польская кінаактрыса. З роду Тышкевічаў. Вучылася ў Вышэйшай тэатр. школе ў Варшаве (1957—58). Дэбютавала ў фільме «Помста» (1957). Творчасць Т. вызначаецца артыстызмам, тонкім адчуваннем стылявых асаблівасцей твора. Сярод значных дасягненняў — ролі ў фільмах рэжысёраў А.Вайды «Самсон» (1961), «Попел» (1965), «Усё на продаж» (1968); К.Занусі «Кантракт» (1980), «Дотык рукі» (1992). Здымалася ў СССР («Дваранскае гняздо», 1969; «Еўрапейская гісторыя», 1984), на кінастудыях інш. краін. Сярод інш. фільмаў: «Рукапіс, знойдзены ў Сарагосе» (1964), «Марыся і Напалеон» (1966), «Лялька» (1968), «Новыя амазонкі» («Сексмісія»), «Эдзіт і Марсель» (абодва 1983), «Двое» (1988), «Фердыдурке» (1991), «Малы Апакаліпсіс» (1992), «Прыгожая незнаёмка» (1993), «Немцы» (1996), «Закаханыя» (1999), «У жніўні 1944» (2000). Знялася ў тэлесерыялах: «Стаўка большая, чым жыццё» (1967), «Вялікая любоў Бальзака» (1973), «Польскія дарогі» (1977), «Найдаўжэйшая вайна сучаснай Еўропы» (1981), «Слава і хвала» (1997), «Пракажоная» (2000) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЗЕ́МБЛА Люцыян (11.2.1864, Вільня — 12.12.1942),
гісторык культуры, краязнавец, калекцыянер. Адзін з ініцыятараў стварэння ў Вільні т-ва аматараў старажытнасцей і народазнаўства (1899), т-ва музея навукі і мастацтва (1906), прымаў актыўны ўдзел у віленскім т-ве сяброў навукі. Сабраў каштоўную б-ку і калекцыю рукапісаў (часткова зберагаецца ў рукапісным аддзеле Цэнтр. б-кі АН Літвы). Апублікаваў у польскай прэсе (Варшава, Вільня) шмат артыкулаў на гіст.-культ. і гіст.-літ. тэмы, у т. л. пра жыццё і творчасць У.Сыракомлі. Перапісваўся з Э.Ажэшка. Ініцыятар ушанавання памяці А.Міцкевіча ў 1897 у Вільні, членам юбілейнага к-та быў і Ф.Багушэвіч. Аўтар некралогаў пра Багушэвіча «Паэт-юрыст», «Францішак Бенедыкт Багушэвіч» (1900).
Тв.:
Бел.пер. — Паэт-юрыст // Пачынальнікі. Мн., 1977;
Францішак Бенедыкт Багушэвіч // Александровіч С.Х., Александровіч В.С. Беларуская літаратура XIX — пачатку XX ст.: Хрэстаматыя крытыч. матэрыялаў. Мн., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ДЗЬКА Дамінік Цэзары (1800, б. маёнтак Яварова Віленскага пав. — 1863),
бел. фалькларыст, этнограф, літаратар. Вучыўся ў Віленскім ун-це. Чл.т-вафіларэтаў. Зблізіўся з Я.Чачотам, Т.Занам. Чл.Віленскай археалагічнай камісіі. Настаўнічаў у Вільні, на Случчыне. Апублікаваў успаміны і нататкі пра жыццё і дзейнасць К.Брадзінскага (1845), Я.Ходзьку (1858), Л.Бароўскага, Ю.Крашэўскага і інш., урывак са «Збору некаторых успамінаў... да гісторыі Віленскага ун-та. I. Віленская акадэмія ў часы езуітаў» (1862). Збіраў і апрацоўваў бел. вусную нар.творчасць. Аўтар працы пра рэкі Беларусі і Літвы (рукапіс перадаў Віленскай археал. камісіі). Супрацоўнічаў з А.Кіркорам, Я. і К. Тышкевічамі. Распрацаваў біяграфію З.Даленгі-Хадакоўскага і надрукаваў яе ў польскай энцыклапедыі Я.Глюксберга, потым у час. «Athenaeum» («Атэнэум», 1842, т. 1, 4) і «Teka Wileńska» («Віленскі зборнік», 1857, № 2).
