МА́РЦЭЛЕЎ Станіслаў Віктаравіч (н. 1.1.1925, в. Шарыбаўка Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. гісторык культуры. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1980), д-ргіст.н. (1972), праф. (1992). Скончыў БДУ (1950) і Рэсп.парт. школу пры ЦККП(б)Б (1950). З 1953 у апараце ЦККПБ: інструктар, заг. сектара, нам.заг. аддзела, з 1965 заг. аддзела культуры. У 1976—94 дырэктар Ін-та мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору (ІМЭФ) АН Беларусі. У 1980—91 рэдактар навукова-метадычнага бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». З 1994 саветнік пры дырэкцыі, з 1997 гал.навук.супрацоўнікІМЭФ. З 1996 старшыня праўлення Бел. добраахвотнага т-ва аховы помнікаў гісторыі і культуры. Даследуе праблемы гісторыі і культуры Беларусі. Гал. рэдактар і адзін з аўтараў «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1—7, 1984—88; Дзярж. прэмія БССР 1990), гал. рэдактар і адзін з аўтараў «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 1—6, 1987—94). Канд. у чл.ЦККПБ у 1966—76, дэп. Вярх. СаветаБССР у 1967—80.
Тв.:
Печать Советской Белоруссии: (Ист. очерк). Мн., 1967;
На путях строительства социализма: Печать Белоруссии в 1926—1937 гг.Мн., 1972;
К духовному расцвету: Ист. опыт развития бел. сов. культуры. Мн., 1974;
Художественная культура Белоруссии на современном этапе. Мн., 1978;
Печать Белоруссии в период развитого социализма. Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКАНО́ВІЧ Мікола (Мікалай Уладзіміравіч; 15.4.1902, в. Кляннік Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. — кастр. 1944),
бел. пісьменнік. Вучыўся ў гімназіі ў г. Чэрвень. З 1921 настаўнічаў, з 1928 супрацоўнікгаз. «Чырвоная змена». У 1933 рэпрэсіраваны, рэабілітаваны ў 1956. З 1933 працаваў у газ. «Уральский рабочий», «Советский Дон». У Вял.Айч. вайну прапаў без вестак на фронце. Друкаваўся з 1922. Аўтар зб-каў апавяданняў «Золак» і «Радасць» (1926), «Крык працы» (1928), «Вясновы прамень» (1929). У апавяданнях, абразках, допісах і нататках выкрываў цемру, прымхі, п’янства, заклікаў моладзь разгортваць асв. работу. Жыццё і побыт старой і новай вёскі, цяжкая доля вясковай жанчыны, станаўленне новага чалавека, грамадз. вайна — тэмы апавяданняў 1920—30-х г., аповесцей «Мяцеліца», «У паўстанцаў» (абедзве 1930) і інш. Пераадольваючы наіўную рамантызацыю, маралізатарства, захапленне маладнякоўскай паэтыкай, авалодваў прынцыпамі рэаліст. адлюстравання рэчаіснасці (апавяданні «Светлая даль», «Кацярына», «Зімовымі досвіткамі» і інш.). У 1929 у газ. «Чырвоная змена» і «Савецкая Беларусь» апубл. урыўкі з раманаў «У дні барацьбы» і «Вяснянка», у 1931 у час. «Чырвоная Беларусь» — урывак з аповесці «Скарабея». Для яго прозы характэрны рамант. прыўзнятасць, жыццесцвярджальны пафас, лірызм, шчырасць. На бел. мову пераклаў аповесці «Ташкент — горад хлебны» А.Няверава, «Ударны атрад» А.Дончанкі, кн. Е.Ф.Бурчэ «Прыгоды ў паветры».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ДЗЕВІЧ Часлаў Іванавіч (20.3.1889, фальварак Кур’янаўшчына, цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. — сак. 1942),
