МА́СЛЕНІКАВА (Леакадзія Ігнацьеўна) (8.3.1918, г. Саратаў, Расія — 18.6.1995),

расійская спявачка (лірыка-драм. сапрана), педагог. Нар. арт. РСФСР (1961). Нар. арт. Расіі (1995). Скончыла Мінскае муз. вучылішча імя М.​Глінкі (1941), Кіеўскую кансерваторыю (1946). З 1944 салістка Укр. т-ра оперы і балета (Кіеў), у 1946—69 — Вял. т-ра ў Маскве. З 1976 выкладала ў Рас. акадэміі музыкі (з 1983 дацэнт). Валодала моцным голасам прыгожага тэмбру, вял. муз. культурай, мастацтвам фразіроўкі. Сярод партый: Таццяна, Ліза, Іаланта («Яўген Анегін», «Пікавая дама», «Іаланта» П.​Чайкоўскага), Даша («Варожая сіла» А.​Сярова), Вольга («Пскавіцянка» М.​Рымскага-Корсакава), Маргарыта («Фауст» Ш.​Гуно), Мікаэла («Кармэн» Ж.​Бізэ), Графіня («Вяселле Фігара» ВА.Моцарта), Неда («Паяцы» Р.​Леанкавала), ТоскаТоска» Дж.​Пучыні), Мажэнка («Прададзеная нявеста» Б.​Сметаны). Дзярж. прэмія СССР 1949.

т. 10, с. 187

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІТВІНЕ́НКА-ВО́ЛЬГЕМУТ (Марыя Іванаўна) (13.2.1892, Кіеў — 3.4.1966),

украінская спявачка (лірыка-драм. сапрана), педагог. Нар. арт. СССР (1936). Скончыла Кіеўскае муз. вучылішча (1912). З 1912 у т-рах Расіі (Петраград), Украіны. У 1935—53 салістка Кіеўскага т-ра оперы і балета. У 1920-я г. ўдзельнічала ў стварэнні ўкр. опернага т-ра. Выкладала ў Кіеўскай кансерваторыі (з 1944 праф.). Валодала моцным чыстым голасам прыгожага тэмбру, высокаразвітай вак. тэхнікай. Сярод партый: Насця, Наталка і Цярпіліха («Тарас Бульба», «Наталка Палтаўка» М.​Лысенкі), Аксана, Адарка («Запарожац за Дунаем» С.​Гулака-Арцямоўскага), Ганна («Наймічка» М.​Верыкоўскага), Варвара («Багдан Хмяльніцкі» К.​Данькевіча), Купава і Снягурачка («Снягурачка» М.​Рымскага-Корсакава), Ліза, Марыя («Пікавая дама», «Мазепа» П.​Чайкоўскага), Яраслаўна («Князь Ігар» А.​Барадзіна), ТоскаТоска» Дж.​Пучыні), Аіда («Аіда» Дж.​Вердзі), Галька («Галька» С.​Манюшкі). Дзярж. прэмія СССР 1946.

Літ.:

Швачко Т.​М.​Литвиненко-Вольгемут. Киев, 1986.

т. 9, с. 313

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГУЛЕ́ГІНА (Марыя Агасаўна) (н. 9.8.1959, г. Адэса, Украіна),

спявачка (сапрана). Засл. арт. Беларусі (1987). Скончыла Адэскую кансерваторыю (1983). З 1983 салістка Нац. акад. т-ра оперы Беларусі. Валодае гнуткім прыгожым голасам шырокага дыяпазону, высокай каларатурнай тэхнікай. Ёй уласцівы яркая эмацыянальнасць, моцны тэмперамент. Сярод партый на бел. сцэне: Разіна («Севільскі цырульнік» Дж.​Расіні), Таццяна («Яўген Анегін» П.​Чайкоўскага), Лізавета, Аіда («Дон Карлас», «Аіда» Дж.​Вердзі), саліруючае сапрана ў вак.-харэаграфічным прадстаўленні «Карміна Бурана» на муз. К.​Орфа. З 1990 працуе па кантрактах у буйнейшых т-рах свету («Ла Скала», «Метраполітэн-опера», Гамбургская і Венская оперы). Партыі: Тоска, Манон («Тоска», «Манон Леско» Дж.​Пучыні), Амелія («Баль-маскарад»), гал. партыі ў операх «Два Фаскары» і «Сімон Баканегра» Вердзі і інш. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя М.​Глінкі (1984, Ерэван), Міжнар. конкурсу спевакоў (1985, Рыо-дэ-Жанейра), міжнар. конкурсу вакалістаў імя П.​Чайкоўскага (1986, Масква).

