СПЯРА́НСКІ Аляксей Дзмітрыевіч (11.1.1888, г. Уржум Кіраўскай вобл., Расія — 23.7.1961),
расійскі вучоны ў галіне паталаг. фізіялогіі. Акад.АНСССР (1939) і АМНСССР (1944). Скончыў Казанскі ун-т (1911). З 1923 асістэнт І.П.Паўлава. З 1928 у Ленінградскім ін-це эксперымент. медыцыны, з 1934 ва Усесаюзным ін-це эксперым. медыцыны ў Маскве, з 1945 у Ін-це нармальнай і паталаг. фізіялогіі АМНСССР (у 1945—54 дырэктар). Навук. працы па пытаннях трафічнай функцыі нерв. сістэмы ў паталаг. працэсах. Распрацоўваў праблемы этыялогіі працэсаў запалення, інфекцыі, імунітэту, пухліннага росту, рэактыўнасці арганізма. Дзярж. прэмія СССР 1943.
Тв.:
Нервная система в патологии. М.; Л., 1930;
Элементы построения теории медицины. М.; Л., 1935;
Избр. труды. М., 1955.
Літ.:
А.Д.Сперанский // Патологическая физиология и экспериментальная терапия. 1961. Т. 5, №6.