ГІГЕ́ВІЧ Васіль Сямёнавіч (н. 3.1.1947, в. Жыцькава Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў фіз.ф-т Харкаўскага ун-та (1969), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1979). Працаваў выкладчыкам фізікі ў школе, на Барысаўскім шклозаводзе (1970—77), на кінастудыі «Беларусьфільм» (з 1979), у час. «Маладосць» (з 1981). З 1992 — у час. «Полымя». Друкуецца з 1972. Кнігі апавяданняў і аповесцей «Спелыя яблыкі» (1976), «Каліласка, скажы» (1978), «Жыціва» (1980), «Астравы на далёкіх азёрах» (1984). Аўтар раманаў (ад бытавога да сац.-фантастычнага) «Доказ ад процілеглага» (1985), «Мелодыі забытых песень» (1988), «Не забывай пра дом свой, грэшнік» (1990), «Кентаўры» (1993). Напісаў (разам з А.Чарновым) навук.-дакумент. кнігу пра Чарнобыль «Сталі воды горкімі» (1991). Для яго творчасці характэрны псіхалагізм, філасафічнасць, умоўна-абагульненая форма маст. асэнсавання жыцця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНДА́РЧЫК Таццяна Андрэеўна (12.11.1902, в. Дукора Пухавіцкага р-на Мінскай вобласці — 24.7.1974),
бел. актрыса. Скончыла Бел.драм. студыю ў Маскве (1926). У 1920 на настаўніцкіх курсах у Бабруйску арганізавала драм. гурток «Крыніца», дзе паставіла п’есу Я.Купалы «Паўлінка» і выканала гал. ролю. Працавала ў т-рах: Бел.дзярж. (цяпер імя Я.Купалы, да 1921), Бел. імя Я.Коласа (1926—48), драмы і камедыі пры Белдзяржэстрадзе (1949—56), Бабруйскім вандроўным (1956—67). Майстар эпізоду. Яе мастацтву былі ўласцівыя яркая характарнасць, акрэсленасць малюнка. Найб. каларытныя характары стварыла ў бел. драматургіі: Паланея («Прымакі» Я.Купалы), бабка Наста («Вайна вайне» Я.Коласа), Сцепаніда («Пагібель воўка» Э.Самуйлёнка), Маці («Ірынка» К.Чорнага), Жабрачка («Над Бярозай-ракой» П.Глебкі), Аўдоцця Захараўна («Пяюць жаваранкі» К.Крапівы), Ганна Чыхнюк («Выбачайце, каліласка!» А.Макаёнка), Аўдоцця, Акуліна («Любоў, Надзея, Вера» і «Дзіўны дом» П.Васілеўскага).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЕ́БАЎСКАЯ Яніна Казіміраўна (24.10.1901, Мінск — 16.12.1978),
бел. актрыса. Нар.арт. Беларусі (1970). Скончыла Бел.драм. студыю ў Маскве (1926), працавала ў Бел. т-ры імя Я.Коласа. Найб. самабытныя, жыццёва праўдзівыя, каларытныя вобразы жанчын з народа стварыла ў нац. рэпертуары: Мальвіна («Несцерка» В.Вольскага), Даміцэля («Прымакі» Я.Купалы), Югася («Навальніца будзе» паводле трылогіі Я.Коласа «На ростанях»), Гарпіна («Алазанская даліна» К.Губарэвіча і І.Дорскага), Антаніна Цімафееўна («Выбачайце, каліласка!» А.Макаёнка), старая Жыгоцкая («Вайна пад стрэхамі» паводле А.Адамовіча) і інш. Індывідуальнасцю творчай манеры адметныя і яе ролі класічнага рэпертуару: Матруна («Улада цемры» Л.