ЯФРЭ́МАЎ Уладзімір Дзмітрыевіч (н. 14.4.1940, г. Бранск, Расія),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Д-р тэхн. н. (1998), праф. (2003). Скончыў Варашылаўградскі машынабуд. ін-т (1970). З 1967 у ВА электроннага машынабудавання (г. Варашылаўград). З 1982 у Фіз.-тэхн. ін-це АН Беларусі. З 1988 у Бел. аграрным тэхн. унце (у 1993—98 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях тэхнал. забеспячэння якасці рабочых кантаў інструменту і дэталей, шліфавання і заточвання, магнітна-абразіўнай апрацоўкі, рэзання матэрыялаў. Распрацаваў тэхналогію магнітна-абразіўнай даводкі рабочых кантаў дэталей і інструменту, прапанаваў лічбавыя мадэлі працэсу цеплаўтварэння пры шліфаванні і заточванні.
Тв.:
Образование рабочих кромок упрочняющим шлифованием. Мн., 1989 (разам з П.І.Яшчарыцыным);
Технологическое обеспечение качества рабочих кромок инструмента и деталей. Мн., 1997 (з ім жа).
т. 18, кн. 1, с. 321
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯХІМО́ВІЧ Фёдар Аляксеевіч (21.1.1887, в. Азяроды Вілейскага р-на Мінскай вобл. — 14.1.1959),
бел. вучоны ў галіне паталаг. фізіялогіі. Д-р мед. н. (1945), праф. (1946). Засл. дз. нав. Беларусі (1948). Скончыў 1-ы Маскоўскі ун-т (1923). З 1928 у Мінскім (заг. кафедры), з 1936 у Віцебскім, з 1941 у Кіеўскім (у Чэлябінску), у 1943—56 у Мінскім мед. ін-тах. Навук. працы па фізіялогіі і паталогіі нерв. дзейнасці. Прапанаваў і ўкараніў у практыку спосаб падскурнага пералівання крыві.
Тв.:
Роля нейрагенных і фізіка-хімічных фактараў у рэгуляцыі гемата-энцэфалічнага бар’ера // Працы Бел. дзярж. ін-та фтызіятрыі, неўралогіі і траўматалогіі. 1936. Вып. 1;
О синаптической передаче нервного импульса // Сб. работ Минского мед. ин-та. 1949. Т. 2.
т. 18, кн. 1, с. 321
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЦКЕ́ВІЧ Уладзімір Уладзіміравіч (н. 1.3.1940, в. Пліскі Полацкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне аўтатрактарнага і дарожнага машынабудавання. Д-р тэхн. н. (1983), праф. (1990). Брат В.У.Яцкевіча. Скончыў Харкаўскі політэхн. ін-т (1964). З 1973 у Бел. нац. тэхн. ун-це (у 1976—83 заг. лабараторыі). Навук. працы па стварэнні мабільных тэхнал. машын блочна-модульнага тыпу і абгрунтаванні іх параметраў; па канструкцыі універсальна-прапашных трактароў і прычэпаў горна-раўніннай мадыфікацыі са стабілізацыяй каркаса ў верт. становішчы.
Тв.:
Методика разработки комплексных критериев и оценка по ним мобильных технологических машин // Тракторы и сельхозмашины. 1986. № 4;
О перспективах развития агрегатной унификации и создания модульных энергетических средств (разам з І.П.Ксяневічам) // Там жа. 1987. № 12.
т. 18, кн. 1, с. 322
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРАБЕ́Й Сяргей Міхайлавіч (н. 14.2.1954, в. Вялікая Вобрына Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне малекулярнай спектраскапіі і фотахіміі. Д-р фіз.-матэм. н. (2002). Скончыў БДУ (1976). З 1976 у Ін-це фізікі, з 1992 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па нізкатэмпературнай тонкаструктурнай спектраскапіі, люмінесцэнцыі і фотахіміі шмататамных арган. малекул. Распрацаваў метады вызначэння сіметрыі нармальных ваганняў малекул, аптычнага запісу інфармацыі; вывучыў фотаізамерызацыю шэрагу прыродных злучэнняў.
Тв.:
Поляризация спектральных провалов и оптическая частотноселективная запись информации (разам з К.М.Салаўёвым, С.Ф.Шкірманам) // Журн. прикладной спектроскопии. 1991. Т. 54, № 1;
Фотодеструкция цинковых комплексов тетрабензопорфиринов в полимерной матрице и светочувствительные материалы на их основе // Там жа. 2001. Т. 68, № 3.
т. 18, кн. 1, с. 335
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́Ў Міхаіл Аляксандравіч (н. 16.3.1947, Мінск),
бел. вучоны ў галіне вылічальнай тэхнікі, кіравання, інфарматыкі. Д-р тэхн. н. (1993). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1971), дзе і працаваў. З 1985 у НДІ ЭВМ. З 1997 заг. кафедры, праф. Ін-та сучасных ведаў. Навук. працы і вынаходствы па тэхн. сродках ЭВМ, праграмаванні, кіраванні складанымі сістэмамі ў радыёэлектроніцы, авіяцыі і космасе. Распрацаваў мадэлі і алгарытмы комплексных сістэм аўтаматызаванага праектавання электронна-выліч. комплексаў на інтэгральных мікрасхемах. Аўтар падручнікаў і навуч. дапаможнікаў для ВНУ па аўтаматызацыі канструявання, тэорыі рашэння вынаходніцкіх задач.
Тв.:
Противоречие. Изобретение. Развитие: Избр. страницы клас. ТРИЗ. Мн., 2001 (разам з А.М.Шырокавым);
Inventive Thinking through TRIZ: Practical Guide. New York, 2003.
М.П.Савік.
