СТАНЮКО́ВІЧ Канстанцін Міхайлавіч (30.3.1843, г. Севастопаль, Украіна — 20.5.1903),
рускі пісьменнік. Вучыўся ў Марскім кадэцкім корпусе (1857—60). У 1860—63 у кругасветным плаванні. З 1864 у адстаўцы. За сувязь з рэв. народнікамі-эмігрантамі ў 1884 высланы на 3 гады ў Томск. Друкаваўся з 1859 (вершы). Першая кн. нарысаў «З кругасветнага плавання» (1867). Раманы «Нашы норавы» (1879), «Першыя крокі» (1891), «Жрацы» (1897), «Абыякавыя» (1899) і інш.прадрам. стан дэмакр. інтэлігенцыі, якая не знаходзіць прымянення сваім сілам і здольнасцям. У цыкле апавяданняў (зб. «Марскія апавяданні», 1888, і інш.) і аповесцях «Грозны адмірал» (1891), «Вакол свету на «Каршуне» (1895—96), «Севастопальскі хлопчык» (1902) і інш. рэалізм, дэмакратызм, пропаведзь грамадз. і асабістай мужнасці і душэўнай стойкасці. Аўтар п’ес, цыклаў нарысаў і фельетонаў. Пушкінская прэмія (1901) за «марскія» творы.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—10. М., 1977;
Морские рассказы. Кн. 1—7. М., 1980.
Літ.:
Вильчинский В.П. К.М.Станюкович: Жизнь и творчество. М.; Л., 1963;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРАЖЫ́ТНЫ СВЕТ,
прынятае ў гістарыяграфіі абазначэнне першага і найб. працяглага перыяду ў гісторыі чалавецтва ад пачатку фарміравання грамадства (800—100 тыс. да н.э.) да пачатку сярэдневякоўя (першыя ст.н.э.). Ахоплівае 2 перыяды: першабытнага грамадства і стараж. дзяржаў (Стараж. Усход і антычнасць). У сучаснай гіст. навуцы ў больш вузкім сэнсе С.с. — стараж.цывілізацыі. Навука, якая вывучае С.с., — стараж. гісторыя, а таксама спец.гіст. дысцыпліны; гісторыя Стараж.Грэцыі, гісторыя Стараж.Рыма, асірыялогія, егіпталогія, індалогія, іраністыка, семіталогія, сіналогія, усходазнаўства, хеталогія і інш. У часы антычнасці пад старажытнасцю разумелі паданні і міфы пра подзвігі багоў і герояў. У сярэдневякоўі ў развіцці чалавецтва вылучалі 2 эпохі — язычніцтва і хрысціянства. Паняцце стараж. гісторыі з’явілася і пачало набываць сучасны змест у эпохі Адраджэння і Асветніцтва. У 18—19 ст. С.с. вывучаўся гал. чынам праз творы ант. аўтараў. З 2-й пал. 19 ст. новыя звесткі пачалі прыносіць археал., этнаграфічныя і інш. даследаванні. Сучасная гісторыя С.с. вылучае 2 гал. групы цывілізацый — Усходу і Захаду і вывучае іх механізм і развіццё.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́ШЫЦ (Staszic) Станіслаў (ліст. 1755, г. Піла Велікапольскага ваяв., Польшча — 20.1.1826),
польскі філосаф, публіцыст, грамадскі і дзярж. дзеяч, вучоны-натураліст. З 1799 ксёндз. Вучыўся ва ун-тах Лейпцыга, Гётынгена, Парыжа. У час працы Чатырохгадовага сойма 1788—92 прапанаваў праграму рэформ антыфеад. характару. Адзін са стваральнікаў у 1800 у Варшаве Т-ва сяброў навук, у 1806—26 яго старшыня, ахвяраваў для т-ва сваю сядзібу («палац С.»). У 1807—12 чл.Адукац. палаты, у 1810—12 чл.Дзярж. Савета Варшаўскага герцагства. З 1815 чл. і кіраўнік шэрагу дзярж. устаноў Каралеўства Польскага; адзін з заснавальнікаў Варшаўскага ун-та (1816), горнай школы ў Кельцах і інш. У 1816 заснаваў у Грубешаве сялянскае т-ва, якому перадаў у вечнае карыстанне свае землі. Шмат зрабіў для развіцця навукі, асветы, горназдабыўной прам-сці. Аўтар антыпрыгонніцкай публіцыстыкі, кнігі «Пра геалогію Карпат...» (1815) і інш.Асн.філас. твор С. — паэма «Род чалавечы» (1819—20) — энцыклапедыя польскага Асветніцтва.
