ХАЎРАТО́ВІЧ Іосіф Пятровіч (н. 24.12.1929, в. Варгуцева Круглянскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. гісторык. Канд. гіст. н. (1966). Засл. дз. культ. Беларусі (1983). Скончыў БДУ (1955). З 1955 працаваў у Ін-це гісторыі партыі пры ЦК КПБ. З 1967 у выд-ве «Беларуская Энцыклапедыя» (у 1975—96 нам. гал. рэдактара). Даследаваў пытанні Вял. Айч. вайны, нац.-вызв. і рэв. руху ў Зах. Беларусі і інш. Адзін з аўтараў манаграфіі «Рэвалюцыйны шлях Кампартыі Заходняй Беларусі (1921—1939 гг.)» (1966). Удзельнічаў у складанні дакумент. зборнікаў, напісанні прадмоў і каментарыяў да іх: «Барацьба працоўных Заходняй Беларусі за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне і ўз’яднанне з БССР» (т. 1—2, 1962—72), «Усенародны партызанскі рух на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны» (т. 1, 1967), «Злачынствы нямецка-фашысцкіх акупантаў у Беларусі» (1963, 2-е выд. 1965), «Слаўная дачка беларускага народа: Лісты, артыкулы В.Харужай і ўспаміны аб ёй» (2-е выд. 1962), па гісторыі сав.-польскіх адносін і інш. Аўтар нарысаў пра дзеячаў рэв. і нац. вызв. руху, артыкулаў па гістарыяграфіі Удзельнічаў у распрацоўцы і ажыццяўленні навук.-метадычных прынцыпаў стварэння універсальных, рэгіянальных, галіновых і тэматычных энцыклапедый. За ўдзел у стварэнні 12-томнай «Беларускай Савецкай Энцыклапедыі» Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Ілюстраваная храналогія гісторыі Беларусі. Т. 1—2. Мн., 1995—97 (перавыданні на рус. мове 1998, 3-е выд. 2002).
т. 16, с. 562
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)