СПІВА́К Міхаіл Львовіч (6.12.1913, Кіеў — 27.8.1971),
расійскі і бел. рэжысёр. Засл. арт. Беларусі (1959). Скончыў Маскоўскае тэатр. вучылішча імя М.Шчэпкіна (1937). Працаваў у т-рах Масквы, Ташкента і інш. З 1954 рэжысёр, у 1960—64 гал. рэжысёр Дзярж. рус. драм. т-ра Беларусі. Майстар манум. сцэнічных палотнаў. Своеасаблівасць рэжысёрскага мыслення выявілася ў скульптурнай акрэсленасці мізансцэн, дасканалай распрацоўцы масавых сцэн, арган. сінтэзе рэжысуры, сцэнаграфіі і акцёрскай ігры. Сярод пастановак у рус. драм. т-ры: «Мёртвая хватка» Дж.Голсуарсі і «Гандляры славаю» М.Паньёля, П.Нівуа (1956), «Галоўная стаўка» К.Губарэвіча і «Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага (1957), «Далі неабсяжныя» М.Вірты (1958), «Барабаншчыца» А.Салынскага (1959), «Улада цемры» Л.Талстога (1960), «Акіян» А.Штэйна (1961), «Дзень нараджэння Тэрэзы» Г.Мдывані (1962), «Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава (1963).
А.А.Савіцкая.
т. 15, с. 113
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)