ТА́ФТА—ХА́РТЛІ ЗАКО́Н (Taft-Hartley Act, афіц. назва Labor-Management Relations Act),
федэральны акт, прыняты 23.6.1947 Кангрэсам ЗША, аб рэгуляванні прац. адносін у краіне. Назва ад імя сенатара Р.А.Тафта і чл. Палаты прадстаўнікоў Ф.Хартлі, якія ўзначальвалі працу па падрыхтоўцы гэтага закона. Быў скіраваны супраць папярэдняга ліберальнага і незбалансаванага (абмяжоўвала толькі інтарэсы наймальнікаў) прац. заканадаўства «новага курсу» (закон Вагнера ад 5.7.1935). Закон абмяжоўваў правы наёмных работнікаў і прафсаюзаў: забарона прафсаюзам уносіць у калект. дагавор пункт пра «закрыты цэх», забарона забастовак дзярж. служачых; уведамленне прадпрымальніка рабочымі пра іх стачку за 30 дзён да яе пачатку; наданне заканад. сходам штатаў права забараняць прафс. гарантыі, дазволеныя федэральным заканадаўствам; рэгулярныя справаздачы прафсаюзаў міністру працы пра ўсе свае справы; пісьмовыя паказанні пад прысягай аб непрыналежнасці прафс. функцыянераў да Камуніст. партыі ЗША і інш. У 1959 дадаткова прыняты закон Лэндграма—Грыфіна, а ў 1970 і дапаўненні да яго, якія прадугледжвалі далейшае рэгуляванне прац. адносін у ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТКАЧО́Ў Васіль Юр’евіч (н. 1.1.1948, в. Гута Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Львоўскае вышэйшае ваен.-паліт. вучылішча (1973). Працаваў у газетах. З 1989 сакратар Гомельскага абл. аддзялення Саюза бел. пісьменнікаў. Друкуецца з 1965. Выдаў кнігі апавяданняў «Хітры Данік» (1975), «Дзень у горадзе» (1985), кнігу-дзённік «Пахвалі пражыты дзень» (1988). Аўтар нар. драмы пра пасляваен. бел. вёску «Сівы бусел», п’есы «Вокны» (абедзве паст. 1985), камедый «Прыгоды з Канапухіным», «Лесвіца» (абедзве паст. 1988), «Кветкі-ягадкі, альбо Курорт для зяця» (паст. 1990 Бел. т-рам імя Я.Коласа), «Шкірдзюкі займаюць абарону», трагікамедыі пра паслячарнобыльскую бяду «Усміхаўся месяц белай вішні» (абедзве паст. 1996), п’ес «Блакада ў Кругліцы» (1994), «Дурная баба» (1997), «Дрэва, альбо Жыццё ў адсутнасць дажджу» (1998), «Слуп» (2001) і інш., аднаактовак («Стары і дарога», «Кубік Рубіка», «Дублёр», «Арышт» і інш.). На бел. мову пераклаў п’есы Л.Петрушэўскай «Маскоўскі хор», С.Злотнікава «Сцэны каля фантана».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТКАЧЭ́НКА Нінель Аляксандраўна (н. 21.11.1928, г. Харкаў, Украіна),
украінская і бел. спявачка (драм. сапрана). Нар.арт.СССР (1964). Скончыла Харкаўскую кансерваторыю (1958). З 1958 салістка опернай студыі Кіеўскай кансерваторыі і Львоўскага т-ра оперы і балета, з 1962 Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, з 1968 — Адэскага т-ра оперы і балета, з 1981 Маскоўскай філармоніі. Валодае моцным рухомым голасам шырокага дыяпазону; яе выканальніцкая манера спалучае вял.ўнутр. эмацыянальнасць з вонкавай стрыманасцю. Сярод выкананых партый класічнага і сучаснага рэпертуару на бел. сцэне: Касандра («Арэстэя» С.Танеева), Дэздэмона, Аіда, Леанора («Атэла», «Аіда», «Трубадур» Дж.Вердзі), Марына («Кастрычнік» В.Мурадэлі), Яраслаўна («Князь Ігар» А.Барадзіна), Таццяна, Ліза («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Тоска («Тоска» Дж.Пучыні). Вяла канцэртную дзейнасць. Лаўрэат 2-га Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя М.Глінкі (1962).
Літ.:
Черкашина М. Голоса молодых // Сов. музыка. 1964. № 11;
Ракава А.Я. Нінэль Ткачэнка // Слова пра майстроў сцэны. Мн., 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУБАЧО́Ў Алег Мікалаевіч (23.10.1930, г. Валгаград, Расія — 9.3.2002),
рускі мовазнавец. Чл.-кар.АНСССР (1972). Акад.Рас.АН (1992). Скончыў Днепрапятроўскі ун-т (1952). З 1953 у Ін-це славяназнаўства і балканістыкі АНСССР, у 1961—2001 у Ін-це рус. мовы імя Вінаградава Рас.АН (стварыў і ўзначальвае сектар, потым аддзел этымалогіі і анамастыкі, у 1966—82 адначасова нам. дырэктара), з 1999 адначасова гал. рэдактар час. «Вопросы языкознания». Асн. працы па слав. і індаеўрап. этымалогіі, усх.-слав. анамастыцы. этнагенезе і культуры стараж. славян, літуаністыцы. Гал. рэдактар і адзін з аўтараў «Этымалагічнага слоўніка славянскіх моў» (вып. 1—28, 1974—2001). Пераклаў з ням. мовы і дапоўніў «Этымалагічны слоўнік рускай мовы» М.Фасмера (т. 1—4, 1964—73; 3-е выд., 1996).
