ФЁДАРАЎ Васіль Дзмітрыевіч (23.2.1918, г. Кемерава, Расія — 19.4.1984),
рускі паэт. Скончыў Літ. ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1950). Друкаваўся з 1944. Першая кніга вершаў — «Лірычная трылогія» (1947). У паэт. зб-ках «Лясныя крыніцы» (1955), «Не лявей за сэрца» (1960), «Кніга любові» (1964), «Трэція пеўні» (1966), «Сёмае неба» (1968; за 2 апошнія Дзярж. прэмія Расіі 1968), «Крылы на поўдзень» (1971), «Кніга любові і веры» (1974), «Вершы» (1978) і інш. філас. асэнсаванне сац. і маральных канфліктаў, тэма кахання. Аўтар паэм «Белы гай» (1956), «Прададзеная Венера» (1958), «Жаніцьба Дон Жуана» (1977); паэт. дзённіка «Мар’еўскі летапіс» (1947), драмы ў вершах «Залатая жыла» (1958), аповесцей «Сталасць» (1953), «Добраахвотнікі» (1955), цыкла апавяданняў «Сны паэта» (1979—82), кн. «Наш час такі... Пра паэзію і паэтаў» (1973) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1979.
Тв.:
Собр. соч. Т. 1—5. М., 1987—89.
Літ.:
Денисова И.В. Беззаветно служить красоте: Поэзия В.Федорова. М., 1978;
Пудалова Л.А. Чувство своего мира: О лирике Федорова. Кемерово, 1979.
А.В.Спрынчан.
т. 16, с. 364
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)