыкулы В.Харужай і ўспаміны аб ёй» (2-е выд. 1962), па гісторыі сав.-польскіх адносін і інш. Аўтар нарысаў пра дзеячаў рэв. і нац.вызв. руху, артыкулаў па гістарыяграфіі Удзельнічаў у распрацоўцы і ажыццяўленні навук.-метадычных прынцыпаў стварэння універсальных, рэгіянальных, галіновых і тэматычных энцыклапедый. За ўдзел у стварэнні 12-томнай «Беларускай Савецкай Энцыклапедыі» Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Ілюстраваная храналогія гісторыі Беларусі. Т. 1—2. Мн., 1995—97 (перавыданні на рус. мове 1998, 3-е выд. 2002).