ПРЫХО́ЦЬКА Антаніна Фёдараўна (26.4.1906, г. Пяцігорск, Расія — 29.9.1995),
украінскі фізік; заснавальнікукр.навук. школы фізікаў. Акад.АН Украіны (1964). Засл. дз. нав. Украіны (1966), Герой Сац. Працы (1976). Скончыла Ленінградскі політэхн.ін-т (1930). З 1930 у АН Украіны: у Фізіка-тэхн. ін-це (г. Харкаў), з 1941 у Ін-це фіз. хіміі, з 1944 у Ін-це фізікі (у 1965—70 дырэктар). Навук. працы па нізкатэмпературнай спектраскапіі цвёрдага цела, оптыцы малекулярных крышталёў. Устанавіла асн. заканамернасці паглынання і выпрамянення святла арган. крышталямі, выканала першыя нізкатэмпературныя вымярэнні нармальнай і анамальнай дысперсіі святла ў іх. Эксперыментальна выявіла і даследавала эксітоны ў малекулярных крышталях. Ленінская прэмія 1966. Дзярж. прэмія Украіны 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЖА́НСКІ Дзмітрый Апалінаравіч (1.9.1882, Кіеў — 27.9.1936),
расійскі фізік, заснавальнікнавук. школы па радыёфізіцы і радыётэхніцы. Чл.-кар.АНСССР (1933). Брат М.А.Ражанскага. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1904). З 1911 праф. Харкаўскага ун-та, з 1923 у ленінградскім Фізіка-тэхн. ін-це АНСССР. Навук. працы па радыёфізіцы і радыётэхніцы, вывучэнні прыроды хвалевых працэсаў і эл. разрадаў у газах. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны і створаны першыя ў СССР кароткахвалевыя перадатчыкі і імпульсныя радыёлакатары.
Тв.:
Физические основания теории распространения коротких волн. Л.;
М., 1934;
Акустика и оптика. Л.;
М. 1935;
Физика газового разряда. Л.;
М., 1937.
Літ.:
Кобзарев Ю.Б., Сена Л.А., Тучкевич В.М. Д.А.Рожанский (1882—1936) // Успехи физ. наук. 1982. Т. 138, вып. 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЗІНГ Барыс Львовіч (5.5.1869, С.-Пецярбург — 20.4.1933),
расійскі фізік і вынаходнік, заснавальнік электроннага тэлебачання. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1891). У 1894—1918 і з 1924 у ВНУ Ленінграда, з 1931 у Архангельскім лесатэхн. ін-це. Адначасова з 1924 у Ленінградскай эксперым. эл.-тэхн. лабараторыі, у 1928—31 у Цэнтр. лабараторыі правадной сувязі. Навук. працы па электрадынаміцы і радыёфізіцы. Вынайшаў першую электронную сістэму стварэння і перадачы тэлевізійнага відарыса (1907), дзе выкарыстаў электронна-прамянёвую трубку і безынерацыйны фотаэлемент. Здзейсніў перадачу тэлевізійнага відарыса на адлегласць і прадэманстраваў яго прыём (1911). Стварыў больш за 120 розных схем і сістэм тэлевізійнай апаратуры.
Літ.:
Горохов П.К. Б.Л.Розинг — основоположник электронного телевидения. М., 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ШЭР (Roscher) Вільгельм Георг Фрыдрых (21.10.1817, г. Гановер, Германія — 4.6.1894),
нямецкі эканаміст, заснавальнікгістарычнай школы ў палітэканоміі. Праф. Гётынгенскага (з 1843) і Лейпцыгскага (з 1848) ун-таў. У працы «Кароткі нарыс курса палітычнай эканоміі паводле гістарычнага метаду» (1843) прапанаваў метад, згодна з якім эканам. навука грунтавалася на вывучэнні гіст. падзей і растлумачвала эканам. з’явы шляхам пошуку гіст. аналогій; пазней развіў свае ідэі ў працы «Сістэма эканомікі» (т. 1—5, 1854—94). Крытыкаваў законы, распрацаваныя класічнай школай палітэканоміі, якія абгрунтоўваліся пры дапамозе метадаў, аналагічных метадам дакладных навук. У «Тэорыі крызісаў» (1849) узняў праблему перавытворчасці, лічыў, што накапленні павінны павялічвацца паралельна з попытам на тавары і паслугі. Быў прыхільнікам ідэі натуральнай эвалюцыі грамадства, асуджаў практыку рэв. пераваротаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАЖЭ́ЎСКІ (Stażewski) Генрых (9.1 1894, Варшава — 10.6.1988),
польскі мастак; заснавальнік кірунку геам. абстракцыянізму ў польскім мастацтве. Скончыў Варшаўскую акадэмію прыгожых мастацтваў (1920). У 1923 з У.Страмінскім, К.Кобра і інш. заснаваў аб’яднанне геам. абстракцыяністаў «Блок» і аднайм.час. «Blok». У 1924—37 наведаў Парыж, Італію, Германію. Чл.міжнар. і польскіх аб’яднанняў мастакоў «Прэзенс» (і рэдактар аднайм.час. «Praesens», 1926), «Рэвалюцыйныя мастакі» (1930) і інш. З 1962 чл.Міжнар. асацыяцыі мастацтваў пры ЮНЕСКА. Быў прыхільнікам гарманічна рытмізаваных рэльефных кампазіцый: «Контркампазіцыя» (1930—32), «Кампазіцыя» (1932), «Рэльеф чорна-блакітны», «Рэльеф блакітны», «Рэльеф бела-блакітна-жоўты» (усе 1958), «Рэльеф бела-шэры», «Рэльеф белы» (абодва 1961), «Рэльеф бела-чорны» (1962) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАІ́РАЎ (сапр.Корнбліт) Аляксандр Якаўлевіч