Тв.:
История славянских терминов родства и некоторых древнейших терминов общественного строя. М., 1959;
Происхождение названий домашних животных в славянских языках. М., 1960;
Ремесленная терминология в славянских языках. М., 1966;
Этногенез и культура древнейших славян. 2 изд. М., 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛАДЗІ́МІР,
імя 2 пінскіх князёў 13 ст., якія часам атаясамліваюцца. 1) Князь пінскі ў пач. 13 ст. Магчыма, сын тураўскага кн.Святаполка Юр’евіча. Упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1204 (сапраўдная дата падзей 1208), калі белзскі кн. Аляксандр Усеваладавіч захапіў Уладзімір-Валынскі, «тогда же яша Володимера Пиньскаго». Далейшы лёс паланёнага У. невядомы. Верагодна, яго сынам быў пінскі кн.Расціслаў.
2) Князь пінскі ў 1220-я г. Верагодна, сын пінскага кн. Расціслава. У 1228 галіцка-валынскі кн. Даніла Раманавіч адабраў у Расціслава Чартарыйск і захапіў у палон яго дзяцей, верагодна, і У. У 1229, калі Даніла Раманавіч пайшоў у паход на Кракаў, то «остависта же в Берестии Володимера Пиньского, и оугровьчаны, и берестьяны стеречи земле отъ ятьвязь». З Бярэсця У. разам з берасцянамі пайшоў на яцвягаў і разбіў іх. Сынамі У. былі Фёдар, Дзямід і Юрый (?—1262), што княжылі ў Пінску ў 1262, — апошнія вядомыя пінскія князі з дынастыі Ізяславічаў.
Размешчаны ў Прыморскім краі (Расія), на паўд.-зах. адгор’ях Сіхатэ-Аліня. Пл. 40,4 тыс.га. Засн. ў 1932 для аховы прыродных комплексаў паўд. Прымор’я. У рэльефе стромкія схілы, шлейфападобныя падножжы гор, каньёнападобныя рачныя даліны, вадаспады. Лясы займаюць каля 99% тэрыторыі. Вылучаюць 2 вышынныя расл. паясы: да 600 м — хвойна-шыракалістыя лясы (кедр карэйскі, піхта суцэльналістая, граб сэрцалісты), вышэй — піхтава-яловыя (елка аянская, піхта белакорая, кедр карэйскі, дуб мангольскі). У далінах рэк лісцевыя лясы — вярбовыя, ільмавыя, ясянёвыя і інш. У флоры каля 850 відаў, шмат рэліктаў, у Чырв. кнізе 13 відаў, сярод іх хвоя густакветная, ціс востраканцовы, заманіха высокая, жэньшэнь сапраўдны і інш. У фауне — усурыйскі тыгр, ізюбр, плямісты алень, казуля, дзік, гімалайскі мядзведзь, леапард, рысь, харза, барсук, вавёрка, норка, каланок, бурундук, выдра, гіганцкая землярыйка, мандарынка, чорны бусел, японскі вуж, усурыйскі капцюрысты трытон, бязлёгачны трытон; з насякомых — рэліктавы лясны таракан, гіганцкі дрывасек, усурыйскі махаон, шаўкапрады, бражнікі, паўлінавочкі. Плантацыі жэньшэню.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УШАКО́Ў Дзмітрый Мікалаевіч (24.1.1873, Масква — 20.4.1942),
рускі мовазнавец. Чл.-кар.АНСССР (1939). Скончыў Маскоўскі ун-т (1895), з 1907 выкладаў у ім. Праф. Вышэйшых жаночых курсаў, Ін-та слова, Літ. ін-та імя М.Горкага, Маскоўскага ін-та філасофіі, л-ры і мастацтва, Маскоўскага ун-та. Працы У. паслужылі асновай для развіцця рус. дыялекталогіі: «Нарыс рускай дыялекталогіі з дадаткам першай карты рускіх дыялектаў у Еўропе» (1915, з М.М.Дурнаво, М.М.Сакаловым), «Кароткія ўводзіны ў навуку пра мову» (1913, 9-е выд. 1929) і інш. Адзін са стваральнікаў (з 1903) і старшыня (1915—31) Маскоўскай дыялекталагічнай камісіі. З 1901 удзельнічаў у працы па рэформе рус. правапісу. Узначальваў Арфаграфічную камісію Наркамасветы (1930-я г.). Ініцыятар вывучэння рус. арфаэпіі («Руская арфаэпія і яе задачы», 1928; «Да пытання аб правільным вымаўленні», 1936, апубл. 1964). Гал. рэдактар і адзін са складальнікаў «Тлумачальнага слоўніка рускай мовы» (т. 1—4, 1934—10).