Талстога), Малання, Васа («Ягор Булычоў і іншыя», «Васа Жалязнова» М.Горкага), Уліта («Лес» А.Астроўскага), Дандальская («Дамы і гусары» А.Фрэдры), Орта («Ветрык, вей!» Я.Райніса) і інш. З інш. роляў: Пастарша («Юстына» Х.Вуаліёкі), лэдзі Патэрсан («Востраў Афрадыты» А.Парніса), Шарлота («Гарачае лета ў Берліне» паводле Э.Д.К’юзек).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТУСЕ́ВІЧ Іосіф Антонавіч (10.4.1907, Мінск — 29.5.1985),
бел. акцёр. Нар.арт. Беларусі (1972). Скончыў студыю Бел.т-ра імя Я.Коласа (1928), працаваў у гэтым т-ры. Вострахарактарны, камед. артыст. Створаным вобразам уласцівы напоўненасць, інтэнсіўнасць сцэн. жыцця, дакладнасць псіхал. малюнка ролі. Выконваў пераважна эпізадычныя і другога плана ролі, якія даводзіў да высокай завершанасці: Куторга («Пінская шляхта» В.Дуніна-Марцінкевіча), Есып («Навальніца будзе» паводле трылогіі Я.Коласа «На ростанях»), Сымон Рапецька, Чарноцкі («Бацькаўшчына», «Ірынка» К.Чорнага), Суддзя («Несцерка» В.Вольскага), Войт («Лявоніха» П.Данілава), Гарошка, Цярэшка Калабок, Цыбулька («Выбачайце, каліласка!», «Трыбунал», «Таблетку пад язык» А.Макаёнка), поп Іля («Званы Віцебска» У.Караткевіча), Хлопаў («Рэвізор» М.Гогаля), Важаватаў («Беспасажніца» А.Астроўскага), Кастылёў («На дне» М.Горкага), Штальмайстар («Клоп» У.Маякоўскага), Чыр («Любоў Яравая» К.Транёва), Антоніо («Многа шуму з нічога» У.Шэкспіра) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫНКО́ВІЧ Алена Васілеўна (н. 30.9.1923, в. Лысая Гара Лагойскага р-на Мінскай вобл.),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1968). Скончыла студыю Бел.т-ра імя Я.Купалы (1948). З 1948 праце ў Нац. т-ры імя Я.Купалы. Выканаўца драм. і характарных роляў. Творчасць адметная тонкім пранікненнем у сутнасць вобраза, мяккім гумарам і лірызмам. Шэраг яркіх роляў сыграла ў бел. рэпертуары: Агата («Паўлінка» Я.Купалы), Мякішава («Брама неўміручасці» К.Крапівы), Наташа, Лідзія Сямёнаўна, Клава («Выбачайце, каліласка!», «Таблетку пад язык», «Лявоніха на арбіце» А.Макаёнка), Марыя Фадзееўна («І змоўклі птушкі...» І.Шамякіна), Аня («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Марфа («Плач перапёлкі» паводле І.Чыгрынава), Маці («Парог» А.Дударава). Сярод роляў у класічнай і сучаснай драматургіі: Ганна Паўлаўна, Глафіра Фірсаўна, Людміла («Даходнае месца», «Апошняя ахвяра», «Позняе каханне» А.Астроўскага), Карпухіна («Дзядзечкаў сон» паводле Ф.Дастаеўскага), Любка Шаўцова («Маладая гвардыя» паводле А.Фадзеева), графіня Русільёнская («Канец — справе вянец» У.Шэкспіра).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭА́ТР ДРА́МЫ І КАМЕ́ДЫІпры Белдзяржэстрадзе.
