ЧЭХ (Ćech) Сватаплук (21.2.1846, мяст. Остршадак каля г. Бенешаў, Чэхія — 23.2.1908),
чэшскі пісьменнік. Скончыў Пражскі ун-т (1869). У 1878—99 заснавальнік і рэдактар час. «Květy» («Кветкі»). У зб-ках вершаў «Ранішнія песні» (1887), «Новыя песні» (1888), паэмах «Песні раба» (1894), «Касцы» (1903) асуджаў тагачасны лад, нац. і сац. прыгнёт, апяваў барацьбу працоўных супраць прыгнятальнікаў. Аўтар сатыр. аповесці «Падарожжа пана Броўчака ў XV стагоддзе» (1888), у якой філістэрству і беспрынцыповасці грамадства проціпаставіў гераічнае гусіцкае мінулае. Для яго твораў характэрны рамант. тэндэнцыі і рэалізм.
Тв.:
Рус.пер. — Избранное. М., 1954.
Літ.:
Кишкин Л.С. Сватоплук Чех: Очерк жизни и творчества. М., 1959;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЯВА́Я Валянціна Іванаўна (н. 22.7.1936, г.п. Данілаўка Валгаградскай вобл., Расія),
бел. балетмайстар. Нар.арт. Беларусі (1989). Скончыла Вышэйшую прафсаюзную школу ВЦСПС у Ленінградзе (1965). З 1967 кіраўнік дзіцячай харэагр. студыі ў Магілёве, з 1973 балетмайстар Бел. філармоніі. З 1974 маст. кіраўнік і гал. балетмайстар створанага ёю (з М.Дудчанкам) бел.дзярж. харэагр. ансамбля «Харошкі». Пастаўленыя ёю бел.нар. танцы, вак.-харэагр. кампазіцыі, варыяцыі на тэмы гіст. абрадаў, гіст. балет «Па старонках «Полацкага сшытка», цыкл харэагр. мініяцюр «Бывай, 20 стагоддзе!», заснаваны на гар. фальклоры 19 ст., і інш. прывабліваюць спалучэннем нар. пластыкі з сучаснай экспрэсіяй; у іх адлюстраваны ўласныя назіранні балетмайстра над нар. абрадамі, танцамі, адзеннем у розных этнагр. рэгіёнах Беларусі. Паставіла танцы ў оперы «Новая зямля» Ю.Семянякі (1982).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУ́ДЛЕНД (ад англ. woodland лясная мясцовасць),
назва апошняга з трох археалагічна выяўленых перыядаў гісторыі насельніцтва ўсх. раёнаў Паўн. Амерыкі (1-е тыс. да н.э. — 16 ст.н.э.). Вызначаюць 3 стадыі яго развіцця: на ранняй (1-е тыс. да н.э.) асн. заняткамі насельніцтва былі паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва (на перыферыі зоны яны існавалі і на больш позніх стадыях); на сярэдняй (1-е тыс. да н.э. — сярэдзіна 1-га тыс.н.э.) развівалася земляробства, узнікалі аселыя паселішчы, пачалася апрацоўка серабра, медзі, метэарытнага жалеза; на позняй (5—16 ст.) ствараліся протагарадскія цэнтры з землянымі насыпамі вакол гарадзішчаў, характэрны вял. земляныя піраміды з храмавымі будынкамі на вяршыні, высокі ўзровень маст. апрацоўкі металаў і керамікі. У першае стагоддзееўрап. каланізацыі Паўн. Амерыкі гэтыя культ. цэнтры перасталі існаваць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВА́НАЎ Сяргей Васілевіч (16.6.1864, г. Руза Маскоўскай вобл. — 16.8.1910),
рускі жывапісец. Прадстаўнік «крытычнага рэалізму». Вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1878—82, 1884—85), Пецярб.АМ (1882—84). Выкладаў у Вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства і Строганаўскім вуч. З 1899 чл.Т-ва перасоўных маст. выставак, адзін з заснавальнікаў маскоўскага аб’яднання «Саюз рускіх мастакоў» (1903). Раннія творы вылучаюцца натуралізмам і рэв.-дэмакр. накіраванасцю («Каля астрога», 1885, «У дарозе. Смерць перасяленца», 1889). З канца 1890-х г. пісаў карціны на тэмы рус. жыцця 16—17 ст. у больш свабодным і маляўнічым стылі («Прыезд іншаземцаў у Маскву 17 стагоддзя», 1901; «Цар. 16 стагоддзе», 1902).
