БІРУКО́Ў Барыс Рыгоравіч (н. 7.11.1948, в. Новая Рудня Ельскага р-на Гомельскай вобл.),
бел.спарт. дзеяч, спецыяліст па водных відах спорту. Засл. трэнер Беларусі (1986), засл. трэнер СССР (1988). Скончыў Гомельскі ун-т (1970). З 1978 ст. трэнер спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімп. рэзерву г. Бабруйска. У 1985—2002 ст. трэнер рэсп. школы вышэйшага спарт. майстэрства па водных відах спорту (Мінск), адначасова трэнер зборнай каманды Беларусі (1978—82, 1989—95), зборнай СССР (1983—88); трэнер-кансультант па веславанні на байдарках і каноэ ў Індыі (1987). Сярод выхаванцаў — В.Рэнейскі, А.Рэнейскі, А.Курляндчык.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯШКО́ЎСКІ Аляксандр Мацвеевіч (23.8.1878, г. Томск, Расія — 27.3.1933),
рускі мовазнавец; прадстаўнік рус. фармальна-граматычнай школы. Скончыў Маскоўскі ун-т (1906). З 1918 праф. Екацярынаслаўскага, 1-га і 2-га маскоўскіх ун-таў і інш.ВНУ. Спецыяліст у галіне тэорыі граматыкі (пераважна сінтаксісу) і методыкі яе выкладання. Асн. працы: «Рускі сінтаксіс у навуковым асвятленні» (1914), «Інтанацыя і граматыка» (1928), зб-кі «Методыка роднай мовы, лінгвістыка, стылістыка, паэтыка» (1925), «Пытанні методыкі роднай мовы, лінгвістыкі і стылістыкі» (1930). Працы «Школьная і навуковая граматыка» (1914), «Сінтаксіс у школе» (1915), «Наша мова» (вып. 1—3, 1922—27) скіраваны на скарачэнне разрыву школьнай граматыкі з грамат. тэорыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УО́ЛЗ (Walz) Карл Эрвін (н. 6.9.1955, г. Кліўленд, ЗША),
касманаўт ЗША. Палк.ВПС ЗША. Скончыў Кенцкі ун-т (1977), ун-т Джона Кэрала (1979). З 1991 у атрадзе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў (як спецыяліст) 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 12—22.9.1993 на КК «Дыскаверы», 8—23.7.1994 на КК «Калумбія», 16—26.9.1996 на КК «Атлантыс» і арбітальнай станцыі «Мір», 5.12.2001—19.6.2002 на КК «Індэвар» і Міжнар.касм. станцыі. У космасе правёў 230,5 сут (рэкорд для касманаўтаў ЗША), у т. л. ў адкрытым космасе 18,9 гадз (3 выхады). Залатыя медалі НАСА «За выключныя заслугі», «За касмічны палёт» (3).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў Дзмітрый Аляксеевіч (н. 16.7.1929, Масква),
ваенны дзеяч. Ген.-лейт. авіяцыі (1980). Засл.ваен. лётчык СССР (1970). У Вял.Айч. вайну ўдзельнік падп. і партыз. руху на Беларусі. Скончыў Барысаглебскае ваен. вучылішча лётчыкаў-знішчальнікаў (1953), Ваен. камандную акадэмію проціпаветранай абароны імя Г.К.Жукава (1973). З 1970 на камандных пасадах у войсках ППА у Казахстане, Узбекістане, з 1973 — у Беларусі. З 1980 нам. камандуючага ППАБВА. У 1984—89 на ваенна-дыпламат. рабоце. З 1989 у запасе. У 1990—93 інжынер на ВА «Гарызонт», гал.спецыялістк-та пры СМ Рэспублікі Беларусь па сац. абароне ваеннаслужачых, воінаў-інтэрнацыяналістаў і членаў іх сем’яў. З 1994 старшыня К-та ветэранаў Узбр. Сіл праваахоўных органаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́НЗІЯС (Penzias) Арна Алан (н. 26.4.1933, г. Мюнхен, Германія),
амерыканскі астрафізік і спецыяліст у галіне інфарм. тэхналогій. Чл.Нац.АН ЗША (1975), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1974). З 1940 у ЗША. Скончыў Калумбійскі ун-т (1958). З 1961 у н.-д. фірме «Бел тэлефон лаборатарыс» (з 1981 віцэ-прэзідэнт), з 1998 у кампаніі «Нью энтэрпрайс асашыэйтс». Навук. працы па радыёастраноміі, спадарожнікавай сувязі, касмалогіі, хіміі міжзоркавага рэчыва, патэнты ў галіне тэлекамунікацыйных і камп’ютэрных тэхналогій. Адкрыў эксперыментальна разам з Р.В.Вільсанам мікрахвалевае фонавае выпрамяненне (рэліктавае выпрамяненне; 1965) і міжзоркавы дэйтэрый (1973). Нобелеўская прэмія 1978 (з Вільсанам).
