СТАРЖЫ́НСКІ Віктар Яўгенавіч (н. 17.121933, г. Барысаў Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-р тэхн. н. (1988). Скончыў Бел. ін-т інжынераў чыг. транспарту (1958). З 1966 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм Нац. АН Беларусі (з 1971 заг. лабараторыі, з 1989 заг. аддзела). Навук. працы па метадах разліку, праектавання і тэхналогіі вырабу дэталей машын з палімерных кампазіцыйных матэрыялаў, аптымізацыі кінематычных схем прыводаў прыбораў. Распрацаваў метады разліку геам. параметраў і паказчыкаў дакладнасці пластмасавых зубчастых колаў і формаўтваральнага інструменту для іх вырабу. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.

Тв.:

Металлополимерные материалы и изделия. М., 1979 (у сааўт.);

Прикладная механика слоистых тел из композитов: Плоские контактные задачи. Мн., 1988 (разам з В.​В.​Мажароўскім);

Пластмассовые зубчатые колеса в механизмах приборов: Расчет и конструирование. Гомель, 1998 (у сааўт).

т. 15, с. 161

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)