бел.тэатр. і грамадскі дзеяч. Брат Л.І.Родзевіча. Скончыў Віленскую сярэднюю хіміка-тэхнал. школу (1908), Новачаркаскі політэхн.ін-т. Удзельнік Першай бел.тэатр. вечарыны ў лют. 1910 у Вільні, уваходзіў у Беларускі музычна-драматычны гурток у Вільні, Першую беларускую трупу І.Буйніцкага. Адзін з заснавальнікаў Бел.т-ва дапамогі ахвярам 1-й сусв. вайны (1916—18) і Таварыства ахвотнікаў беларускага народнага штукарства ў Петраградзе. У 1918 супрацоўнікБеларускага нацыянальнага камісарыята. У 1918—19 акцёр, камісар Беларускага савецкага тэатра, выкладчык Мінскага бел.пед. ін-та. У час польскай акупацыі 1919—20 чл. Мінскай бел. школьнай рады, заг. аддзела асветы Мінскага магістрата, старшыня Бел.тэатр. камісіі пры Часовым бел.нац. к-це. У 1920-я г. ўдзельнічаў у рабоце Навукова-тэрміналагічнай камісіі пры Наркамасвеце БССР, займаўся навук. даследаваннямі ў галіне прыродазнаўства пры Мінскай балотнай станцыі. З 1922 у Інбелкульце, з 1925 навук. сакратар с.-г. секцыі (з 1929 Бел.АН). У ліп. 1930 арыштаваны, асуджаны па справе «Саюза вызвалення Беларусі» і высланы на 5 гадоў у г. Саратаў (Расія). Рэабілітаваны ў 1957. Аўтар працы пра бел.нар. танцы, зб. «Песні з нотамі» (не захаваліся).
Літ.:
Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1. Мн., 1983;
Возвращенные имена: Сотрудники АН Беларуси, пострадавшие в период сталинских репрессий. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́ЛБІ (Philby) Кім (сапр. Гаральд Адрыян Расел; 1.1.1912, г. Амбала, Індыя — 11.5.1988),
адзін з найб. выдатных агентаў сав. знешняй разведкі, журналіст. З сям’і брыт. арыстакратаў. Скончыў Кембрыджскі ун-т (1933), дзе стаў прыхільнікам сацыяліст. і камуніст. ідэй. Прадстаўнік лонданскай газ. «The Times («Часы») у Іспаніі ў час грамадз. вайны 1936—39. З сярэдзіны 1930-х г. да 1963 супрацоўнічаў з сав. разведкай (чл. «Кембрыджскай пяцёркі»). З 1940 адначасова супрацоўнікбрыт. разведкі (МІ 6), дзе спачатку працаваў у контрразведвальным падраздзяленні; з кастр. 1944 кіраўнік 9-га аддзела, з канца 1946 — бюро МІ 6 у Турцыі, з 1949 прадстаўнік МІ 6 пры Цэнтр.развед. упраўленні і Федэральным бюро расследаванняў ЗША (адна з найб. важных І адказных пасад у брыт. разведцы). У 1951 западозраны ў здрадзе і звольнены, але МІ 6, не маючы доказаў, і далей супрацоўнічала з ім як са сваім агентам. Да 1963 карэспандэнт вядучых брыт. выданняў у Бейруце (Ліван). Пад пагрозай выкрыцця і суда выехаў у СССР (1963), дзе і памёр. За гады дзейнасці Ф. сав. разведка атрымала ад яго каштоўныя звесткі аб планах Вялікабрытаніі адносна гітлераўскай Германіі, тайных аперацыях зах. спецслужб супраць сацыяліст. краін, сітуацыі на Б. Усходзе. Аўтар мемуараў.
Тв.:
Рус.пер. — Моя тайная война. М., 1989.
