ДЖУРАКУ́ЛАЎ (Умаркул) (люты 1894, г. Самарканд, Узбекістан — 22.3.1973),
узбекскі майстар маст. керамікі; стваральнік школы сучаснай самаркандскай керамікі. Нар. мастак Узбекістана (1953). Фармоўцы вучыўся ў свайго бацькі Джуракула Кабулава, размалёўцы — у майстра У.Умарава з г.Гіждуван. Пачаў працаваць у 1902. Аўтар аздобленых падглазурнай размалёўкай збаноў са складаным рэльефным узорам, разнастайных пасудзін у форме птушак або драконаў, фігурак жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖЭ́НКС ((Jencks) Чарлз) (н. 12.5.1939, г. Балтымар, ЗША),
англійскі архітэктар, тэарэтык архітэктуры постмадэрнізму. Скончыў Гарвардскі і Лонданскі ун-ты. Аўтар артыкулаў і кніг па пытаннях сучаснай архітэктуры «Значэнне ў архітэктуры» (1969, у сааўт.), «Сучасныя рухі ў архітэктуры» (1973), «Мова архітэктуры постмадэрнізму» (1977), «Архітэктура позняга мадэрнізму» (1980), «Да сімвалісцкай архітэктуры» (1985).
Тв.:
Рус.пер. — Язык архитектуры постмодернизма. М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮНА́Н ((Dunant) Анры Жан) (8.5.1828, г. Жэнева, Швейцарыя — 30.10.1910),
швейцарскі паліт. дзеяч, гуманіст, заснавальнік Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа. Аўтаркн. «Успамін пра Сальферына» (1862, пра падзеі аўстра-італа-франц. вайны 1859), у якой абгрунтаваў ідэю стварэння міжнар. арг-цыі па дапамозе ахвярам вайны, чым значна паўплываў на заключэнне Жэнеўскай канвенцыі 1864. Нобелеўская прэмія міру 1901 (разам з Ф.Пасі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУРА́Н (Пятрос) (1.6.1852, г. Стамбул, Турцыя — 2.2.1872),
армянскі пісьменнік. Жыў у Турцыі. Аўтаргіст. трагедый «Чорныя землі» (1868), «Арташэс Міратворац» (1869), «Звяржэнне дынастыі Аршакідаў» (1870), «Захоп Ані, сталіцы Арменіі» (1871) і інш., сац. драмы з тагачаснага жыцця «Тэатр, або Адвержаныя» (1871), лірычных вершаў, цесна звязаных з нац.-вызв. барацьбой арм. народа, прасякнутых нац.-патрыят., грамадз. і філас. матывамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУЛЕ́ВІЧ (Уладзімір Сяргеевіч) (18.11.1867, г. Разань, Расія — 6.9.1933),
савецкі біяхімік. Акад.АНСССР (1929). Чл. Германскай акадэміі даследчыкаў прыроды «Леапальдзіна» (1928). Скончыў Маскоўскі ун-т (1890), працаваў у ім. Навук. працы па біяхіміі мышачнай тканкі, азоцістым абмене, хіміі бялкоў. Адкрыў новыя азоцістыя злучэнні ў саставе мышцаў — карназін і карніцін (вітамін Bт). Аўтар першага дапаможніка па мед.хім. аналізе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБАНТО́Н ((Daubenton) Луі Жан Мары) (29.5.1716, г. Манбар, Францыя — 1.1.1800),
французскі прыродазнавец. Чл. Французскай і замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1776). З 1788 дырэктар Парыжскага бат. сада. Навук. працы па параўнальнай анатоміі і акліматызацыі свойскіх жывёл. Сааўтар (разам з Ж.Бюфонам) мнагатомнай працы «Натуральная гісторыя» (1749—67). Аўтар дапаможніка па авечкагадоўлі. Вывеў новую пароду мерыносавых авечак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАДЗІЁМАЎ (Уладзімір Ільіч) (8.1.1924, мяст. Навабеліца, цяпер у межах Гомеля — 25.11.1983),
бел. пісьменнік. Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1958). Працаваў у прэсе, на Бел. радыё. У 1959—64 уласны карэспандэнт «Литературной газеты». Друкаваўся з 1943. Аўтар рамана пра жыццё рабочых-тэкстыльшчыкаў «Над Нёманам» (1955, новая рэд. 1957), дакумент. аповесці пра будаўнікоў Бярозаўскай ДРЭС «Белазерскі дзённік» (1963), нарысаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІШНЕ́ЎСКАЯ (Іна Люцыянаўна) (н. 28.4.1925, г. Армавір, Расія),
рускі тэатразнавец. Д-р мастацтвазнаўства (1975), праф. (1976). Засл. дз. маст. Расіі (1981). Скончыла Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1947). Даследуе праблемы драматургіі і т-ра. Аўтар першай манаграфіі пра творчасць А.Макаёнка «Камедыя на арбіце» (1979), артыкулаў пра п’есы К.Крапівы, К.Губарэвіча і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУНЦЭ́ВІЧ (Канстанцін Мікалаевіч) (н. 8.2.1951, в. Сурнаўка Талачынскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1994), праф. (1994). Скончыў Ленінградскі ун-т (1977). З 1981 у БДУ. Даследуе праблемы лібералізму, канстытуцыйнае права, пытанні консульскай дзейнасці. Аўтарнавуч. дапаможнікаў па канстытуцыйным праве.
асецінскі пісьменнік; адзін з пачынальнікаў нац.маст. прозы. Скончыў Ардонскае духоўнае вучылішча. Друкаваўся з 1895. Раннія апавяданні скіраваны супраць сац. і нац прыгнёту. У аповесці «Джанаспі» (1940) адлюстраваў падзеі калектывізацыі ў асецінскай вёсцы. Аўтарсатыр. апавяданняў, п’есы «Пасха «Гіго» (1940).