МАЛЕ́РБА (Malerba) Франка Эджыдыо (н. 10.10.1946, г. Генуя, Італія),

першы касманаўт Італіі. Камандор Італьян. Рэспублікі (2001). Д-р філасофіі ў галіне біяфізікі (1974). Скончыў Генуэзскі ун-т (1970). У 1971—75 у Нац. цэнтры навук. даследаванняў (г. Генуя), у 1977—80 у Еўрап. касм. агенцтве (канд. у касманаўты, даследчык у Еўрап. тэхн. цэнтры). З 1981 працаваў у галіне камп’ютэрных сеткавых і тэлекамунікацыйных тэхналогій. У 1990—92 у Касм. цэнтры імя Л.​Джонсана НАСА. 31.7—8.8.1992 здзейсніў (як спецыяліст па карыснай нагрузцы) палёт на касм. караблі «Атлантыс». Правёў у космасе 7,97 сут. У 1994—99 дэп. Італіі ў Еўрап. парламенце. Залаты медаль НАСА «За касмічны палёт» (1992). Медаль Калумба (1992).

М.​М.​Касцюковіч.

Ф.Малерба.

т. 18, кн. 1, с. 425

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)