РЫ́ДЗІГЕР (Пётр Васілевіч) (н. 24.8.1949, г. Сяміпалацінск, Казахстан),
бел. і расійскі арт. аперэты (барытон). Засл. арт. Беларусі (1990). Нар.арт. Беларусі (1998). Скончыў Дзярж.муз.-пед.ін-т імя Гнесіных (1974). Працаваў у Куйбышаўскім т-ры оперы і балета. З 1977 у Белдзяржкансерваторыі, у 1978 і з 1981 ў Бел.дзярж.муз. т-ры. У 1978—81 у Ленінградскай кансерваторыі. Яго выкананне вылучаецца высокім узроўнем майстэрства, багатай вак. культурай. Сярод партый на бел. сцэне; Дзяніс («Дзяніс Давыдаў» А.Мдывані), Доктар («Мільянерша» Я.Глебава), містэр Ікс, Эдвін («Прынцэса цырка», «Сільва» І.Кальмана), Карамэла («Ноч у Венецыі» І.Штрауса), Даніла («Вясёлая ўдава» Ф.Легара), Янга («Вольны вецер» І.Дунаеўскага), Мікіта («Халопка» М.Стрэльнікава), Беня («Біндзюжнік і кароль» А.Журбіна) і інш.