т. 18, кн. 1, с. 335
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎСЯ́ННІКАЎ Міхаіл Іванавіч (н. 1.1.1924, г. Адэса, Украіна),
расійскі і бел. вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі. Д-р мед. н. (1972), праф. (1974). Скончыў Адэскі мед. ін-т (1948). У 1951—56 у клініцы НДІ туберкулёзу (Адэса). З 1956 у ін-це ўдасканалення ўрачоў (г. Запарожжа). З 1962 у ін-це ўдасканалення ўрачоў (Кіеў). У 1964—85 у Гродзенскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па отарыналарынгалогіі, хірургіі вуха.
Тв.:
Отдаленные результаты мастоидопластики при хирургическом лечении больных хроническими гаойными средними отитами // Вестн. оториноларингологии. 1970. № 5;
Способ пластики при атрезии наружного слухового прохода // Там жа. 1975. № 4;
Костнопластическая фронтотомия при невоспалительных заболеваниях лобных пазух (разам з Б.М.Шнэйдэрам) // Журн. ушных, носовых и горловых болезней. 1978. № 3.
А.Г.Хораў.
т. 18, кн. 1, с. 338
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБУ́К Ігар Міхайлавіч (н. 18.11.1934, г. Гомель),
бел. вучоны-эканаміст. Д-р эканам. н. (1998), праф. (2003). Скончыў БПІ (1963). У 1963—66 на Мінскім маторным з-дзе. У 1969—78 і з 1980 у Бел. нац. тэхн. ун-це (у 1976—78 дэкан, у 1988—99 заг. кафедры). У 1978—80 у Гаванскім ун-це (Куба). Навук. працы па пытаннях эканамічнасці тэхн. працэсаў машынабудавання, аператыўнага планавання і рэгулявання вытв. працэсаў на прадпрыемстве, эканам. эфектыўнасці інвестыцыйных укладанняў.
Тв.:
Экономика замены машин и оборудования. М., 1974 (разам з М.С.Сачко);
Организация и планирование на машиностроительном предприятии. Мн., 1976 (разам з ім жа);
Инвестиции: финансирование и оценка экономической эффективности. Мн., 1996;
Методы расчета эффективности инвестиционных проектов. Мн., 1998;
Экономика предприятия. Мн., 2003.
т. 18, кн. 1, с. 340
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЙРАШЭ́ЎСКІ Барыс Амуратавіч (н. 10.7.1936, Мінск),
бел. вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі. Д-р тэхн. н. (1994). Скончыў БПІ (1959). З 1964 у Ін-це цепла- і масаабмену АН Беларусі. З 1970 у Бел. філіяле Энергет. ін-та імя Г.М.Кржыжаноўскага. У 1979—98 у ВА Мінскэнерга. Навук. працы па ўдасканальванні тэхнал. працэсаў, мадэрнізацыі абсталявання ЦЭЦ, кацельных і цепласетак, распрацоўцы новых метадаў ацэнкі і аналізу іх тэхніка-эканам. паказчыкаў. Прапанаваў шэраг матэм. мадэлей даследуемых тэхнал. працэсаў.
Тв.:
Основы нетрадиционного анализа показателей экономичности ТЭЦ и объединений // Изв. АН Беларуси. Сер. физ.-техн. наук. 1995. № 3;
Анализ эффективности работы теплосетей // Там жа. 1997. № 1;
Факторный анализ топливоиспользования при комбинированном производстве тепло- и электроэнергии на ТЭЦ // Пром. безопасность. 2003. № 11.
т. 18, кн. 1, с. 342
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛА́КІН Васіль Аляксеевіч (н. 21.5.1935, г. Кінгісеп Ленінградскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне надзейнасці і даўгавечнасці машын. Д-р тэхн. н. (1982), праф. (1983). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1960). З 1970 у Гомельскім ун-це (у 1970—72 дэкан ф-та, адначасова з 1971 заг. кафедры). З 1989 заг. кафедры Гомельскага тэхн. ун-та. Навук. працы па пытаннях павышэння надзейнасці работы і зносаўстойлівасці машын. Распрацаваў асновы цеплавога разліку тармазоў і фрыкцыйных муфтаў, тэорыю кантакту полаз—лёд, метады мадэліравання дынамічных і цеплавых працэсаў у машынах, новыя канструкцыі фрыкцыйных тармазоў.
Тв.:
Трение и износ при высоких скоростях скольжения. М., 1980;
Гидродинамические процессы в условиях оплавления поверхностей трения // Трение и износ. 1995. Т. 16, № 3.
т. 18, кн. 1, с. 342
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛЬБА́САЎ Уладзімір Сяргеевіч (н. 12.11.1935, г. Зімаўнікі Растоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне электронікі. Канд. тэхн. н. (1973). Засл. вынаходнік Беларусі (1979). Акад. Міжнар. акадэміі інфарм. тэхналогій (1997). Чл. Нью-Йоркскай АН (1998). Скончыў Таганрогскі радыётэхн. ін-т (1958). У 1964—89 у Ін-це электронікі АН Беларусі. У 1989—92 нар. дэп. СССР, у 1922—99 у Выканаўчым сакратарыяце СНД. Навук. працы па электроніцы, інфарм. тэхналогіях, прававой базе навукі, ахове інтэлектуальнай уласнасці. Распрацаваў электронныя прылады для лятальных і касм. аб’ектаў, планарныя і гібрыдныя вакуумныя мікрасхемы для работы ў экстрэмальных умовах.
Тв.:
Новое законодательство в области промышленной собственности. М., 1991 (разам з Ю.А.Бяспалавым, В.І.Бліннікавым);
Время перемен, время надежд... М., 1999 (у сааўт.).
М.П.Савік.
т. 18, кн. 1, с. 342
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)