УО́ЛЗ (Walz) Карл Эрвін (н. 6.9.1955, г. Кліўленд, ЗША),
касманаўт ЗША. Палк. ВПС ЗША. Скончыў Кенцкі ун-т (1977), ун-т Джона Кэрала (1979). З 1991 у атрадзе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў (як спецыяліст) 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 12—22.9.1993 на КК «Дыскаверы», 8—23.7.1994 на КК «Калумбія», 16—26.9.1996 на КК «Атлантыс» і арбітальнай станцыі «Мір», 5.12.2001—19.6.2002 на КК «Індэвар» і Міжнар. касм. станцыі. У космасе правёў 230,5 сут (рэкорд для касманаўтаў ЗША), у т. л. ў адкрытым космасе 18,9 гадз (3 выхады). Залатыя медалі НАСА «За выключныя заслугі», «За касмічны палёт» (3).
М.М.Касцюковіч.
т. 18, кн. 1, с. 464
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)