Літ.:
Найтли Ф. Ким Филби — супершпион КГБ: Пер. с англ.М., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУЛЬГІ́Н Васіль Віталевіч (13.1.1878, Кіеў — 15.2.1976),
расійскі паліт. дзеяч, публіцыст. Скончыў Кіеўскі ун-т (1900). З пач. 1900-х г. адзін з лідэраў рус. манархісцкага руху на Украіне, супрацоўнік яго газ. «Киевлянин». Дэп. 2—4-й Дзярж. дум (1907—17), дзе быў адным з кіраўнікоў фракцыі нацыяналістаў. Удзел Ш. (артыкулы, выступленні) у грамадскай кампаніі 1912—13 у абарону кіеўскага яўрэя М.М.Бейліса, які быў абвінавачаны ў рытуальным забойстве хлопчыка-хрысціяніна (Бейліс апраўданы судом прысяжных), прывёў яго да разрыву з манархістамі і каштаваў яму 3-месячнага арышту. У час Лют. рэвалюцыі 1917 чл.Часовага камітэта Дзяржаўнай думы; 15.3.1917 разам з А.І.Гучковым выставіў імператару Мікалаю II патрабаванне Думы аб адрачэнні ад прастола. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 удзельнік белага руху, адзін з арганізатараў Добраахвотніцкай арміі ген. А.І.Дзянікіна. З 1920 у эміграцыі. У 1925—26 нелегальна наведаў СССР. З 1930-х г. жыў у Югаславіі, у 1937 адышоў ад паліт. дзейнасці. У 1944 арыштаваны сав. органамі бяспекі, вывезены ў СССР і асуджаны на 25 гадоў зняволення. У 1956 вызвалены, жыў у г. Уладзімір. У пач. 1960-х г. звярнуўся з 2 адкрытымі лістамі да рус. эміграцыі з заклікам адмовіцца ад варожых адносін да СССР. Аўтар кніг «Дні» (1925), «1920-ы год», «Тры сталіцы» (абедзве 1927).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БОНЧ-БРУЕ́ВІЧ Уладзімір Дзмітрыевіч (10.7.1873, Масква — 14.7.1955),
прафесійны рэвалюцыянер, сав.дзярж. і парт. дзеяч. Д-ргіст.н. (1938). Брат М.Дз.Бонч-Бруевіча (іх радавы маёнтак Чонкі на Гомельшчыне). У 1884—89 вучыўся ў Маскоўскім межавым ін-це; за рэв. дзейнасць выключаны і сасланы ў Курск, дзе скончыў каморніцкае вучылішча. З 1892 у Маскве, удзельнік марксісцкіх гурткоў і прапагандыст марксізму. З 1896 у эміграцыі, вучыўся ў Цюрыхскім ун-це, наладзіў сувязь з групай «Вызваленне працы», дастаўку ў Расію рэв. л-ры і друкарскіх станкоў, супрацоўнічаў у газ. «Нскра», адзін са стваральнікаў Цэнтр. б-кі і парт. архіва ў Жэневе, удзельнік падрыхтоўкі III з’езда РСДРП. У час рэвалюцыі 1905—07 у Пецярбургу, працаваў у бальшавіцкіх газетах. З 1908 заг. бальшавіцкага выд-ва «Жыццё і веды». Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл. выканкома Петраградскага Савета, рэдактар бальшавіцкай газ. «Рабочий и солдат». У час Кастр.ўзбр. паўстання камендант раёна Смольны—Таўрычаскі палац, чл.К-та па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам. У 1917—21 кіраўнік спраў СНК РСФСР. З 1921 старшыня выд-ва «Жыццё і веды», супрацоўнік выд-ваў «Камуніст», РОСТА, стварыў і 9 гадоў узначальваў доследны саўгас «Лясныя паляны». З 1933 дырэктар Дзярж.літ. музея, з 1945 — Музея гісторыі рэлігіі і атэізму АНСССР. Аўтар прац па гісторыі рэв. руху ў Расіі, гісторыі рэлігіі і атэізму, л-ры, этнаграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕМІДО́ВІЧ Павел Пятровіч (10.7.1871, в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл. — 7.3.1931),