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕ́ДЧАНКА Ларыса Мікалаеўна (30.7.1925, г. Рагачоў Гомельскай вобл. — 24.8.1996),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1975). Скончыла Бел.тэатр.ін-т (1949). З 1949 у Гродзенскім абл.драм. т-ры, з 1953 у Т-ры драмы і камедыі пры Белдзяржэстрадзе, у Бабруйскім вандроўным т-ры, з 1970 у Магілёўскім абл. т-ры драмы і камедыі імя В.Дуніна-Марцінкевіча. Яе індывідуальнасці ўласцівы эмацыянальнасць, тонкі псіхалагізм, лірычнасць, драматызм. Яркія, каларытныя персанажы стварыла ў бел. рэпертуары: у Т-ры пры Белдзяржэстрадзе — Насця («Пяюць жаваранкі» К.Крапівы); у Магілёўскім т-ры — Дзюркіна («Злыдзень» А.Петрашкевіча), Мальвіна («Несцерка» В.Вольскага), Грыпіна («Вечар у Люцынцы» паводле твораў Дуніна-Марцінкевіча, «Мікітаў лапаць» М.Чарота), Каралева («Янка і Ружа» У.Ягоўдзіка). З інш. роляў: Кукушкіна («Даходнае месца» А.Астроўскага), Baca («Васа Жалязнова» М.Горкага), Алена Андрэеўна («Дзядзька Ваня» А.Чэхава), місіс Сэвідж («Дзіўная місіс Сэвідж» Дж.Патрыка), Ганна Вальтэр («Апошні прыпынак» Э.М.Рэмарка) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЁДАРАЎ Васіль Дзмітрыевіч (23.2.1918, г. Кемерава, Расія — 19.4.1984),
рускі паэт. Скончыў Літ.ін-тімя М.Горкага ў Маскве (1950). Друкаваўся з 1944. Першая кніга вершаў — «Лірычная трылогія» (1947). У паэт. зб-ках «Лясныя крыніцы» (1955), «Не лявей за сэрца» (1960), «Кніга любові» (1964), «Трэція пеўні» (1966), «Сёмае неба» (1968; за 2 апошнія Дзярж. прэмія Расіі 1968), «Крылы на поўдзень» (1971), «Кніга любові і веры» (1974), «Вершы» (1978) і інш.філас. асэнсаванне сац. і маральных канфліктаў, тэма кахання. Аўтар паэм «Белы гай» (1956), «Прададзеная Венера» (1958), «Жаніцьба Дон Жуана» (1977); паэт. дзённіка «Мар’еўскі летапіс» (1947), драмы ў вершах «Залатая жыла» (1958), аповесцей «Сталасць» (1953), «Добраахвотнікі» (1955), цыкла апавяданняў «Сны паэта» (1979—82), кн. «Наш час такі... Пра паэзію і паэтаў» (1973) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1979.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—5. М., 1987—89.
Літ.:
Денисова И.В. Беззаветно служить красоте: Поэзия В.Федорова. М., 1978;
Пудалова Л.А. Чувство своего мира: О лирике Федорова. Кемерово, 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРА́ДКІН Яфім Самойлавіч (30.11.1924, в. Шчадрын Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. — 25.5.1999),
расійскі фізік-тэарэтык; заснавальнік навук. школы па тэарэт. фізіцы. Акад.Рас.АН (1990; чл.-кар. 1970). Скончыў Львоўскі ун-т (1948). З 1948 у Фіз. ін-це Рас.АН (з 1967 заг. сектара). Навук. працы па квантавай тэорыі поля, квантавай статыстыцы, гідрадынаміцы, кінетыцы, фізіцы элементарных часціц. Выявіў унутр. супярэчнасць квантавай электрадынамікі (праблема «нуль-зараду», 1955; незалежна ад Л.Д.Ландау і І.Я.Памеранчука). Развіў дыяграмную тэхніку ў рэлятывісцкай квантавай статыстыцы. Даў эўклідаву фармулёўку квантавай тэорыі поля (1958; незалежна ад Ю.Швінгера). Пабудаваў мадэль пашыранай супергравітацыі, якая аб’ядноўвае гравітацыю і электрадынаміку (1978). Удзельнічаў у стварэнні тэрмаядз. зброі ў СССР. Дзярж. прэмія СССР 1953. Залаты медаль імя А.Дз.Сахарава Рас.АН (1996).
Тв.:
Квантовая электродинамика с нестабильным вакуумом. М., 1991 (разам з Дз.М.Гітманам, Ш.М.Шварцманам).
Літ.:
Памяти Е.С.Фрадкина // Успехи физ. наук. 1999. Т. 169, вып. 11.