ЯЦКЕ́ВІЧ Уладзімір Уладзіміравіч (н. 1.3.1940, в. Пліскі Полацкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне аўтатрактарнага і дарожнага машынабудавання. Д-р тэхн. н. (1983), праф. (1990). Брат В.У.Яцкевіча. Скончыў Харкаўскі політэхн. ін-т (1964). З 1973 у Бел. нац. тэхн. ун-це (у 1976—83 заг. лабараторыі). Навук. працы па стварэнні мабільных тэхнал. машын блочна-модульнага тыпу і абгрунтаванні іх параметраў; па канструкцыі універсальна-прапашных трактароў і прычэпаў горна-раўніннай мадыфікацыі са стабілізацыяй каркаса ў верт. становішчы.
Тв.:
Методика разработки комплексных критериев и оценка по ним мобильных технологических машин // Тракторы и сельхозмашины. 1986. № 4;
О перспективах развития агрегатной унификации и создания модульных энергетических средств (разам з І.П.Ксяневічам) // Там жа. 1987. № 12.
т. 18, кн. 1, с. 322
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)