РАКА́ЙЛЬ (франц. rocaille літар. драблёны камень, ракавіны),
матыў арнаменту — стылізаваная ракавіна, С- і S-падобныя завіткі, хвалістыя грабяні, языкі полымя і інш., характэрны для ракако. Кампазіцыйныя вырашэнні Р. разнастайныя (хвалісты веер, гірлянда, мудрагеліста выгнуты картуш, расл. матывы), элементы звычайна не паўтараюцца, вылучаюцца экспрэсіяй. Пашырэнню Р. ў еўрап. мастацтве садзейнічала кніга франц. мастака Я.Мандона «Першая кніга арнаментальных форм ракайляў і картушаў» (Парыж, 1736). Матыў Р. шырока выкарыстоўваўся ў бел. архітэктуры, дэкар.-прыкладным мастацтве, кніжнай графіцы. Тэрмін «Р.» часам ужываюць для абазначэння стылю ракако.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВЕ́ЦКАЯ ШЫНШЫ́ЛА,
парода трусоў мяса-шкуркавага кірунку. Выведзена ў 1948—63 у СССР скрыжаваннем дробных трусоў пароды шыншыла з белым волатам. Пашырана ў СНД.
Жывёлы буйныя, моцнай канстытуцыі. Тулава кампактнае, падоўжанае (60—70 см), абхват грудзей 37—42 см, сярэдняя маса 5 (да 7) кг. Валасяное покрыва шчыльнае, занальнае, серабрыста-шэра-блакітнае, на грудзях, спіне, баках, крыжы — больш цёмнае, на шыі, чэраве, унутр. баках ног — амаль белае. Характэрны светлая аблямоўка вакол вачэй і светла-шэры клін на патыліцы. Плоднасць 7—8 трусянят. Скараспелыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЛТАВА-МАЯ́ЦКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура паўкачавых народаў, што жылі ў 8—9 ст. у бас.р. Дон і Прыазоўі. Назва ад Салтаўскага могільніка каля с. Верхняе Салтава (Харкаўская вобл., Украіна) і Маяцкага гарадзішча каля ўпадзення р. Ціхая Сасна ў р. Дон (Варонежская вобл., Расія). Вядома больш за 200 помнікаў культуры: рэшткі качэўяў, пасёлкаў, замкаў, гарадоў (Саркел, Таматарха, Фанагорыя), могільнікаў. Мае 2 варыянты: лесастэпавы — аланскі (гл.Аланы) і стэпавы — балгарскі (гл.Балгарыя Волжска-Камская). Для 1-га характэрны земляробчыя тыпы паселішчаў і катакомбавы абрад пахавання; для 2-га — качэўі і ямныя пахаванні.
чэшскі жывапісец і графік. Вучыўся ў Пражскай АМ (1911—20). Зазнаў уплывы А.Славічака і Я.Прэйслера. Чл. аб’яднанняў «Умелецкая бяседа» (1913), «Галар» (1919). Творчасці характэрны арыентацыя на рэаліст. традыцыі нац. мастацтва, лірыка-эпічная манера выканання. Аўтар жывапісных кампазіцый «Валацуга» (1924), «Збор бульбы» (1934), «У вёсцы» (1941), «Восень на палях» (1952), «Восень на загуменні» (1954), графічных работ «Цыганка» (1916), «Садоўніца» (1920), «Праца ў полі» (1971). Аформіў кнігі Я.Гербена, братоў Мрштыкаў.
Літ.:
Современное чешское и словацкое искусство. Л., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАКУНЫ́, павукі-скакуны (Salticidae),
сямейства павукоў. Каля 3 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў тропіках. Трапляюцца на глебе, дрэвах, у траве і інш. На Беларусі каля 15 відаў.
