РЫ́ДЗІГЕР Пётр Васілевіч (н. 24.8.1949, г. Сяміпалацінск, Казахстан),
бел. і расійскі арт. аперэты (барытон). Засл. арт. Беларусі (1990). Нар.арт. Беларусі (1998). Скончыў Дзярж.муз.-пед.ін-тімя Гнесіных (1974). Працаваў у Куйбышаўскім т-ры оперы і балета. З 1977 у Белдзяржкансерваторыі, у 1978 і з 1981 у Бел.дзярж.муз. т-ры. У 1978—81 у Ленінградскай кансерваторыі. Яго выкананне вылучаецца высокім узроўнем майстэрства, багатай вак. культурай. Сярод партый на бел. сцэне; Дзяніс («Дзяніс Давыдаў» А.Мдывані), Доктар («Мільянерша» Я.Глебава), містэр Ікс, Эдвін («Прынцэса цырка», «Сільва» І.Кальмана), Карамэла («Ноч у Венецыі» І.Штрауса), Даніла («Вясёлая ўдава» Ф.Легара), Янга («Вольны вецер» І.Дунаеўскага), Мікіта («Халопка» М.Стрэльнікава), Беня («Біндзюжнік і кароль» А.Журбіна) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ГЕРСТАМ (Segerstam) Лейф Селім (н. 2.3.1944, г. Васа, Фінляндыя),
фінскі дырыжор, кампазітар. Скончыў Акадэмію музыкі імя Я.Сібеліуса (1963), Джульярдскую муз. школу ў Нью-Йорку (1965). З 1966 гал. дырыжор Фін.нац. оперы. З 1968 дырыжор Швед. каралеўскай оперы ў Стакгольме (з 1970 гал. дырыжор, з 1971 яе музік-дырэктар). З 1971 у т-рах «Ковент-Гардэн», «Метраполітэн-опера», выступаў з рознымі еўрап. аркестрамі, у т. л. на Зальцбургскіх фестывалях. З сярэдзіны 1970-х г. пастаянны дырыжор сімф. аркестра Фін. радыё ў Хельсінкі, Аўстр. радыё ў Вене, кіраўнік «Сегерстам-квартэта». Аўтар 4 балетаў, п’есы для сімф. і стр.арк., канцэрта для скрыпкі з арк. (1967), 12 стр. квартэтаў (1962—77), тв. для голасу з арк. і з фп. і інш. Яго мастацтва адметнае эмацыянальнасцю, навізной інтэрпрэтацый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЎРУКО́Ў Мікалай Іванавіч (н. 28.6.1947, г. Дальні, Кітай),
бел. баяніст, педагог. Засл. арт. Беларусі (1983). Праф. (1990). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1971). З 1966 выкладчык муз. школы ў Ленінградзе, з 1972 — Мінскага муз. вучылішча імя М.Глінкі, з 1973 саліст Бел. філармоніі, адначасова выкладчык Бел. акадэміі музыкі (з 1981 заг. кафедры). Яго выканальніцкі стыль адметны глыбокім пранікненнем у аўтарскую задуму, віртуозным валоданнем інструментам, раскрываючы яго тэхн. і тэмбравыя магчымасці. У рэпертуары творы кампазітараў-класікаў (у пералажэннях) і сучасных аўтараў, у т. л.бел. Я.Глебава, В.Войціка, В.Іванова, В.Помазава, Л.Шлег і інш. Лаўрэат Міжнар. конкурсу баяністаў у ГДР (1971). Пра творчасць С. зняты тэлефільм «Іграе Мікола Сеўрукоў». Сярод вучняў Б.Біёчыч, Г.Вінаградскі, І.Квашэвіч, А.Мацкевіч, Н.Слюсар, Ю.Тарасёнак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЗКО́ Вера Аляксандраўна (2.3.1916, г. Верхнядзвінск Віцебскай вобл. — 25.3.1999),
бел. музыказнавец, педагог. Скончыла Ленінградскую кансерваторыю (1948). У 1948—74 выкладчык Мінскага муз. вучылішча імя М.І.Глінкі (з перапынкам), адначасова ў 1948—68 — Бел. кансерваторыі (з перапынкам), у 1959—64 на Рэсп. радыё (маст. кіраўнік, гал. рэдактар муз. вяшчання, старшыня муз.-рэпертуарнай камісіі). У 1974—89 выкладчык Бел.тэатр.-маст. ін-та. Даследавала бел. опернае мастацтва, творчасць бел. кампазітараў. Складальнік зб-каў арт. пра Р.Шырму «Песня на ўсё жыццё», песень «Спадчына» на вершы Я.Купалы і Я.Коласа (абодва 1983), аўтар муз. радыё- і тэлеперадач.