Літ.:
Грановский И.Н. С.В.Ивамов: Жизнь и творчество. М., 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНЕДЭ́ЦІ (Benedetti) Марыо (н. 14.9.1920, г. Паса-дэ-лос-Торас, Уругвай),
уругвайскі пісьменнік, літ.-знавец, публіцыст. Ліраэпічнай накіраванасцю адметныя зб-кі вершаў «Непазбыўны пярэдадзень» (1945), «Вершы за канторкай» (1958), «Будзённыя паэмы», «Пазнанне айчыны» (абодва 1963), «Блізкая блізкасць» (1965), «Штодзённае» (1979). Сац.-маральная праблематыка ў раманах «Хто з нас» (1953), «Перадышка» (1960), «Дзякуй за аганёк» (1965, рус.пер. 1969), «Дзень нараджэння Хуана Анхеля» (1971), зб-ках апавяданняў «Гэтай раніцай» (1949), «Апошняе падарожжа і іншыя апавяданні» (1951), «Жыхары Мантэвідэо» (1959), «Смерць і іншыя сюрпрызы» (1968), п’есах «Вы, напрыклад» (1957), «Рэпартаж» (1958), «Туды і назад» (1963), «Пэдра і капітан» (1979). Аўтар кн. літ.знаўчых і крытычных прац «Марсель Пруст і іншыя нарысы» (1951), «Уругвайская літаратура — стагоддзе дваццатае» (1963), «Геній і постаць Хасэ Энрыке Радо» (1966) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЙРУ́ЛІН Якун Ісмаілавіч (н. 21.5.1931, г. Самарканд, Узбекістан),
бел. мастак. Скончыў Ташкенцкае маст. вучылішча (1960). У 1958—64 працаваў у Ташкенцкім драм. т-ры (з 1960 гал. мастак). З 1966 у Мінску, у 1969—91 у выд-ве «Беларусь». Працуе ў галіне плаката, жывапісу, акварэлі, афармленчага мастацтва. Сярод лепшых плакатаў: «8-е сакавіка» (1966), «Са святам Перамогі» (1970), «Квітней, краіна родная» (1972), «Пакуль не позна» (1980), «Снід», «Што пакінем нашчадкам», «Чэ Гевара» (усе 1988; за апошні дыплом Міжнар. конкурсу плаката ў Гаване), «Сумленне» (1990), «Я другой такой краіны не ведаю...» (1991), «Уваходзячы ў XXI стагоддзе» (1992), «50 гадоў вызвалення Беларусі» (1994), «Мой амулет» (2000), «Увага. Снід» (2001). Творы вызначаюцца актуальнасцю праблем, лаканізмам выяўл. сродкаў, выкарыстаннем сімвалаў і метафар. Аўтар жывапісных работ «Венецыя. Лагуна», «Гандальер» (абедзве 1996), «Венгрыя. Лотас» (2002).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫЯЛЕ́Т (франц. triolet ад італьян. trio трое),
цвёрдая вершаваная форма; васьмірадковая страфа, у якой адзін радок паўтараецца тройчы (1-ы, 4-ы, 7-ы). Пачынаецца і заканчваецца тым жа двухрадкоўем. Мае 2 рыфмы (абааабаб ці аббабааб).
Узнік у 15 ст. ў Францыі як скарочаная форма рандэля. У рус. паэзіі з’явіўся ў пач. 19 ст. (М.Карамзін), потым амаль стагоддзе не ўжываўся, адрадзіўся ў 20 ст. ў паэзіі К.Фофанава, К.Бальмонта, В.Брусава.
У бел. паэзію Т. увёў М.Багдановіч («Мне доўгае расстанне з Вамі...», «... Дзераўлянае яечка», «... Калісь глядзеў на сонца я»):
Калісь глядзеў на сонца я.
Мне сонца асляпіла вочы.
Ды што мне цемень вечнай ночы,
Калісь глядзеў на сонца я.
Няхай усе з мяне рагочуць,
Адповедзь вось для іх мая:
Калісь глядзеў на сонца я.
Мне сонца асляпіла вочы.
