СКРЫ́ПНІК Віталь Міхайлавіч (н. 17.1.1936, с. Налобіха Касіхінскага р-на Алтайскага краю, Расія),
бел.вучоны ў галіне радыётэхнікі і электронікі. Д-ртэхн.н. (1983), праф. (1984). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча ППА (1965), дзе і працаваў (у 1974—87 заг. кафедры). З 1987 у БДУ, з 1996 прарэктар Ін-та сучасных ведаў, з 2000 — Бел. камерцыйнага ун-та кіравання. Навук. працы па тэорыі і выкарыстанні складаных радыётэхн. сістэм, распрацоўцы метадаў і спосабаў ацэнкі іх тэхн. стану, надзейнасці і даўгавечнасці.
Тв.:
Хранение радиотехнических систем в эксплуатационных условиях. М., 1984 (разам з Ю.І.Крычэўскім, П.А.Раманцом);
Альтернативные испытания малых выборок на надежность. Мн., 1986 (разам з А.Л.Грэчыным);
Анализ надежности технических систем по цензурированным выборкам. М., 1988 (у сааўт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМО́ЛЬСКІ Бекір Міхайлавіч (12.7.1913, Мінск — 28.9.1982),
бел.вучоны ў галіне цеплафізікі. Чл.-кар.АН Беларусі (1967), д-ртэхн.н. (1958), праф. (1961). Скончыў БПІ (1935) і працаваў там з 1946. З 1958 заг. лабараторыі, з 1959 нам. дырэктара, з 1971 заг. лабараторыі Ін-та цепла- і масаабмену АН Беларусі. Навук. працы па прамысл. цеплаэнергетыцы, ачыстцы газавых прамысл. выкідаў, метадах цеплавільготнай апрацоўкі матэрыялаў, працэсах пераносу цеплаты і рэчыва ва ўмовах вакууму, вызначэнні аптымальных умоў інтэнсіфікацыі сублімацыйнага абязводжвання капілярна-порыстых рэчываў, вывучэнні ўплыву тэрмадыфузіі пры тэрмічнай апрацоўцы капілярна-порыстых матэрыялаў.
Тв.:
Внешний тепло- и массообмен в процессе конвективной сушки. Мн., 1957;
Реодинамика и теплообмен нелинейно вязкопластичных материалов. Мн., 1970 (разам з З.П.Шульманам, В.М.Гарыславец);
Нестационарный теплообмен. Мн., 1974 (разам з Л.А.Сяргеевай, У.Л.Сяргеевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́НЦАЎ Канстанцін Міхайлавіч (13.4.1914, с. Соф’іна Раменскага р-на Маскоўскай вобл. —7.11.1995),
бел.вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Акад. УАСГНІЛ (1978, чл.-кар. 1966). Д-рс.-г.н. (1965), праф. (1966). Засл. дз. нав. Беларусі (1973). Скончыў Пушкінскі с.-г.ін-т (1938). З 1958 заг. лабараторыі Бел.НДІ жывёлагадоўлі, з 1964—77 рэктар БСГА. З 1977 дырэктар Усесаюзнага НДІ жывёлагадоўлі (Масква). Навук. працы па пытаннях мінер., бялковага, вітаміннага кармлення жывёлы і тэарэт. асновах рацыянальнага выкарыстання біялагічна актыўных рэчываў у кармленні жывёлы. Арганізатар прамысл. вытв-сці кармавых дабавак і іх выкарыстання для ўзбагачэння камбікармоў на Беларусі.
