спецыялі́ст

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. спецыялі́ст спецыялі́сты
Р. спецыялі́ста спецыялі́стаў
Д. спецыялі́сту спецыялі́стам
В. спецыялі́ста спецыялі́стаў
Т. спецыялі́стам спецыялі́стамі
М. спецыялі́сце спецыялі́стах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

спецыялі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які валодае якой-н. спецыяльнасцю, мае спецыяльныя веды ў якой-н. галіне навукі, тэхнікі, мастацтва.

С. па сардэчных захворваннях.

|| ж. спецыялі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спецыялі́ст м. специали́ст

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спецыялі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Чалавек, які валодае якой‑н. спецыяльнасцю, мае спецыяльныя веды ў якой‑н. галіне навукі, тэхнікі, мастацтва. Спецыяліст сельскай, гаспадаркі. □ Сахор — вельмі добры электразваршчык, а спецыялісту заўсёды работы хапае. Кулакоўскі. Сямёна Львовіча запрасілі на прыём да кансультанта, вядомага спецыяліста па захворваннях сэрца. Гарбук. [Шарлап:] — Дзед быў спецыялістам па ядзерных рухавіках. Шыцік. // Разм. Добры знаўца чаго‑н., майстар у якой‑н. справе. Найболей грунтоўную дапамогу дзеду аказаў Нявідны, бо ён быў спецыяліст у гэтай справе [мабілізацыі людзей на змаганне з акупантамі]. Колас. З апошнімі словамі Азарчук з майстэрствам спецыяліста ўдарыў Змітрака. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спецыялі́ст м. Fchmann m -(e)s, -leute, Spezialst m -en, -en; Schkenner m -s, - (знаўца);

быць спецыялі́стам у якой-н. спра́ве sich in inem Fach uskennen*, in etw. (D) Fchmann sein;

ка́дры спецыялі́стаў Fchkräfte pl, Fcharbeiter pl

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

спецыялі́ст

(лац. specialis = асаблівы)

асоба, якая валодае прафесійна спецыяльнымі ведамі і навыкамі ў якой-н. галіне навукі, тэхнікі, вытворчасці, мастацтва; майстар сваёй справы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

спецыялі́ст

(фр. spécialiste, ад лац. specialis = асаблівы)

асоба, якая валодае прафесійна спецыяльнымі ведамі і навыкамі ў якой-н. галіне навукі, тэхнікі, вытворчасці, мастацтва; майстар сваёй справы.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

спецыялі́ст-універса́л

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. спецыялі́ст-універса́л спецыялі́ст-універса́лы
Р. спецыялі́ст-універса́ла спецыялі́ст-універса́лаў
Д. спецыялі́ст-універса́лу спецыялі́ст-універса́лам
В. спецыялі́ст-універса́ла спецыялі́ст-універса́лаў
Т. спецыялі́ст-універса́лам спецыялі́ст-універса́ламі
М. спецыялі́ст-універса́ле спецыялі́ст-універса́лах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

«Чырвоны спецыяліст» (калгас), гл. Калгас імя М. Ф. Гастэлы (Мінскі р-н)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

специали́ст спецыялі́ст, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)