бел. этнограф, фалькларыст, краязнавец і педагог. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1890), Віленскі настаўніцкі ін-т (1897). З 1890 настаўнічаў на Міншчыне і Навагрудчыне, з 1915 у Віцебску. З 1908 чл.-супрацоўнікаддз. этнаграфіі Т-ва аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі пры Маскоўскім ун-це. З 1919 у Мінску, арганізатар і заг. 13-й бел. школы (з вер. 1919 рэарганізавана ў Мінскую бел. гімназію). У 1920—21 інструктар і заг. школьнага аддзела Наркамасветы БССР. З 1921 выкладчык і заг. аддзялення Мінскага ін-та нар. адукацыі, выкладчык у школах Мінска. З 1925 чл.этнагр. секцыі Інбелкульта. Вывучаў сямейны побыт, вераванні, абрады і звычаі беларусаў. Збіраў бел.нар. паданні, легенды і гутаркі (апубл. «Гутарку Паўлюка» ў газ. «Виленский вестник» 1898, № 173). У нарысе «З галіны вераванняў і паданняў беларусаў» (1896) апісаў нар. вераванні пра нячыстую сілу, ведзьмаў, ваўкалакаў, заклятыя мясціны, знахароў, прывёў замовы з Навагрудскага і Мінскага пав. Супрацоўнічаў з М.А.Янчуком і М.В.Доўнар-Запольскім. Апошняму перадаў частку свайго збору фальклорна-этнагр. матэрыялаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРАПУ́К Янка (Іван Антонавіч; псеўд.Янка Змагар; 24.8.1896, мяст. Новы Двор Падляскага ваяв., Польшча — 16.11.1957),
бел.паліт. дзеяч. Скончыў мужчынскую гімназію Відэмана ў Пецярбургу (1914), вучыўся ў Пецярбургскім ун-це. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 ініцыятар стварэння ў Пецярбургу грамадскай культ.-асв. арг-цыі «Вольныя беларусы», сакратар Пецярбургскага прадстаўніцтва (місіі) Цэнтр.Укр. рады. Пазней у Кіеве, супрацоўнікМін-ва замежных спраў Укр.Нар. Рэспублікі, чл.Бел. рады на Украіне, ініцыятар стварэння партыі бел. незалежных рэвалюцыянераў. З канца 1918 на Гродзеншчыне, чл.Бел. партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р). Удзельнік Бел. з’езда Віленшчыны і Гродзеншчыны (ліп. 1919), сакратар Цэнтр.бел. рады Віленшчыны і Гродзеншчыны. Друкаваўся ў газ. «Беларусь» і «Родны край» (Гродна), «Наша думка». З канца 1919 у Рызе, сакратар вайскова-дыпламат. місіі БНР у Латвіі і Эстоніі, адначасова дыпламат. кур’ер пры ўрадзе БНР на чале з А.Луцкевічам. У снеж. 1919 кааптаваны ў склад Рады БНР, пасля яе паліт. расколу прыхільнік урада В.Ластоўскага. Як паўнамоцны прадстаўнік БПС-Р і прадстаўнік урада БНР удзельнічаў у канферэнцыях бел.сац. партый (крас. 1920) і бел.дзярж. і грамадскіх дзеячаў (чэрв. 1920) у Рызе. У жн. 1920 узначальваў дэлегацыю БНР на міждзярж. канферэнцыі балт. дзяржаў. У 1921 сакратар дыпламат. місіі БНР у Каўнасе, уваходзіў у ініцыятыўную «тройку» па стварэнні Загранічнага к-та БПС-Р. Удзельнік 1-й Усебел. канферэнцыі ў Празе (1921). З 1922 у эміграцыі ў ЗША, актыўны ўдзельнік грамадска-паліт. жыцця бел. дыяспары, ініцыятар стварэння шэрагу бел.-амер. арг-цый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫ́КВІН Ян Арцёмавіч (н. 18.5.1940, в. Дубічы Царкоўныя Падляскага ваяв., Польшча),