Тв.:
Рус.пер. — Происхождение элементов // Успехи физ. наук. 1979. Т. 129, вып. 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕЛМС (Helms) Сьюзен (н. 26.2.1958, г. Чарлстан, ЗША),
касманаўт ЗША. Магістр у галіне аэранаўтыкі. Скончыла Акадэмію ВПС ЗША (1980), Станфардскі ун-т (1985), школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў (1988). З 1990 у групе касманаўтаў НАСА. Здзейсніла 5 палётаў у складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 13—19.1.1993 — на КК «Індэвар», 9—20.9.1994 — на КК «Дыскаверы», 20.6—7.7.1996 — на КК «Калумбія», 19—25.5.2000 — на КК «Атлантыс» і Міжнар.касм. станцыі (МКС; як спецыяліст па палётах), 8.3—22.8.2001 — на КК «Дыскаверы» і МКС (як бортінжынер 2-й асн. экспедыцыі). У космасе правяла 211 сут 23 гадз; удзельнічала ў самым працяглым выхадзе ў адкрыты космас (9 гадз; 11.3.2001). 5 медалёў НАСА «За касмічны палёт».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУДАКО́Ў Алег Парфір’евіч (н. 23.10.1940, г.п. Сураж Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне сківічна-тваравай хірургіі. Заснавальнік і прэзідэнт Бел. асацыяцыі сківічна-тваравых хірургаў. Д-рмед.н. (1975), праф. (1977). Засл. дз. нав. Беларусі (1997). Скончыў Пермскі мед.ін-т (1964). З 1968 у Цюменскім мед. ін-це (з 1979 заг. кафедры). З 1980 у Мінскім мед. ун-це (заг. кафедры), адначасова (1986—88) прарэктар па навук. рабоце. З 1992 гал.спецыяліст па сківічна-тварнай і пластычнай хірургіі. Навук. працы па метадах пластычнага аднаўлення вял. дэфектаў твару і шыі.
Тв.:
Компрессионно-дистракционный метод остеосинтеза в костной пластике нижней челюсти. Мн., 1985;
Травматические переломы нижней челюсти, их осложнения и лечение. Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЕ́РБА (Malerba) Франка Эджыдыо (н. 10.10.1946, г. Генуя, Італія),
першы касманаўт Італіі. Камандор Італьян. Рэспублікі (2001). Д-р філасофіі ў галіне біяфізікі (1974). Скончыў Генуэзскі ун-т (1970). У 1971—75 у Нац. цэнтры навук. даследаванняў (г. Генуя), у 1977—80 у Еўрап.касм. агенцтве (канд. у касманаўты, даследчык у Еўрап.тэхн. цэнтры). З 1981 працаваў у галіне камп’ютэрных сеткавых і тэлекамунікацыйных тэхналогій. У 1990—92 у Касм. цэнтры імя Л.Джонсана НАСА. 31.7—8.8.1992 здзейсніў (як спецыяліст па карыснай нагрузцы) палёт на касм. караблі «Атлантыс». Правёў у космасе 7,97 сут. У 1994—99 дэп. Італіі ў Еўрап. парламенце. Залаты медаль НАСА «За касмічны палёт» (1992). Медаль Калумба (1992).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́МАС (Thomas) Доналд Алан (н. 6.5.1955, г. Кліўленд, ЗША),
касманаўт ЗША. Д-р філасофіі ў галіне матэрыялазнаўства (1982). Скончыў ун-т Кейс Вестэрн Рэзерв (г. Кліўленд, 1977), Корнелскі ун-т (1980). З 1988 у Касм. цэнтры імя Л.Джонсана НАСА, з 1991 у атрадзе касманаўтаў НАСА. У 1999—2000 дырэктар аперацый НАСА у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына (Расія). Здзейсніў (як спецыяліст) 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 8—23.7.1994, 4—8.4.1997 і 1—17.7.1997 на КК «Калумбія», 13—22.7.1995 на КК «Дыскаверы». У космасе правёў 43,3 сут. Залатыя медалі НАСА «За выдатныя заслугі», «За выключныя заслугі» (2), «За касмічны палёт» (4).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ЎЛІ (Hawley) Стывен Алан (н. 12.12.1951, г. Атава, ЗША),
касманаўт ЗША. Д-р філасофіі ў галіне астраноміі і астрафізікі (1977). Скончыў Канзаскі (1973) і Каліфарнійскі (г. Санта-Круз, 1977) ун-ты. У 1978—90 і з 1996 у атрадзе касманаўтаў НАСА (у 1987—90 нам. кіраўніка). З 1992 нам. дырэктара Касм. цэнтра імя Л.Джонсана НАСА. Здзейсніў (як спецыяліст) 5 палётаў у складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 30.8—5.9.1984, 24—29.4.1990 і 11—21.2.1997 на КК «Дыскаверы», 12—18.1.1986 і 23—28.7.1999 на КК «Калумбія». У космасе правёў 32,1 сут. Залатыя медалі НАСА «За выдатнае кіраўніцтва», «За выдатныя заслугі» (2), «За выключныя заслугі» (2), «За касмічны палёт» (5).