Т. сустракаецца ў творах Х.Чэрні, Д.Бічэль-Загнетавай, Р.Барадуліна і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕДАРЭ́НКА Святаслаў Мікалаевіч (н. 31.10.1946, г. Магілёў),
бел. жывапісец. Сын М.М.Федарэнкі. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1973). З 1972 выкладае ў Рэсп. каледжы мастацтваў. Працуе пераважна ў жанрах сюжэтна-тэматычнай карціны, партрэта і пейзажа. Творы вылучаюцца вобразнай выразнасцю, публіцыстычнай завостранасцю, дынамізмам і псіхалагізмам у абмалёўцы персанажаў, часам мантажнасцю кампазіцыйнай пабудовы. У гіст. эпізодах імкнецца знайсці адбітак сучасных з’яў і даць ім сэнсава-эмацыянальную ацэнку. Сярод твораў: карціны «У коле рэвалюцый» (1989), «Контррэфармацыя і Ф.Скарына», «20 стагоддзе. Салдаты міру» (абедзве 1990), «Боль паэта» («М.Багдановіч», 1991), «Хрэсны шлях народа» (1993), «Хроніка подзвігу» (1995), «На прыступках гісторыі» (1997), «За нашу і вашу свабоду. А.Міцкевіч і Дж.Гарыбальдзі» (2001); партрэты «Чаканне» (1975), мастака-медальера В.Слабадзянюк (1979), К.Метэ, «Ганначка» (абодва 1981), Я.Коласа, А.Пысіна (абодва 1982), Я.Семяжона (1987), С.Кашталапавай (1991), Т.Палягошка (1997), мастака Я.С.Барскага, актрысы Т.Г.Мужэнка (абодва 1999), В.Разанава (2001) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛПЕ́ЕЎ Аляксандр Мікалаевіч (н. 29.10.1946, в. Рудня Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел., гісторык і палітолаг. Канд.гіст.н. (1979). Акад.Міжнар. кадравай акадэміі (1996). Скончыў БДУ (1973), дзе і працаваў. З 1994 рэктар, з 2003 ген. дырэктар Міжнар.гуманіт.-эканам. ін-та. Заснавальнік і гал. рэдактар навук.-тэарэт.час.«Гуманітарна-эканамічны веснік». Аўтар кніг гісторыка-публіцыст. эсэ «Мы — народ... XX стагоддзе» (1998), «...І не было заўтра» (2000), «Зямля мая — доля мая (2002), зб. вершаў «Любоў у сэрцы маім» (2002), песенных зб-каў (з кампазітарам У.Буднікам) «Любоў мая, Беларусь» (2002), «Душа кліча да Бога» (2003) і інш.
Тв.:
Развитие индустрии БССР в 70—80-е годы. Мн., 1991;
Методология истории. Мн., 1996 (у сааўт.);
Политология. Мн., 1996 (у сааўт);
Динамика социально-политического процесса в Республике Беларусь в условиях радикального реформирования всех сфер жизнедеятельности общества. Киев, 1999;
аўстрыйскі перакладчык, папулярызатар бел. культуры. З 1937 жыве ў Аўстрыі. Скончыў класічную гімназію (1946). Вывучаў англ. і раманскія мовы, у канцы 1950-х г.бел., укр., польскую, кашубскую. У 1959—69 у Зальцбургскім нар. вячэрнім ун-це (чытаў курс лекцый па гісторыі Беларусі). Пераклаў на ням. мову асобныя вершы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча і інш. Апублікаваў артыкулы пра Беларусь і бел. культуру: «Янка Купала — паэт з Беларусі», «Беларусь — папялушка Еўропы». Выдаў дапаможнік для нямецкамоўных студэнтаў «Беларуская анталогія: Хрэстаматыя па беларускай літаратуры» (1983). Пераклаў з бел. на ням. мову раман Ю Попкі «Свеціць у тумане» (1985), працу Р.Астроўскага «Беларусь з X па XVI стагоддзе» (1986), прадмову Я.Белавежскага да ням.-бел. выдання «Слова аб паходзе Ігаравым» (1987), зб. артыкулаў «Вытокі беларускай нацыі і культуры» (1988).
Літ.:
Соколовский В. Золушка Европы? Белорусская культура в Австрии и Швейцарии // Неман. 1996. № 10.