Існаваў у 1949—56 у Мінску. Паводле характару дзейнасці — вандроўны, абслугоўваў жыхароў раёнаў Беларусі. Гастраліраваў у Вільнюсе, Каўнасе, Калінінградзе і інш. У рэпертуары арыентаваўся на тагачасную і класічную драматургію: «Хто вінаваты» Г.Мдывані, «За гарызонтам» І.Гайдаенкі і І.Беркуна, «Страчаны дом» С.Міхалкова, «Выбачайце, каліласка!» А.Макаёнка, «Персанальная справа» А.Штэйна, «Шальменка-дзяншчык» Р.Квіткі-Аснаўяненкі, «Палкоўнік Фостэр прызнае сябе вінаватым» Р.Ваяна, «Беспасажніца» А.Астроўскага, «Даманевідзімка» П.Кальдэрона, «Украдзенае шчасце» І.Франко, «Мачаха» А.Бальзака. Рэжысёры: Ю.Юроўскі (1951—52), А.Струнін (1952—54), В.Пацехін (1954—55), А.Аркадзьеў (1955—56); асобныя пастаноўкі ставілі рэжысёры Т.Гагава, У.Кухта, К.Саннікаў. У складзе трупы: засл. арт. Беларусі Ю.Арончык, Г.Лаўроў, П.Масцераў, Л.Федчанка; акцёры Т.Бандарчык, М.Бярозкін, Р.Герштэйн, Я.Громаў, В.Дземянкова, Я.Краўчанка, І.Падляхоўскі, Н.Сава, С.Сакалоў, К.Струніна. Рэарганізаваны (гл.Бабруйскі вандроўны беларускі драматычны тэатр).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛКАЎ Георгій Андрэевіч (н. 20.7.1922, Масква),
бел. акцёр, рэжысёр, педагог. Нар.арт. Беларусі (1967). Скончыў Маскоўскае гар.тэатр. вучылішча (1944), Вышэйшыя рэжысёрскія курсы пры Ленінградскім тэатр, ін-це імя А.Астроўскага (1955). З 1944 акцёр, з 1951 і рэжысёр, у 1965—79 гал. рэжысёр Брэсцкага абл.драм.т-ра імя ЛКСМБ. У 1979—87 выкладаў у Бел.тэатр.-маст. ін-це. Акцёрскае мастацтва Волкава вызначалі вострая характарнасць у спалучэнні з тонкім псіхал. аналізам і лірызмам: Лапшын («У пошуках радасці» В.Розава), Труфальдзіна («Слуга двух гаспадароў» К.Гальдоні), Трыстан («Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі) і інш. Як рэжысёру Волкаву характэрна арганічнае адчуванне акцёра, адметнае прачытанне твора і наданне яму выразнай сцэн. формы: «Беспасажніца» А.Астроўскага (1957), «Выбачайце, каліласка» (1958) і «Зацюканы апостал» (1972) А.Макаёнка, «Джэні Герхарт» паводле Т.Драйзера (1958), «Пігмаліён» Б.Шоу (1964), «Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна (1966), «Людзі і камяні» (1968) і «Брэсцкі мір» (1969) К.Губарэвіча, «Апошняя інстанцыя» (1975) і «Нашчадак» (1976) М.Матукоўскага, «Месяц у вёсцы» паводле І.Тургенева (1975; т-р імя Ю.Астэрвы ў г. Люблін, Польшча).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́СЦЕРАЎ Пётр Іванавіч (29.12.1912, г. Ульянаўск, Расія — 18.4.1982),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1975). Скончыў студыю Бел.т-ра юнага гледача імя Крупскай (1933). З 1932 працаваў у Т-ры юнага гледача. Беларусі, у 1938—41 у Полацкім калгасна-саўгасным, з 1944 у Палескім і Пінскім абл.драм. т-рах. З 1949 у Т-ры драмы і камедыі пры Белдзяржэстрадзе, з 1956 у бабруйскіх вандроўным бел.драм. і муз.-драм., у 1965—78 у магілёўскіх абл.муз. камедыі і драмы і камедыі т-рах. Камедыйны акцёр. Створаныя ім вобразы вылучаліся знешне выразнай, сцэнічна рэальнай трактоўкай. Найб. значныя ролі: у т-рах драмы і камедыі — Моцкін, Цярэшка Калабок («Выбачайце, каліласка» і «Трыбунал» А.