М.Гулегіна ў ролі Разіны.

т. 5, с. 527

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІЛА́ШКІНА (Тамара Андрэеўна) (н. 13.9.1934, г. Астрахань, Расія),

расійская спявачка (лірыка-драм. сапрана). Нар. арт. СССР (1973). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1959, клас А.Катульскай). У 1958—89 салістка Вял. т-ра. Валодае голасам прыгожага цёплага тэмбру вял. дыяпазону (больш за 2 актавы), роўным ва ўсіх рэгістрах, сцэн. абаяльнасцю. Выкананню ўласцівы шчырасць у перадачы пачуццяў, глыбокі псіхалагізм. Сярод партый: Ліза, Таццяна, Марыя, Іаланта («Пікавая дама», «Яўген Анегін», «Мазепа», «Іаланта» П.​Чайкоўскага), Аіда, Лізавета, Леанора, Дэздэмона («Аіда», «Дон Карлас», «Трубадур», «Атэла» Дж.​Вердзі), Валхава, Фяўроння («Садко», «Казанне пра нябачны горад Кіцеж...» М.​Рымскага-Корсакава), Яраслаўна («Князь Ігар» А.​Барадзіна), Донна Анна («Каменны госць» А.​Даргамыжскага), Маргарыта («Фауст» Ш.​Гуно), ТоскаТоска» Дж.​Пучыні), Наташа Растова, Любка («Вайна і мір», «Сямён Катко» С.​Пракоф’ева), Катарына («Утаймаванне свавольніцы» В.​Шабаліна). Выступала ў «Ла Скала» і інш. замежных т-рах, выконвала партыю драм. сапрана ў «Рэквіеме» Вердзі. Яе творчасці прысвечаны фільм «Чараўніца з горада Кіцежа» (1966). Дзярж. прэмія Расіі 1978.

Літ.:

Грошева Е. Тамара Милашкина // Певцы Большого театра СССР. М., 1978.

Т.Мілашкіна ў ролі Таццяны.

т. 10, с. 370

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАБАКУ́ЛАЎ (Ахмад) (н. 17.1.1931, г. Душанбе),

таджыкскі спявак (драм. тэнар). Нар. арт. СССР (1971). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1954). У 1954—56 і з 1966 саліст Таджыкскага т-ра оперы і балета, адначасова з 1966 заг. кафедры ф-та мастацтваў Таджыкскага пед. ін-та (праф. з 1977). Сярод партый: Садык («Вяртанне» Я.​Сабзанава), Мадан («Камдэ і Мадан» З.​Шахідзі), Каварадосі («Тоска» Дж.​Пучыні), Каніо («Паяцы» Р.​Леанкавала). Дзярж. прэмія Таджыкістана 1966.

т. 2, с. 178

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІ́НДХАЛЬМ ((Lindholm) Берыт Марыя) (н. 18.10.1934, Стакгольм),

шведская спявачка (драм. сапрана). Скончыла оперна-драм. школу ў Стакгольме (1963). З 1966 выступае ў буйнейшых т-рах Еўропы і Амерыкі. Адна з лепшых сучасных выканальніц сапранавых партый у операх Р.​Вагнера: Брунгільда, Ізольда, Лізавета і Венера, Эльза («Валькірыя», «Трыстан і Ізольда», «Тангейзер», «Лаэнгрын»). Сярод інш. партый: Аіда, Амелія («Аіда», «Баль-маскарад» Дж.​Вердзі), Леанора («Фідэліо» Л. Бетховена), Тоска, Турандот (аднайм. оперы Дж.​Пучыні), Электра («Электра» Р.​Штрауса), Касандра («Траянцы» Г.​Берліёза).

т. 9, с. 265

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

П’ЯЎКО́ (Уладзіслаў Іванавіч) (н. 4.2.1941, г. Краснаярск, Расія),

расійскі спявак (тэнар). Засл. арт. Расіі (1975). Нар. арт. СССР (1983). Скончыў Дзярж. ін-т тэатр. мастацтва імя А.​Луначарскага (1965). У 1965—89 саліст Вял. т-ра ў Маскве. Сярод партый: Андрэй Хаванскі, Самазванец («Хаваншчына», «Барыс Гадуноў» М.​Мусаргскага), Міхайла Туча («Пскавіцянка» М.​Рымскага-Корсакава), Герман («Пікавая дама» П.​Чайкоўскага), Пінкертон, Каварадосі («Чыо-Чыо-сан», «Тоска» Дж.​Пучыні), Радамес («Аіда» Дж.​Вердзі), Наздроў («Мёртвыя душы» Р.​Шчадрына).

