СТАЖЭ́ЎСКІ (Stażewski) Генрых (9.1 1894, Варшава — 10.6.1988),
польскі мастак; заснавальнік кірунку геам. абстракцыянізму ў польскім мастацтве. Скончыў Варшаўскую акадэмію прыгожых мастацтваў (1920). У 1923 з У.Страмінскім, К.Кобра і інш. заснаваў аб’яднанне геам. абстракцыяністаў «Блок» і аднайм.час. «Blok». У 1924—37 наведаў Парыж, Італію, Германію. Чл.міжнар. і польскіх аб’яднанняў мастакоў «Прэзенс» (і рэдактар аднайм.час. «Praesens», 1926), «Рэвалюцыйныя мастакі» (1930) і інш. З 1962 чл.Міжнар. асацыяцыі мастацтваў пры ЮНЕСКА. Быў прыхільнікам гарманічна рытмізаваных рэльефных кампазіцый: «Контркампазіцыя» (1930—32), «Кампазіцыя» (1932), «Рэльеф чорна-блакітны», «Рэльеф блакітны», «Рэльеф бела-блакітна-жоўты» (усе 1958), «Рэльеф бела-шэры», «Рэльеф белы» (абодва 1961), «Рэльеф бела-чорны» (1962) і інш.