Тв.:
Белорусская советская опера. Мн., 1959;
И.М.Лученок // Они пишут для детей. М., 1980. Вып. 3;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІРАТА́ Мікалай Васілевіч (н. 17.6.1941, в. Драмайлаўка Кулікоўскага р-на Чарнігаўскай вобл., Украіна),
бел. баяніст, дырыжор. Засл. дз. маст. Беларусі (1986). Скончыў Бел. кансерваторыю (1969). З 1965 артыст Дзярж.нар. аркестра Беларусі. З 1969 выкладчык Гомельскага муз. вучылішча. У 1974—97 муз. кіраўнік Дзярж.акад.нар. хору Беларусі імя Цітовіча. З 1992 выкладчык Мінскага пед. ун-та, кіраўнік створанага ім студэнцкага фалькл. ансамбля «Ярыца» і мужчынскага фалькл. ансамбля «Вячоркі». Аўтар харавых, вак. і інстр. апрацовак бел.нар. песень і мелодый; вак.-харэагр. кампазіцый «Беларускія веснавыя гульні, абрады і карагоды», «Вяночак жніўных песень», «Зімовыя абрады і гульні», «Песні роднага краю» на сл. Я.Купалы, «Беларусь — мая песня» (з І.Кузняцовым), хораў на нар. тэксты, песень на словы У.Карызны, А.Куляшова і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМО́ЛЬСКІ Браніслаў Сільвестравіч (н. 19.3.1909, Мінск),
бел. музыказнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1969). Засл. дз. маст. Беларусі (1979). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1936), Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва імя А.Луначарскага (1960). У 1928—29 муз. рэдактар Белрадыёцэнтра. Выкладаў у Бел. (1936—41) і Узб. кансерваторыях. У 1943—82 працаваў ва Упраўленні па справах мастацтваў СМ Беларусі, ін-тах л-ры і мастацтва, мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Даследчык гісторыі бел.муз.т-ра і бел.муз. культуры. Аўтар кн. «Беларуская музыка за 40 гадоў» (1957), «Беларускі музычны тэатр», «Беларускі дзяржаўны ордэна Леніна Вялікі тэатр оперы і балета» (абедзве 1963), раздзелаў у кн. «Гісторыя беларускай савецкай музыкі» (1971), «Гісторыя музыкі народаў СССР» (т. 1—5, 1970—74), артыкулаў пра творчасць бел. спевакоў, рэцэнзій на муз. спектаклі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПІВА́К Міхаіл Львовіч (6.12.1913, Кіеў — 27.8.1971),
расійскі і бел. рэжысёр. Засл. арт. Беларусі (1959). Скончыў Маскоўскае тэатр. вучылішча імя М.Шчэпкіна (1937). Працаваў у т-рах Масквы, Ташкента і інш. З 1954 рэжысёр, у 1960—64 гал. рэжысёр Дзярж.рус.драм.т-ра Беларусі. Майстар манум. сцэнічных палотнаў. Своеасаблівасць рэжысёрскага мыслення выявілася ў скульптурнай акрэсленасці мізансцэн, дасканалай распрацоўцы масавых сцэн, арган. сінтэзе рэжысуры, сцэнаграфіі і акцёрскай ігры. Сярод пастановак у рус.драм. т-ры: «Мёртвая хватка» Дж.Голсуарсі і «Гандляры славаю» М.Паньёля, П.Нівуа (1956), «Галоўная стаўка» К.Губарэвіча і «Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага (1957), «Далі неабсяжныя» М.Вірты (1958), «Барабаншчыца» А.Салынскага (1959), «Улада цемры» Л.Талстога (1960), «Акіян» А.Штэйна (1961), «Дзень нараджэння Тэрэзы» Г.Мдывані (1962), «Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава (1963).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРО́БІНСКІ БОЙ 1944,
бой партызан 101-й брыгады імя Аляксандра Неўскага (камандзір М.Дз.Курыльчык) па вызваленні г.п.Старобін ад фаш. захопнікаў 29 чэрв. ў Вял.Айч. вайну. Старобінскі гарнізон (больш за 1 тыс. гітлераўцаў) быў моцна ўзброены, умацаваны дзотамі, акопамі, драцянымі загародамі. З набліжэннем Чырв. Арміі гітлераўцы мелі намер вывезці насельніцтва і матэрыяльныя каштоўнасці на З, а пасёлак знішчыць. Партызаны ў ноч на 29 чэрв. перакрылі шляхі магчымага падыходу варожага падмацавання з г. Любань і в. Пагост, кулямётным агнём у бок гарнізона стварылі там паніку. Адначасовай атакай з ПнУ і Пд партызаны выбілі праціўніка са Старобіна на ПдЗ ад яго, арганізавалі абарону і ўтрымлівалі пасёлак да падыходу 1—2 ліп. часцей Чырв. Арміі. Дзякуючы дзеянням нар. мсціўцаў удалося выратаваць Старобін ад знішчэння і насельніцтва ад вывазу ў Германію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРУМІ́НСКІ Уладзімір Васілевіч (29.4.1914. г. Арэнбург, Расія —22.2.1998),
расійскі вучоны ў галіне аэрадынамікі, лятальных апаратаў і тэарэт. асноў самалётабудавання. Акад.Рас.АН (1966, чл.-кар. 1958). Герой Сац. Працы (1990). Скончыў Маскоўскі ун-т (1938). З 1966 дырэктар Ін-та тэарэт. і прыкладной механікі Сібірскага аддз.АНСССР, з 1971 у Ін-це праблем механікі Рас.АН. Навук. працы па віхравой тэорыі крыла. нелінейнай тэорыі ўстойлівасці, дынамічнай тэорыі турбулентнасці, кінетычнай тэорыі газаў, паляпшэнні лётных якасцей самалётаў. Стварыў тэорыі слізгальных і стрэлападобных крылаў, нестацыянарнага пагранічнага слоя. Даследаваў умовы пераадолення гукавога бар’еру, уплыў нестацыянарнасці на адрыў і абцяканне цел. Абагульніў кінетычную тэорыю Больцмана для апісання нераўнаважна-неаднародных асяроддзяў у моцных ударных хвалях і турбулентных патоках. Ленінская прэмія 1961. Дзярж. прэміі СССР 1947, 1948. Залаты медаль імя М.Я.Жукоўскага.