АРЛО́Ў Міхаіл Аляксандравіч (н. 16.3.1947, Мінск),

бел. вучоны ў галіне вылічальнай тэхнікі, кіравання, інфарматыкі. Д-р тэхн. н. (1993). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1971), дзе і працаваў. З 1985 у НДІ ЭВМ. З 1997 заг. кафедры, праф. Ін-та сучасных ведаў. Навук. працы і вынаходствы па тэхн. сродках ЭВМ, праграмаванні, кіраванні складанымі сістэмамі ў радыёэлектроніцы, авіяцыі і космасе. Распрацаваў мадэлі і алгарытмы комплексных сістэм аўтаматызаванага праектавання электронна-выліч. комплексаў на інтэгральных мікрасхемах. Аўтар падручнікаў і навуч. дапаможнікаў для ВНУ па аўтаматызацыі канструявання, тэорыі рашэння вынаходніцкіх задач.

Тв.:

Противоречие. Изобретение. Развитие: Избр. страницы клас. ТРИЗ. Мн., 2001 (разам з А.​М.​Шырокавым);

Inventive Thinking through TRIZ: Practical Guide. New York, 2003.

М.​П.​Савік.

т. 18, кн. 1, с. 335

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)