БІРУКО́Ў Барыс Рыгоравіч (н. 7.11.1948, в. Новая Рудня Ельскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. спарт. дзеяч, спецыяліст па водных відах спорту. Засл. трэнер Беларусі (1986), засл. трэнер СССР (1988). Скончыў Гомельскі ун-т (1970). З 1978 ст. трэнер спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімп. рэзерву г. Бабруйска. У 1985—2002 ст. трэнер рэсп. школы вышэйшага спарт. майстэрства па водных відах спорту (Мінск), адначасова трэнер зборнай каманды Беларусі (1978—82, 1989—95), зборнай СССР (1983—88); трэнер-кансультант па веславанні на байдарках і каноэ ў Індыі (1987). Сярод выхаванцаў — В.Рэнейскі, А.Рэнейскі, А.Курляндчык.
А.А.Дубовік.
т. 18, кн. 1, с. 352
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)