СУ́СЛАЎ Віктар Паўлавіч (13.4.1909, г. Уфа, Расія — 19.6.1996),

бел. вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Д-р тэхн. н. (1974), праф. (1975). Скончыў Томскі індустрыяльны ін-т (1934). З 1947 дырэктар Мінскага трактарнага з-да, з 1951 дэкан ф-та ў БПІ, у 1954—59 дырэктар Бел. ін-та механізацыі сельскай гаспадаркі (адначасова з 1956 заг. кафедры, з 1981 праф.). Навук. працы па арганізацыі і тэхналогіі рамонтна-абслуговай вытв-сці ў аграпрамысл. комплексе.

Тв.:

Управление качеством ремонта сельскохозяйственных машин. Мн., 1981 (разам з В.​В.​Суславым);

Машинные дворы и ремонтные мастерские для сельскохозяйственной техники. 2 изд. Мн., 1986 (разам з Л.​В.​Суславым, В.​В.​Суславым);

Ремонт и хранение техники в сельском хозяйстве. Мн., 1989 (разам з М.​М.​Падлекаравым, В.​В.​Суславым).

Л.​В.​Бароўка.

т. 15, с. 290

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)