эстонскі акцёр. Нар.арт.СССР (1964). У 1925—49 (з перапынкам) працаваў у т-ры «Эстонія», з 1949 у Эстонскім драм. т-ры (з 1952 т-р драмы імя В.Кінгісепа), у 1966—83 у Эстонскім маладзёжным т-ры (усе ў Таліне). Сярод роляў: Маўрус («Чалавек і бог» паводле А.Тамсаарэ), Лео Саалеп («Няўлоўны цуд» Э.Вільдэ), Гамлет, Яга («Гамлет», «Атэла» У.Шэкспіра), Пер Гюнт («Пер Гюнт» Г.Ібсена), Шоу («Мілы лгун» Дж.Кілці), Крачынскі («Вяселле Крачынскага» А.Сухаво-Кабыліна) і інш. З 1947 здымаўся ў фільмах: «Святло ў Каордзі», «Справа Румянцава», «Новы Нячысты з пекла», «Мёртвы сезон», «Маленькі рэквіем для губнога гармоніка», «Школа пана Маўруса», «Суровае мора» і інш. Яго творчасць адметная жанравай разнастайнасцю, дакладнасцю і лаканічнасцю характарыстык герояў, псіхал. глыбінёй, прастатой сродкаў выразнасці. Дзярж. прэмія Эстоніі 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНКО́ЎСКІ Плакід (20.9.1810, в. Войская Камянецкага р-на Брэсцкай вобл. — 11.3.1872),
бел. і польскі пісьменнік. Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі, Брэсцкай школе базыльян (1818—24), скончыў Віленскі ун-т (1830). Быў святаром. Выкладаў у Жыровіцкай духоўнай семінарыі. Пісаў на польскай і рус. мовах. Аўтар кніг прозы «Засценак» (1841), «Хвіля» (1842), «Апавяданні» (1843), «Універсітэцкія ўспаміны» (1849), «Адась» (1856), «Фанабэрыя пана старосты Канёўскага» (1873), камедыі «Прадчуванне» (1842), нататкаў «Пра Ігната Шыдлоўскага» (1898) і інш. У перыяд. друку надрукаваны яго працы «Пушкін на Елісейскіх палях», «Разалія Шэйнер» (абедзве 1844), «Мясцовыя забабоны і прымхі» (1863), «Сялянская праўда» (1865), «Карэспандэнцыі са Слоніма» (1867). Яго творчасць жанрава разнастайная, багатая эстэт. адценнямі гумару, ідэйна супярэчлівая. Перакладаў на польскую мову творы замежных аўтараў.
Тв.:
Записки сельского священника. Мн., 2004.
Літ.:
Charkiewicz W. Placyd Jankowski (John of Dycalp): Życie i twórczość. Wilno, 1928.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭ́ПАК Барыс Аляксеевіч (н. 10.4.1940, хутар Падгорны Расашанскага р-на Варонежскай вобл., Расія),
бел. мастацтвазнавец, журналіст. Засл. дз. маст. Беларусі (1990). Скончыў Ленінградскі ун-т (1965). З 1965 працаваў у Мін-ве культуры Беларусі, з 1970 у Бел. саюзе мастакоў, з 1994 у газ. «Культура». Даследуе творчасцьбел. мастакоў: З.Азгура, А.Анікейчыка, А.Бембеля, П.Данеліі, М.Данцыга, І.Дмухайлы, А.Кішчанкі, Л.Марчанкі, В.Цвіркі, Л.Шчамялёва і інш. Адзін з аўтараў дакумент. аповесці «У паядынках на вышыні» пра Героя Сав. Саюза А.Гараўца (1989, з Л.Крушынскай), зб.-альманаха «Свет Высоцкага» (1997), «Уладзімір Мулявін. Нота лёсу» (2004), аўтараў-складальнікаў і гал. рэдактар энцыклапедычнага даведніка «Беларускі саюз мастакоў 1938—1998» (1998).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ТЭАТРА́ЛЬНАЯ БЕЛАРУ́СЬ»,
двухтомная энцыклапедыя; першая ў гісторыі бел. народа галіновая энцыклапедыя па тэатр. мастацтве. Выдадзена ў 2002—2003 у Мінску выд-вам «Беларуская Энцыклапедыя» імя П.Броўкі. Уключае больш за 2 тыс. артыкулаў, прысвечаных нар., прафес., аматарскаму тэатр. мастацтву, яго жанрам і формам, акцёрскаму мастацтву, рэжысуры, драматургіі, сцэнаграфіі, н.-д. рабоце ў галіне тэатра. Асвятляюцца тэатр. жыццё гарадоў, творчасць асобных тэатраў, прыведзены іх храналагічныя рэпертуарныя спісы. Асобныя артыкулы прысвечаны найб. значным пастаноўкам п’ес, опер, балетаў, аперэт. У выданні значнае месца адведзена біяграфічным артыкулам пра акцёраў, рэжысёраў, драматургаў, кампазітараў, дырыжораў; прыведзена найб. ужывальная тэатр. тэрміналогія, а таксама змешчаны артыкулы па выяўленчым мастацтве, л-ры, фальклоры, друку, радыё, тэлебачанні і інш., якія маюць адносіны да тэатр. мастацтва. У выданні 1,4 тыс. чорна-белых і каляровых ілюстрацый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЫНЕ́Ц Антон Эдвард (25.1.1804, в. Гейстуны Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл. — 15.1.1885),
