БАЛА́КІН Васіль Аляксеевіч (н. 21.5.1935, г. Кінгісеп Ленінградскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне надзейнасці і даўгавечнасці машын. Д-р тэхн. н. (1982), праф. (1983). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1960). З 1970 у Гомельскім ун-це (у 1970—72 дэкан ф-та, адначасова з 1971 заг. кафедры). З 1989 заг. кафедры Гомельскага тэхн. ун-та. Навук. працы па пытаннях павышэння надзейнасці работы і зносаўстойлівасці машын. Распрацаваў асновы цеплавога разліку тармазоў і фрыкцыйных муфтаў, тэорыю кантакту полаз—лёд, метады мадэліравання дынамічных і цеплавых працэсаў у машынах, новыя канструкцыі фрыкцыйных тармазоў.
Тв.:
Трение и износ при высоких скоростях скольжения. М., 1980;
Гидродинамические процессы в условиях оплавления поверхностей трения // Трение и износ. 1995. Т. 16, № 3.
т. 18, кн. 1, с. 342
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)