Макаёнка), шэф-кухар Пётр Пятровіч («Злавацца не трэба» В.Зуба), Карандышаў («Беспасажніца» А.Астроўскага), дзед Нічыпар («Вяселле ў Малінаўцы» Б.Аляксандрава), Шпак («Шальменка-дзяншчык» Р.Квіткі-Аснаўяненкі). Паставіў спектаклі: «Генеральны консул» бр. Тур і Л.Шэйніна (1939), «Дзяўчына з вяснушкамі» А.Успенскага (1961), «Не ўсё кату масленіца» Астроўскага (1974) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯВО́РСКІ Станіслаў Іванавіч (16.4.1915, г. Брэст — 5.2.1988),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1959). Скончыў студыю БДТ-1 (1938), працаваў у гэтым т-ры. З 1939 у Заслаўскім калгасна-саўгасным, у 1939—41 і з 1945 у Пінскім, у 1954—85 у Магілёўскім абл.драм. т-рах. Акцёр характарнага плана. Яго мастацтву ўласцівы сцэн. выразнасць, дакладны малюнак ролі, мяккі гумар, шчырасць і прастата. Сярод роляў: у Заслаўскім т-ры — Маргун, Шмігельскі («Партызаны» К.Крапівы); у Пінскім т-ры — Левановіч і Нічыпар, Здаравеня («Хто смяецца апошнім». «Пяюць жаваранкі» К.Крапівы), Быкоўскі («Паўлінка» Я.Купалы), Калібераў («Выбачайце, каліласка!» А.Макаёнка), Суддзя («Несцерка» В.Вольскага), фон Кубэ («Гэта было ў Мінску» А.Кучара), патэр Сарыні («Іспанцы» М.Лермантава), Карандышаў («Беспасажніца» А.Астроўскага), Лешч («Апошнія» М.Горкага), Аркадзь («Платон Крэчат» А.Карнейчука); у Магілёўскім т-ры — Глуздакоў («Лявоніха на арбіце» Макаёнка), Мякішаў («Пад адным небам» А.Маўзона), Мікалай II, Мікіта Сямёнавіч («Галоўная стаўка», «Даруй мне» К.Губарэвіча), Дульскі («Мараль пані Дульскай» Г.Запольскай), клоун Бом («Інтэрв’ю ў Буэнас-Айрэсе» Г.Баравіка) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯДЗЮ́ШКА Уладзімір Іосіфавіч (14.2.1905, Мінск — 30.3.1973),
бел. акцёр. Нар.арт. Беларусі (1949), нар.арт.СССР (1971). Сцэн. дзейнасць пачаў як акцёр-аматар. У 1923—37 акцёр у т-ры У.Галубка (БДТ-3). З 1937 у Бел. т-ры імя Я.Купалы. Характарны, самабытны акцёр з яркім нац. каларытам; адзін з найб. буйных дзеячаў бел.т-ра. Яго творчасць вызначалася глыбінёй спасціжэння нар. характару, уменнем псіхалагічна абгрунтаваць учынкі герояў, надаць ролі выразную сцэн. форму. Асаблівы поспех меў у нац. рэпертуары: Сцяпан Крыніцкі («Паўлінка» Я.Купалы), Мірон Бокуць («Пагібель воўка» Э.Самуйлёнка), Ксаверый («Кацярына Жарнасек» М.Клімковіча), Пытляваны («Пяюць жаваранкі» К.Крапівы; Дзярж. прэмія СССР 1952), Язэп («Салавей» З.Бядулі), Моцкін («Выбачайце, каліласка!» А.Макаёнка), Крушына («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона; і ў кіно). З інш. яркіх вобразаў: Іларыён («Я, бабуля, Іліко і Іларыён» Н.Думбадзе і Р.Лордкіпанідзе), Месны, Вакуленка («Фронт», «Калінавы гай» А.Карнейчука), Пімен («Барыс Гадуноў» А.Пушкіна), Дон Джэром («Дзень цудоўных падманаў» Р.Шэрыдана). Здымаўся ў кіно («Несцерка», «Паўлінка», «Запомнім гэты дзень») і тэлевізійных пастаноўках («Людзі на балоце» паводле І.Мележа, «Прымакі» Я.Купалы) і інш.