сукупнасць з’яў, якія адбываюцца пры сутыкненні рухомых цвёрдых цел, а таксама пры некаторых відах узаемадзеяння цвёрдага цела з вадкасцю ці газам (У. струменя аб цела, У. цела аб паверхню вадкасці, гідраўлічны ўдар, дзеянне ўдарнай хвалі на цвёрдае цела і інш.).
Пры У. ў месцах кантакту цел узнікаюць вял. сілы ўзаемадзеяння, якія наз.ўдарнымі, (сярэднія велічыні ціску на пляцоўках кантакту дасягаюць ~ 104—105атм.); у выніку за вельмі малы час (~ 10−4—10−5 с) адбываецца значная змена скарасцей цел. Лінія, перпендыкулярная да паверхняў цел у пункце іх сутыкнення, наз.лініяй удару. Адрозніваюць У : прамы — скорасці цел да У. паралельныя лініі У.; косы — скорасці да У. непаралельныя; цэнтральны — пры У. цэнтры мас знаходзяцца на лініі У.; пругкі — сумарная кінетычная энергія цел пасля У. такая ж, як да У. Вынікамі У. могуць быць астаткавыя дэфармацыі, гукавыя ваганні, нагрэў цел, змена мех. уласцівасцей матэрыялаў (напр., умацаванне цел), разбурэнне (пры скарасцях сутыкнення, большых за крытычныя). Вял. напружанні пры У. выкарыстоўваюцца пры штампоўцы, выцісканні, коўцы і інш. Важнае значэнне мае ўлік гідраўл. У. ў трубах, уздзеяння ўдарнай хвалі на збудаванні і інш. Пра У. у мікрафізіцы гл. ў арт.Сутыкненні атамныя, Рассеянне мікрачасціц.
Літ.:
Кильчевский Н.А. Динамическое контактное сжатие твердых тел. Удар. Киев, 1976.