Літ.:
Chyra-Rolicz Z. Stanisław Staszic. Warszawa, 1980;
Wysokińsky J. Szlakiem Stanisława Staszica. Warszawa, 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭ́ЛЬМАХ Уладзімір Мацвеевіч (15.7.1910, в. Бушмічы Камянецкага р-на Брэсцкай вобл. —27.1.1974),
бел. тэатральны дзеяч, пісьменнік. Засл. дз. маст. Беларусі (1961). Скончыў студыю БДТ-2 (1930), Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1954). Акцёр бел. трама (з 1930), т-ра юнага гледача імя Н.Крупскай (1937—41), дырэктар т-раў імя Я.Коласа (з 1943), оперы і балета Беларусі (з 1945), імя Я.Купалы (1947—51), рэсп.т-ра юнага гледача (1955—66). Характарны акцёр. З лепшых роляў: Косця-капітан («Арыстакраты» М.Пагодзіна), фельдфебель Мокры («Музыканцкая каманда» Д.Дэля) у траме; рабочы Розенц («Гады выпрабаванняў» К.Райманд), Пан («Цудоўная дудка» В.Вольскага) у т-ры юнага гледача. Аўтар п’ес «Шляхі» (паст. 1931), «Канец маскараду» (з Ю.Рудзько, паст. 1938) і інш. Аўтар кніг «Народны артыст СССР Г.П.Глебаў» (1954), «Шляхі беларускага тэатра» (1964), «Кранаючы чуткія струны душы» (1966), «Тэатр і час: Запіскі дырэктара тэатра» (1973), артыкулаў прабел. т-р. Пераклаў на бел. мову «Хітрыкі Скапэна» Мальера (паст. 1940).
Літ.:
Пятровіч С. Уладзімір Стэльмах // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СУД БО́ЖЫ»,
старажытны спосаб судовага доказу, які абапіраўся на ўяўленне пра магчымасць удзелу божаства ў вырашэнні спрэчак, якія ўзнікаюць паміж людзьмі. Вядомы законам Хамурапі і Ману законам. Быў засвоены ўсімі варварскімі праўдамі, Рускай праўдай, Законнікам Стафана Душана і інш. Важнейшыя формы «С.б.»: судовы паядынак (на Русі «поле»), у якім яго ўдзельнікі мелі аднолькавыя ўмовы; выпрабаванне агнём: той, хто ачышчаўся ад абвінавачання, або трымаў пэўны час руку ў агні, або праходзіў праз агонь у адной кашулі ці рабіў 9 крокаў з распаленым жалезам у руках, або босымі нагамі ступаў па 9 распаленых сашніках; выпрабаванне вадой: або абвінавачаны павінен быў дастаць з кіпячай вады ў катле які.-н. прадмет, або абвінавачанага звязвалі і апускалі ў ваду, калі ён тануў, лічылася за прыкмету яго праўдзівасці, а калі выплываў — наадварот («нават вада не прымае»); выпрабаванне жэрабем, якое часцей ужывалася пры абвінавачанні ў крадзяжах. У 13—14 ст. «С.б.» актыўна выцясняўся з судаводства, аднак яго перажыткі ў Зах. Еўропе захоўваліся да 17 ст. (асабліва па справах аб вядзьмарстве). Найдаўжэй у практыцы захоўвалася цалаванне крыжа, змацаванае клятвай, і жэрабя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СУЗО́Р’Е»,
бел. рок-група. Створана ў 1977 на базе аднайм. камсамольска-маладзёжнай кавярні Мінска, з 1981 у складзе Бел. філармоніі. Маст. кіраўнік і гукарэжысёр У.Пучынскі. З 1983 вак.-інстр. ансамбль пад кіраўніцтвам А.Несцяровіча. З 1986 аднавіла дзейнасць як «С.». У першым складзе: У.Пучынскі, Ан.Казлоўскі і В.Пучынскі (гітара), А.Філатаў (барабан). У розныя гады ў склад ансамбля ўваходзілі В.Аліпава, А.Брынцаў, Н.Дзянісава, Вольга Нікалаеня (вакалісты), Ал.