(6.7.1885, г. Рамны Сумскай вобл., Украіна — 25.9.1950),
расійскі рэжысёр. Нар.арт. Расіі (1935). Творчую дзейнасць пачаў у 1905 як акцёр, з 1908 — рэжысёр. Заснавальнік (сумесна з А.Коанен) і маст. кіраўнік Камернага т-ра (1914—49) у Маскве. Адзін з рэфарматараў рус. сцэны. Імкнуўся да стварэння «сінтэтычнага т-ра» — пераважна рамант. і трагедыйнага рэпертуару, выхавання ў акцёраў віртуознага майстэрства, пераўтварэння сцэн. прасторы. Сярод пастановак: «Фаміра-кіфарэд» І.Аненскага (1916), «Саламея» О.Уайльда (1917), «Прынцэса Брамбіла» паводле Э.Т.А.Гофмана (1920), «Федра» Ж.Расіна (1922), «Каханне пад вязамі» Ю.О’Ніла (1926), «Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага (1933), «Мадам Бавары» паводле Г.Флабера (1940) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛАРЭНЦІ́ЙСКАЯ ШКО́ЛА ЖЫ́ВАПІСУ,
адна з вядучых маст. школ Італіі эпохі Адраджэння. Заснавальнік — Джота ды Бандоне. У пач. 15 ст. — авангард гуманіст. мастацтва Адраджэння (Данатэла, Мазачыо, Л.Гіберці, Л. дэла Робія, А.Раселіна і інш.). Творы адметныя матэматычна дакладнай пабудовай прасторы, імкненнем да пластычна выразнай, анатамічна правільнай будовы чалавечага цела, адточанасці малюнка. Пошукі майстроў Ф.ш.ж. завяршылі Леанарда да Вінчы і Мікеланджэла, якія ўзнялі маст. здабыткі школы на якасна новы ўзровень. У канцы 15 ст. з’явіліся рысы вытанчанага дэкаратывізму і стылізацыі (А. дэль Верок’ё, С.Батычэлі). У 1530-я г. школа — адзін з цэнтраў прыдворнага і элітарнага мастацтва маньерызму (Дж.Вазары, А.Бранзіна, Я.Панторма і інш.). У 17 ст. заняпала.
Фларэнційская школа жывапісу. С.Батычэлі. Вясна. Каля 1477—78.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЛЫСТЫ́ (скажонае ад «хрысты», саманазва «людзі божыя»),
рэлігійная секта. Узнікла ў Расіі ў канцы 17 ст. сярод сялян нечарназёмнай паласы. Заснавальнік кастрамскі селянін Д.Філіповіч. Аснова веравызнання Х. — уяўленне пра магчымасць прамой сувязі чалавека са «святым духам» і ўвасаблення «духа» ў пэўных людзях, якія становяцца для Х. «хрыстамі» і «багародзіцамі». Гал. месца ў ідэалогіі займае пропаведзь аскетызму. Х. не прызнаюць святароў і пакланення святым, адхіляюць свяшчэнныя і царк. кнігі, аднак дапускаюць наведванне правасл. цэркваў. Сходы Х. праходзяць у форме «радзенняў» (малітвы са скокамі). У Расіі ў пач. 20 ст. было каля 40 тыс. Х. У СССР іх колькасць рэзка скарацілася. Невял. абшчыны Х. захаваліся ў Тамбоўскай, Самарскай, Арэнбургскай абл. Расіі, Паўн. Каўказе і на Украіне.
англійскі артыст балета, балетмайстар. Вучань М.Рамбер. З 1930 працаваў у трупах «Бале Рамбер», «Вік-Уэлс бале», «Лондан бале» (адзін з заснавальнікаў), «Амерыкан бале тыэтр» (адзін з кіраўнікоў), Каралеўскім швед. балеце і інш.Заснавальнік т.зв. псіхал. балета, у якім побач з класічным танцам выкарыстаў сродкі танца мадэрн. Сярод пастановак: «Бэзавы сад» на муз. Э.Шасона (1936; адначасова выканаў партыю Мужчыны ў яе мінулым), «Змрочныя элегіі» на муз. Г.Малера (1937), «Вогненны слуп» на муз. А.Шонберга (1942), «Рамэо і Джульета» на муз. Ф.Дыліуса (1943), «Вандруючы рыцар» на муз. Р.Штрауса (1968), «Лісце вяне» на муз. А.Дворжака (1975) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАКАНО́ЎСКІ (Czekanowski) Ян (6.10.1882, в. Глухаў каля г. Груец, Польшча — 20.7.1965),
польскі антраполаг, этнограф, статыстык, дэмограф; заснавальнік т.зв. Львоўскай антрапалагічнай школы. Чл. Польск. АН (1957), д-р навук (1906). Скончыў Цюрыхскі ун-т (Швейцарыя). З 1906 працаваў у Музеі этнаграфіі ў Берліне, у 1907—09 удзельнічаў у ням. цэнтральнаафр. экспедыцыі. З 1911 хавальнік Музея антрапалогіі і этнаграфіі пры Пецярбургскай АН. У 1913—41 праф., рэктар Львоўскага ун-та, у 1945 праф. Каталіцкага ун-та ў Любліне, у 1946—60 Пазнанскага ун-та. Асн. працы па антрапалагічным складзе Еўропы і Цэнтр. Афрыкі, антрапалогіі Польшчы і Усх. Прыбалтыкі, расавым аналізе, праблеме паходжання славян (лакалізаваў месца іх першапач. рассялення на тэр. сучаснай Польшчы).