Даўж. цела 2—9 мм. Покрыва шчыльнае, часта стракатае і ярка афарбаванае, асабліва ў самцоў. Галавагрудзі спераду прыўзнятыя. ззаду сплюшчаныя. Вочы размешчаны ў 3 рады, у пярэднім — 4 вокі, у задніх — па 2. Актыўныя ўдзень. Характэрны т.зв. «шлюбныя танцы». Кормяцца насякомымі. На здабычу скачуць, перамяшчаюцца скачкамі (адсюль назва).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭА́ТР ЦЕ́НЯЎ,
від тэатр. відовішча, у якім сюжэт раскрываецца пры дапамозе дынамічных кадраў-карцін, спраецыраваных на экране плоскімі фігуркамі (з кардону, скуры або каляровых плёнак), якімі кіруюць артысты з дапамогай палачак ці нітак. Лялькі асвятляюцца ззаду, контражурам — на экране з’яўляецца чорна-белая ці каляровая выява. Т.ц. пашыраны ў народаў Азіі і Б.Усходу; характэрны зварот да эпасу, фальклору, традыц. захаванне сюжэтаў. Адзін са старэйшых Т.ц. — інданезійскі. Прадстаўленне вядзе адзін чалавек (даланг), які ў суправаджэнні аркестра распавядае пра падзеі, што разгортваюцца на экране. У 1937 створаны Маскоўскі Т.ц.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРАЦЫ́СЦІС (Urocystis),
род галаўнёвых грыбоў сям. тылецыевых. Каля 60 відаў. Пашыраны ўсюды. Паразіты вышэйшых раслін. Выклікаюць на лісці, чаранках, суквеццях, радзей на каранях уздуцці, палосы, разнастайныя дэфармацыі (гл.Галаўня). На Беларусі найб. вядомы U. occulta, узбуджальнік сцябловай галаўні жыта, U. tritici, узбуджальнік сцябловай галаўні пшаніцы, U. cepulae, заражае пасевы цыбулі-чарнушкі.
Пладовыя целы не ўтвараюць. Характэрны хламідаспоры, сабраныя ў спаракучкі. Прарастаюць на расліне-гаспадары ў базідыі. Базідыяспоры капуліруюць і ўтвараюць міцэлій, які пранікае ў расліну. У цыкле развіцця адзначана канідыяльнае споранашэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕМІНІЗА́ЦЫЯ (ад лац. femina жанчына, самка) у біялогіі, развіццё ў асобін мужчынскага полу жаночых другасных палавых прыкмет. Назіраецца ў самцоў рыб, земнаводных, птушак, млекакормячых, у т. л. ў чалавека, у выніку парушэнняў гарманальнага балансу.
Эксперыментальна Ф. выклікаюць у кастрыраваных самцоў перасадкай яечніка ці ўвядзеннем жаночых гармонаў (эстрагенаў). Напр., перасадка яечнікаў кастрыраваным пеўням выклікае ў іх з’яўленне апярэння, галаўнога ўбору і палавога інстынкту, якія характэрны для курэй. У кастрыраваных самцоў млекакормячых (пацукі, малпы) пасля трансплантацыі яечніка ці ўвядзення эстрагенаў развіваюцца малочныя залозы, праяўляецца жаночы палавы інстынкт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУРА́Н,
гетэраараматычнае злучэнне, C4H4O. Цыкл Ф. — структурны фрагмент некат. прадуктаў метабалізму раслін.
Бясколерная вадкасць з пахам хлараформу, tкіп 31,3 °C, шчыльн. 937 кг/м³. Добра раствараецца ў арган. растваральніках, мала — у вадзе. Устойлівы да дзеяння шчолачаў, раскладаецца к-тамі і акісляльнікамі з утварэннем нецыклічных алігамераў. На паветры лёгка акісляецца з утварэннем пераксіду. Характэрны рэакцыі электрафільнага замяшчэння: галагеніраванне, нітраванне, сульфіраванне, ацыліраванне і інш. Атрымліваюць Ф. дэкарбаніліраваннем фурфуролу, дэкарбаксіліраваннем піраслізевай к-ты. Выкарыстоўваюць для сінтэзу тэтрагідрафану, піролу, як растваральнік і экстрагент для алеяў і тлушчаў. Таксічны. Іл.гл. да арт.Гетэрацыклічныя злучэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУЛЫ́МА-ЕНІСЕ́ЙСКАЯ КАТЛАВІ́НА.
У гарах Паўд. Сібіры, у Краснаярскім краі Расіі; частка міжгорнай Мінусінскай катлавіны. Абмежавана з У адгор’ямі Усх. Саяна, з З — Кузнецкага Алатау, на Пн Салгонскім, на Пд Бацянёўскім кражамі. Складзена пераважна з асадкавых парод і эфузіваў. Рэльеф пераважна ўзгорыста-ўвалісты, на Пд — драбнасопачны. Выш. да 550 м. На З дрэніруецца р. Чулым, на У — р. Енісей. Характэрны шырокія лагчыны, шмат азёр. На У злакавыя стэпы, на Пн і ў перадгор’ях лесастэпы. Важны с.-г. раён Краснаярскага краю. Радовішчы бурага вугалю (гл.Канска-Ачынскі вугальны басейн).