Казлоўскі (бас-гітара), А.Растопчын (гітара), А.Несцяровіч і Вас.Нікалаеня (піяніна). Для «С.» характэрна экспрэсная манера выканання, разгорнутыя аранжыроўкі. Рэпертуар складаўся з уласных твораў, твораў прафес. аўтараў. Упершыню ў бел. поп-музыцы звярнулася да «Полацкага сшытка», паэзіі Міколы Гусоўскага («Песня пра зубра» Несцяровіча і Ан.Казлоўскага). Сярод папулярных песень: «На шляху дзікіх гусей» У.Будніка, «Стары мост», «Вясенні дзень», «Капітан», «Ва ўсе часы» В.Пучынскага. Выпусціў магнітаальбом «Рок-тэрапія» (1984), міньён «Сузор’е» (1986), альбом «Вераснёўская рака» (1987). Гран-пры Усесаюз. конкурсу паліт. песні (1978, Рыга), дыпламант Усесаюзнага конкурсу «Крымскія зоры» (1981, Ялта).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУПРЭМАТЫ́ЗМ (ад лац. supremus найвышэйшы),
кірунак у авангардысцкім мастацтве сярэдзіны 1910—20-х г.; від геам. абстракцыі (гл.Абстракцыянізм). Засн. ў 1913 К.С.Малевічам. Тэорыя С., якая сцвярджала вяршэнства абстрактнай формы, зведзенай да квадрата, круга, трохвугольніка, прамавугольніка, крыжа, была выкладзена ў маніфесце Малевіча «Ад кубізму і футурызму да супрэматызму» (1916). Першыя свае супрэматычныя карціны Малевіч паказаў у 1915 на выстаўцы «0,10» у Петраградзе. Для С. характэрна падкрэсленая сімволіка колеру. Камбінацыі рознакаляровых плоскасцей увасаблялі абсалютныя, «вышэйшыя» пачаткі рэчаіснасці, спасцігнутыя інтуіцыяй мастака. У рэчышчы С. працавалі І.Клюн, І.Пуні, Эль Лісіцкі, М.Суэцін. С. увасобіўся ў жывапісе, графіцы, сцэнаграфіі, дэкар.-прыкладным мастацтве і інш., значна паўплываў на канструктывізм.
Літ.:
Шунейка Я. Супрэмус, або Творца беспрадметнага мастацтва // Мастацтва Беларусі. 1989. № 2;
Наков А. Русский авангард: Пер. с фр.М., 1991;
Сарабьянов Д.В., Шатских А.С. Казимир Малевич: Живопись. Теория. М., 1993.
Я.Ф.Шунейка.
Да арт.Супрэматызм. К.Малевіч. Супрэматычная кампазіцыя. 1916.Да арт.Супрэматызм. М.Суэцін. Кубак і сподак з супрэматычнай размалёўкай. 1923.Да арт.Супрэматызм. Эль Лісіцкі. Пра 2 квадраты. Супрэматычная казка ў шасці карцінках. 1920.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯНІ́ЦКІ (Siennicki) Людвік (2.2.1677—24.1.1757),
падарожнік і мемуарыст, даследчык Сібіры. З бел. шляхецкага роду герба «Бонча». Вучыўся ў Віленскай евангелісцкай школе. У пач. 18 ст. адміністратар Магілёўскай эканоміі, віцэ-губернатар Быхава, падстолі ВКЛ. У Паўночную вайну 1700—21 палкоўнік, камандзір Бел. дывізіі. У 1707 разам са стрыечным братам ген. К.Сяніцкім здрадзіў каралю Аўгусту II — саюзніку Расіі і перайшоў на бок прашвед. групоўкі кн. Сапегаў. Адзін з кіраўнікоў Быхава абароны 1707; узяты ў рас. палон і ў 1709 сасланы ў Сібір (Табольск, потым Якуцк), адкуль вярнуўся на радзіму ў 1722. У сваіх мемуарах «Дакумент асаблівай міласэрнасці божай...» (Вільня, 1754) даў заснаваныя на ўласных назіраннях каштоўныя этнагр. апісанні якутаў і інш. сібірскіх народаў — хантаў, чукчаў, эвенкаў, юкагіраў, звесткі пра Японію (са слоў яп. палонных, што пацярпелі караблекрушэнне ў Ахоцкім м.).
