СМО́ЛЬСКІ Браніслаў Сільвестравіч (н. 19.3.1909, Мінск),
бел. музыказнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1969). Засл. дз. маст. Беларусі (1979). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1936), Дзярж. ін-т тэатр. мастацтва імя А.Луначарскага (1960). У 1928—29 муз. рэдактар Белрадыёцэнтра. Выкладаў у Бел. (1936—41) і Узб. кансерваторыях. У 1943—82 працаваў ва Упраўленні па справах мастацтваў СМ Беларусі, ін-тах л-ры і мастацтва, мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Даследчык гісторыі бел. муз. т-ра і бел. муз. культуры. Аўтар кн. «Беларуская музыка за 40 гадоў» (1957), «Беларускі музычны тэатр», «Беларускі дзяржаўны ордэна Леніна Вялікі тэатр оперы і балета» (абедзве 1963), раздзелаў у кн. «Гісторыя беларускай савецкай музыкі» (1971), «Гісторыя музыкі народаў СССР» (т. 1—5, 1970—74), артыкулаў пра творчасць бел. спевакоў, рэцэнзій на муз. спектаклі і інш.
Т.А.Дубкова.
т. 15, с. 61
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)