САЛАЎЯ́НЕНКА (Анатоль Барысавіч) (25.9.1932, г. Данецк, Украіна —29.7.1999),
украінскі спявак (лірыка-драм. тэнар). Нар. арг. СССР (1975). Скончыў Данецкі політэхн. ін-т (1954), Кіеўскую кансерваторыю (1978). У 1965—93 саліст Украінскага т-ра оперы і балета. Валодаў прыгожым голасам шырокага дыяпазону. Выканаўчай манеры ўласцівы шчырасць, задушэўная цеплыня, эмацыянальная ўзнёсласць. Сярод партый: Андрэй («Запарожац за Дунаем» С.Гулак-Арцямоўскага), Пятро («Наталка Палтаўка» М.Лысенкі), Ленскі («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Самазванец («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Альфрэд, Герцаг, Манрыка («Травіята», «Рыгалета», «Трубадур» Дж.Вердзі), Фауст («Фауст» Ш.Гуно) і інш. Ў канцэртным рэпертуары рамансы, рус. і ўкр., неапалітанскія песні. Ленінская прэмія 1980. Нац. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1997.
Літ.:
Терещенко А.К. Анатолий Соловьяненко. 2 изд. Киев, 1988;
Сташевский ЮА Анатолий Соловьяненко: Творческий портрет. М., 1984.
Л.А.Шымановіч.
А.Б.Салаўяненка.
т. 14, с. 105
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)