бел. паэт, літаратуразнавец. Д-р габілітаваны гуманіт.н. (1984), праф. (1993), праф. тытулярны (1998). Скончыў Варшаўскі ун-т (1964). З 1964 настаўнічаў у Беластоку. З 1969 навук.супрацоўнік філіяла Варшаўскага ун-та ў Беластоку, з 1985 — Варшаўскага ун-та, з 1997 — Ун-та ў Беластоку. З 1989 старшыня Бел.літ. аб’яднання «Белавежа», з 1990 рэдактар выдавецкай серыі «Бібліятэка Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа», з 1998 — літ.-маст. і беларусазнаўчага час. «Тэрмапілы». Друкуецца з 1957. Даследуе бел. і рус. паэзію 19 і 20 ст., л-ру бел. эміграцыі, тэорыю л-ры: манаграфіі «Афанасій Фет: гістарычна-літаратурнае даследаванне» (1984, на польскай мове), «Далёкія і блізкія: Беларускія пісьменнікі замежжа» (1997). Аўтар бібліягр. даведнікаў «Беларуская літаратура Польшчы, 1957—1998» (1998), «Польская беларуская беларутэніка, 1945—1998» (1998, з Г.Харытанюк). У кн. паэзіі «Іду» (1969), «Святая студня» (1970), «Неспакой» (1977), «Светлы міг» (1989), «Кругавая чара» (1992), «Свет першы і апошні» (1997), «Крэйдавае кола» (2002) філас. праблемы быцця, хараство роднай прыроды, тэма кахання, тонкія зрухі чалавечай душы. Піша апавяданні, п’есы. Выступае як перакладчык з польскай і бел. моў.
Літ.:
Сляза пякучая Айчыны: Творчы партрэт Яна Чыквіна. Беласток, 2000, Раманчук А. Гарыць мая свяча: Творчая індывідуальнасць Яна Чыквіна. Беласток, 2000;
Zaniewska T.Podróż daremna: Krajobraż w poezji Jana Czykwina // Zaniewska T.Podróż daremna: Szkice o poezji białoniskojęzycznej w Polsce. Białystok, 1992;
McMillin A. Jan Čykvin: A sensitive intellect // McMillin A. Belarusian literature of the diaspora. Birmingham, 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАКАЦІ́ХІН Мікалай Мікалаевіч (13.10.1896, Масква — 5.4.1940),
бел. мастацтвазнавец, педагог; адзін з заснавальнікаў бел. мастацтвазнаўства. Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1914—18). З 1918 інструктар аддзела Наркамасветы па справах музеяў і аховы помнікаў мастацтва і даўніны ў Маскве, з 1919 лектар пры палітаддзеле Арлоўскай ваен. акругі. З 1920 у Харкаве, навук.супрацоўнік музея, заг. перакладчыцкай камісіі пры навук.-тэарэт.аддз. Наркамасветы Украіны, чл. праўлення Усеўкр. саюза пісьменнікаў. З 1921 у Мінску. З 1922 асістэнт кафедры гісторыі мастацтваў БДУ, з 1923 выкладаў у ім курс па гісторыі бел. мастацтва. Адначасова з 1925 у Інбелкульце: навук. сакратар секцыі бел. мастацтва, з 1926 чл.-супрацоўнік камісіі па гісторыі мастацтваў і стыль-рэдактар выдавецкага аддзела, з 1927 навук. сакратар па вывучэнні мастацтва Беларусі, старшыня камісіі гісторыі мастацтваў (у 1929—30 у БелАН). 