Літ.:
Кучинский А. Описание Сибири XVIII в.: (Материалы Л.Сеницкого о сибирских аборигенах и их культуре) // Сов. этнография. 1972. № 1;
Могилевская хроника Т.Р.Сурты и Ю.Трубницкого // Полн. собр. рус. летописей. М., 1980. Т. 35.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАВАРЫ́СТВА БЫЛЫ́Х ПАЛІТКАТАРЖА́Н І ССЫЛЬНАНАСЯЛЕ́НЦАЎ Існавала ў СССР у 1921—35. Створана па ініцыятыве Ф.Э.Дзяржынскага, Я.Э.Рудзутака, Е.М.Яраслаўскага і інш. Аказвала матэрыяльную дапамогу б. паліткатаржанам і ссыльнапасяленцам, арганізоўвала іх выступленні, успаміны, і даклады, лекцыі. Важным кірункамі дзейнасці т-ва былі збор, вывучэнне і выданне гіст.-дакумент. матэрыялаў. У 1921—23 аддзяленні т-ва ўзніклі ў Віцебску, Гомелі, Мінску. Бел. аддзяленне да 1928 правяло 3 канферэнцыі. Навукова-даследчую працу члены т-ва вялі ў секцыях: па гісторыі дзекабрызму, рэвалюцыі 1905—07, нарадавольцаў і інш. Яны абмяркоўвалі даклады і мемуары, рыхтавалі да друку зб-кі дакументаў, манаграфіі. Т-ва выдавала час.«Каторга и ссылка», біябібліягр. слоўнік «Дзеячы рэвалюцыйнага руху ў Расіі» (1927—34), «Бюллетень Центрального совета Всесоюзного общества бывших политка-торжан и ссыльнопоселенцев» (1929—33), у якіх ёсць біягр. артыкулы і звесткі пра дзеячаў, чый лёс звязаны з Беларуссю. Супрацоўнічала з Гістпартам, Ін-там Маркса—Энгельса—Леніна пры ЦКВКП(б) і іх філіяламі на месцах, з Таварыствам старых бальшавікоў. Т-ва спыніла дзейнасць у 1935 ва ўмовах разгортвання ў СССРпаліт. рэпрэсій.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЙВА́НЬ.
Фармоза, востраў у Ціхім ак., каля ўсх. берагоў мацерыковага Кітая, ад якога аддзелены Тайваньскім пралівам. Выцягнуты з Пн на Пд на 394 км, шыр. да 140 км, пл. каля 36 тыс.км². Уздоўж усх. берага Тайваньскія горы (выш. да 3997 м), на Пн — група патухлых вулканаў, на З — прыбярэжная раўніна. Частыя землетрасенні. Карысныя выкапні: каменны вугаль, гаручы газ, нафта, золата. Клімат на Пн субтрапічны, на Пд трапічны мусонны. Т-ра паветра ў студз. 15—20 °C, у ліп. 25—30 °C. Ападкаў на раўнінах 1500—2500 мм за год у гарах месцамі больш за 5000 мм. У жн. і верасні частыя тайфуны. Больш за 50% тэр. займаюць горныя лясы (больш за 3000 відаў, у т. л. больш за 1500 эндэмічных). У ніжняй ч. схілаў — вільготныя вечназялёныя лясы з панданусаў, пальмаў, бамбукаў, ліян; вышэй — шыракалістыя лістападныя і мяшаныя лясы з камфарнага лаўру, кіпарысу, елкі, піхты, дрэвападобных папарацяў, псеўдатсугі і інш. Вышэй 3300 м хмызнякі з рададэндрану і горныя лугі. Раўніны і нізіны асвоены. Пра насельніцтва і гаспадарку гл. ў арт.Тайвань (правінцыя Кітая).