польскі паэт, перакладчык, мемуарыст, выдавец. З роду Адынцоў. Скончыў Віленскі ун-т (1823). У Вільні пасябраваў з А.Міцкевічам, Я.Чачотам, Т.Занам, І.Дамейкам, І.Ходзькам. У 1821 стаў чл.т-вафіларэтаў, напісаў «Песню філарэтаў» (пераробка яе — «Песня» Ф.Багушэвіча). У 1823—24 зняволены па справе т-ва. У 1825—26 выдаў у Вільні 2-томнік «Паэтычныя творы». У 1829—37 падарожнічаў па Зах. Еўропе, жыў у Дрэздэне. З 1838 у Вільні. У 1841—59 рэдактар газ. «Виленский вестник». З 1866 у Варшаве. У 1888 з І.Дамейкам наведаў Беларусь. Аўтар мемуарных «Пісем з падарожжа» (1875—78), «Успамінаў з мінулага» (1884), вершаваных драм «Феліцыта, або Карфагенскія мучанікі» (1849), «Барбара Радзівілянка» (1860).
Літ.:
Цвірка К. Тэлемак з-пад Ашмянаў: Жыццё і творчасць А.Э.Адынца // Роднае слова. 1994. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКІЯ ПІСЬМЕ́ННІКІ»,
біябібліяграфічны слоўнік. Выдадзены ў Мінску ў 1992—95 у 6 тамах пад рэд. А.І.Мальдзіса. Падрыхтаваны Ін-там л-ры імя Я.Купалы АН Беларусі і выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя». Першае на Беларусі шматтомнае энцыклапедычнае выданне, у якім падаюцца найб. поўныя і сістэматызаваныя звесткі пра жыццё і дзейнасць прадстаўнікоў бел. л-ры, што пісалі на стараслав., бел., рус., польск. і інш. мовах за амаль тысячу гадоў развіцця бел. прыгожага пісьменства. Упершыню прыводзяцца звесткі пра пісьменнікаў бел. замежжа. Уключае каля 1500 артыкулаў, кожны з якіх складаецца з 2 раздзелаў: біяграфічнага (інфармацыя пра жыццёвы шлях пісьменніка, яго літ.творчасць, пазаліт. дзейнасць і інш.) і бібліяграфічнага (самыя поўныя звесткі пра творы пісьменніка, апублікаваныя асобнымі выданнямі, у зборніках, перыяд. друку, перакладзеныя на інш. мовы, а таксама л-ра пра пісьменніка). Амаль усе артыкулы суправаджаюцца фотапартрэтамі.
В.К.Шчэрбін.
Выданне «Беларускія пісьменнікі». Т. 1—6. 1992-95.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЁРДЖЭС (Burgess) Энтані [сапр.Бёрджэс Уілсан
(Burgess Wilson) Джон; 25.2.1917, г. Манчэстэр, Вялікабрытанія — 25.11.1993], англійскі пісьменнік. Аўтар каля 30 раманаў. Найб. значныя — «Права на адказ», «Доктар хворы» (абодва 1960),
«Семя канчаецца» (1962), «На зоркі не падобныя» (1964), «Трапятанне намеру» (1966), «Напалеонаўская сімфонія» (1974), а таксама «Завадны апельсін» (1962; аднайм. фільм С.Кубрыка, 1971) і «1985» (1978), створаныя ў жанры антыутопіі. Асн. ўвагу Бёрджэса прыцягвалі праблемы дабра і зла, выбару і адказнасці, свабоды і гвалту, пратэсту і канфармізму, асобы і грамадства, злачынства і выпраўлення, суадносін біялагічнага і свядомага ў чалавеку. Даследаваў творчасць У.Шэкспіра, Дж.Джойса, Э.Хемінгуэя і інш. Пісаў лінгвістычныя працы, кн. для дзяцей, эсэ, сцэнарыі тэлесерыялаў. Аўтар шматлікіх муз. сачыненняў, у т. л. сімфанічных.
Тв.:
Рус.пер. — Заводной апельсин;
Вожделеющее семя;
Трепет намерения: Романы. Л., 1993.
Літ.:
Дорошевич А. Энтони Бёрджэсс: Цена свободы // Иностр. лит. 1991. № 12.