Тв.:
Антибиотики в кормлении сельскохозяйственных животных. Мн., 1960;
Стимуляторы роста сельскохозяйственных животных. М.; Л., 1963 (у сааўт.);
Справочник по кормовым добавкам. Мн., 1975 (у сааўт.);
Производство и использование премиксов. Л., 1980 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЯРА́НСКІ Аляксей Дзмітрыевіч (11.1.1888, г. Уржум Кіраўскай вобл., Расія — 23.7.1961),
расійскі вучоны ў галіне паталаг. фізіялогіі. Акад.АНСССР (1939) і АМНСССР (1944). Скончыў Казанскі ун-т (1911). З 1923 асістэнт І.П.Паўлава. З 1928 у Ленінградскім ін-це эксперымент. медыцыны, з 1934 ва Усесаюзным ін-це эксперым. медыцыны ў Маскве, з 1945 у Ін-це нармальнай і паталаг. фізіялогіі АМНСССР (у 1945—54 дырэктар). Навук. працы па пытаннях трафічнай функцыі нерв. сістэмы ў паталаг. працэсах. Распрацоўваў праблемы этыялогіі працэсаў запалення, інфекцыі, імунітэту, пухліннага росту, рэактыўнасці арганізма. Дзярж. прэмія СССР 1943.
Тв.:
Нервная система в патологии. М.; Л., 1930;
Элементы построения теории медицины. М.; Л., 1935;
Избр. труды. М., 1955.
Літ.:
А.Д.Сперанский // Патологическая физиология и экспериментальная терапия. 1961. Т. 5, №6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРЖЫ́НСКІ Віктар Яўгенавіч (н. 17.121933, г. Барысаў Мінскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1988). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1958). З 1966 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм Нац.АН Беларусі (з 1971 заг. лабараторыі, з 1989 заг. аддзела). Навук. працы па метадах разліку, праектавання і тэхналогіі вырабу дэталей машын з палімерных кампазіцыйных матэрыялаў, аптымізацыі кінематычных схем прыводаў прыбораў. Распрацаваў метады разліку геам. параметраў і паказчыкаў дакладнасці пластмасавых зубчастых колаў і формаўтваральнага інструменту для іх вырабу. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.:
Металлополимерные материалы и изделия. М., 1979 (у сааўт.);
Прикладная механика слоистых тел из композитов: Плоские контактные задачи. Мн., 1988 (разам з В.В.Мажароўскім);
Пластмассовые зубчатые колеса в механизмах приборов: Расчет и конструирование. Гомель, 1998 (у сааўт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАЎРО́Ў Васіль Пятровіч (н. 1.9.1940, г. Кушва Свярдлоўскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне механікі кампазіцыйных матэрыялаў. Д-ртэхн.н. (1981), праф. (1984). Скончыў Чэлябінскі політэхн.ін-т (1962). З 1970 у Гомельскім ун-це (заг. кафедры), з 1981 рэктар Гомельскага політэхн. ін-та. У 1985—91 першы нам. міністра вышэйшай і сярэдняй спец. адукацыі, у 1994—96 — міністра адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь і старшыня К-та па навуцы і тэхналогіях. У 1991—94 і з 1997 у Бел.тэхнал. ун-це (заг. кафедры). Навук. працы па статыст. механіцы кампазіцыйных матэрыялаў, тэорыі пултрузійнай тэхналогіі (метад працяжкі) вытв-сці палімерных валакністых кампазітаў, распрацоўцы метадаў кіравання працэсамі формаўтварэння вырабаў з іх.