18.7.1930 арыштаваны, сасланы ў г. Белебей (Башкортастан). Рэабілітаваны ў 1956. Даследаваў бел. архітэктуру 11—19 ст., манум. жывапіс полацкіх храмаў, іканапіс 17—18 ст., стараж.-бел. гравюры, мастацтва кніг Ф.Скарыны і інш. Вывучаў творчасць мастакоў І.Ахрэмчыка, В.Волкава, А.Грубэ, У.Кудрэвіча, М.Філіповіча і інш. Выпрацаваў навук. канцэпцыю гісторыі бел. мастацтва, асн. кірункі яго развіцця і перыядызацыі. Увёў ва ўжытак паняцці «беларускае адраджэнне», «беларускае барока» і «беларуская готыка». Адзін з арганізатараў 1-й Усебел. маст. выстаўкі (1926) і стваральнікаў музейных збораў на Беларусі. У канцы 1920-х г. даследаваў вадзяныя знакі Метрыкі ВКЛ, манеты ВКЛ 16—17 ст. Аўтар прац «Фелікс Валатон» (1918?), «Васіль Вашчанка — магілёўскі гравёр канца XVII — пачатку XVIII ст.» (1925), «Гравюры і кніжныя аздобы ў выданнях Францішка Скарыны» (1926), «Беларуская архітэктура ў XI—XII ст.» (1927), «Да пытання аб храналогіі «Малой падарожнай кніжыцы» Скарыны» (1928), «Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва» (т. 1, 1928), «Тапаграфія кладаў з літоўскімі манетамі на тэрыторыі старажытнай Літоўскай дзяржавы», «Некаторыя варыянты літоўскіх манет», «Нарыс гісторыі літоўскай манеты XVI—XVII стагоддзяў» (усе 1930-я г.; у рукапісе). Разам з В.Ластоўскім апрацаваў паказальнік «Сучаснае беларускае мастацтва: Праваднік па аддзеле сучаснага беларускага малярства і разьбярства» (1929). Аўтар артыкула «Беларускае мастацтва» для 1-га выд.Вял.Сав. Энцыклапедыі (т. 5, 1927).
Тв.:
Иллюстрации Даниеля Ходовецкого к «Буре» Шекспира // Працы БДУ. 1923. №4—5;
1926. №12;
Фрэскі Полацкага Барысаглебскага манастыра // Наш край. 1925. №1;
Матывы краязнаўства ў нашым сучасным мастацтве: (3 вынікаў Усебел. выстаўкі) // Там жа. 1926. №2—3;
Замак у Рагачове // Там жа. №10—11;
Матэрыялы да гісторыі беларускага малярства XVIII сталецця // Віцебшчына. Віцебск, 1925—28. Т. 1—2;
Калі радзіўся Францішак Скарына // Полымя. 1925. №5;
Сучаснае мастацтва Беларусі // Там жа. 1926. №6;
Кнігапіс // Там жа. №7;
На шляхах да новага беларускага мастацтва: (Нарыс творчасці Міхася Філіповіча) // Там жа. 1927. №2;
Беларускае мастацтва ў гістарычнай і археалагічнай літаратуры // Там жа. №6, 8;
Помнікі старадаўняй архітэктуры XVII—XVIII сталеццяў у Мінску // Зап.Аддз.гуманіт.навук.Мн., 1928. Кн. 6. Працы камісіі гісторыі мастацтва, т. 1;
Рыгор Мядзведзкі — невядомы беларускі маляр канца XVIII сталецця // Там жа.
Літ.:
Ліс А. Мікола Шчакаціхін: Хараство няпазнанай зямлі. Мн., 1968;
Яго ж. Мікола Шчакаціхін // Ліс А. Цяжкая дарога свабоды. Мн., 1994;
Матэрыялы: Да 100-годдзя з дня нараджэння Міколы Шчакаціхіна, 1896—1940. Мн., 1996;
Чэбан І. Уплыў даследаванняў М.Шчакаціхіна на развіццё сучаснага мастацтвазнаўства // Беларускае сучаснае мастацтвазнаўства і крытыка. Мн., 1998;
Яе ж. Праблемы скарыназнаўства ў мастацтвазнаўчай спадчыне М.Шчакаціхіна // На шляху да сталасці: Стан і перспектывы развіцця бел. мастац. крытыкі. Мн., 2001.