Тв.:
Механика композиционных материалов. Мн., 1996;
Конструирование и расчет изделий из композиционных материалов. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРУМІ́ЛІН (сапр.Струміла-Петрашкевіч) Станіслаў Густававіч (29.1.1877, с. Дашкаўцы Ліцінскага р-на Вінніцкай вобл., Украіна — 25.1.1974). расійскі вучоны-эканаміст. Акад.АНСССР (1931). Герой Сац. Працы (1967). Скончыў Пецярбургскі політэхн.ін-т (1914). У 1921—36, 1943—51 у Дзяржплане СССР (нам. старшыні, нам.нач.Цэнтр. планавага бюро, Цэнтр. ўпраўлення нар.-гасп. ўліку). У 1921—23 у Маскоўскім ун-це. У 1929—30 у Ін-це нар. гаспадаркі. У 1931—57 у АНСССР, адначасова ў 1931—50 у Маскоўскім эканам. ін-це. Навук. працы па праблемах палітэканоміі, планавання нар. гаспадаркі, статыстыкі, эканомікі працы і дэмаграфіі, сацыялогіі, эканам. гісторыі і сусв. эканомікі. Пад яго кіраўніцтвам распрацавана сістэма матэрыяльных балансаў. Дзярж. прэмія СССР 1942. Ленінская прэмія 1958.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРУМІ́НСКІ Уладзімір Васілевіч (29.4.1914. г. Арэнбург, Расія —22.2.1998),
расійскі вучоны ў галіне аэрадынамікі, лятальных апаратаў і тэарэт. асноў самалётабудавання. Акад.Рас.АН (1966, чл.-кар. 1958). Герой Сац. Працы (1990). Скончыў Маскоўскі ун-т (1938). З 1966 дырэктар Ін-та тэарэт. і прыкладной механікі Сібірскага аддз.АНСССР, з 1971 у Ін-це праблем механікі Рас.АН. Навук. працы па віхравой тэорыі крыла. нелінейнай тэорыі ўстойлівасці, дынамічнай тэорыі турбулентнасці, кінетычнай тэорыі газаў, паляпшэнні лётных якасцей самалётаў. Стварыў тэорыі слізгальных і стрэлападобных крылаў, нестацыянарнага пагранічнага слоя. Даследаваў умовы пераадолення гукавога бар’еру, уплыў нестацыянарнасці на адрыў і абцяканне цел. Абагульніў кінетычную тэорыю Больцмана для апісання нераўнаважна-неаднародных асяроддзяў у моцных ударных хвалях і турбулентных патоках. Ленінская прэмія 1961. Дзярж. прэміі СССР 1947, 1948. Залаты медаль імя М.Я.Жукоўскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУКАЛІ́НСКІ Уладзімір Мікалаевіч (н. 30.9.1951, г. Гомель),
бел.вучоны ў галіне анкалогіі і радыебіялогіі. Д-рмед.н. (1990), праф. (1992). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1974). З 1985 у Бел.НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі (з 1990 заг. аддзела). Навук. працы па распрацоўцы прэпаратаў антыаксідантнага дзеяння і новых спосабаў лячэння злаякасных пухлін, распрацоўцы мадыфікатараў біял. рэакцый у нармальных і злаякасных клетках. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Результаты химиолучевого лечения местнораспространенного (неоперабельного) рака поджелудочной железы (разам з А.А.Лабінскім) // Мед. радиология и радиацион. безопасность. 1998, Т 43, №1;
Новые возможности в лечении рака. Адаптогенные, модифицирующие и противоопухолевые свойства антиоксидантного комплекса АК (разам з А.І.Шмакам, А.А.Лабінскім) // Материалы юбилейной конф., посвящ. 40-летию НИИ онкологии и мед. радиологии РБ. Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́СЛАЎ Віктар Паўлавіч (13.4.1909, г. Уфа, Расія — 19.6.1996),
бел.вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Д-ртэхн.н. (1974), праф. (1975). Скончыў Томскі індустрыяльны ін-т (1934). З 1947 дырэктар Мінскага трактарнага з-да, з 1951 дэкан ф-та ў БПІ, у 1954—59 дырэктар Бел. ін-та механізацыі сельскай гаспадаркі (адначасова з 1956 заг. кафедры, з 1981 праф.). Навук. працы па арганізацыі і тэхналогіі рамонтна-абслуговай вытв-сці ў аграпрамысл. комплексе.
Тв.:
Управление качеством ремонта сельскохозяйственных машин. Мн., 1981 (разам з В.В.Суславым);
Машинные дворы и ремонтные мастерские для сельскохозяйственной техники. 2 изд. Мн., 1986 (разам з Л.В.Суславым, В.В.Суславым);
Ремонт и хранение техники в сельском хозяйстве. Мн., 1989 (разам з М.М.Падлекаравым, В.В.Суславым).