т. 13, с. 175

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЫРЗАБА́ЕЎ (Артык) (н. 11.5.1930, Бішкек),

кіргізскі спявак (барытон). Нар. арт. СССР (1967). Скончыў Муз. вучылішча імя Мураталы Курэнкеева ў г. Фрунзе (1954). З 1954 саліст Кірг. т-ра оперы і балета. Валодае голасам прыгожага тэмбру, дасканалай вак. тэхнікай, сцэн. абаяльнасцю. Сярод партый: Тактагул, Семетэй («Тактагул», «Айчурэк» У.​Уласава, А.​Малдыбаева, У.​Ферэ), Арцём («Ак шумкар» С.​Раўзава), Анегін («Яўген Анегін» П.​Чайкоўскага), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.​Расіні), Яга, Рыгалета, Жэрмон («Атэла», «Рыгалета», «Травіята» Дж.​Вердзі), Скарпія («Тоска» Дж.​Пучыні), Эскамільё («Кармэн» Ж.​Бізэ).

т. 11, с. 50

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДРУ́КЕР (Соф’я Юр’еўна) (7.1.1907, г.п. Копысь Аршанскага р-на Віцебскай вобл. — 23.4.1984),

бел. спявачка (драм. сапрана). Нар. арт. Беларусі (1955). Скончыла Бел. студыю оперы і балета пад кіраўніцтвам А.Баначыча (1933), вучылася ў Бел. кансерваторыі (1932—36, клас П.​Ціханава). У 1933—41 і 1944—77 салістка Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. Валодала моцным голасам прыемнага тэмбру, высокай вак. культурай, муз.-драм. здольнасцямі, якія дазвалялі ёй выконваць разнапланавыя ролі: ад глыбока драматычных (Аўгіння ў оперы «У пушчах Палесся» А.​Багатырова) да востра камедыйных (Рагнеда Янаўна ў «Калючай ружы» Ю.​Семянякі). Майстэрства стварэння драматычна напружаных, багатых псіхал. адценнямі вобразаў найб. выявілася ў партыях опернай класікі: Яраслаўна («Князь Ігар» А.​Барадзіна), Наташа («Русалка» А.​Даргамыжскага), Ліза, Марыя, Настасся, Аксана («Пікавая дама», «Мазепа», «Чарадзейка», «Чаравічкі» П.​Чайкоўскага), Аіда («Аіда» Дж.​Вердзі), ТоскаТоска» Дж.​Пучыні). Сярод каларытных камедыйных вобразаў: Часнікова («Страшны двор» С.​Манюшкі), Адарка («Запарожац за Дунаем» С.​Гулак-Арцямоўскага), Дуэнья («Заручыны ў манастыры» С.​Пракоф’ева), Фроська («Марозка» М.​Красева), Мірабела («Цыганскі барон» І.​Штрауса). Шмат выступала ў канцэртах, у т. л. з творамі бел. кампазітараў.

Літ.:

Жураўлёў Д. Соф’я Друкер // Слова пра майстроў сцэны. Мн., 1967.

Дз.​М.​Жураўлёў.

С.Ю.Друкер.
С.Друкер у ролях Адаркі (злева) і Тоскі.

т. 6, с. 221

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІМА́НАЎ (Лютфіяр Муслім аглы) (н. 17.4.1928, г. Сабірабад, Азербайджан),

азербайджанскі спявак (драм. тэнар), педагог. Нар. арт. СССР (1977). Скончыў Бакінскае муз. вучылішча (1957), Азерб. ін-т мастацтваў (1968), выкладае ў ім (праф. з 1986). З 1958 саліст Азерб. т-ра оперы і балета. Сярод партый: Кёр-аглы («Кёр-аглы» У.​Гаджыбекава), Балаш («Севіль» Ф.​Амірава), Багатур («Багатур і Сона» С.​Алескерава), Герман («Пікавая дама» П.​Чайкоўскага), Атэла, Радамес («Атэла», «Аіда» Дж.​Вердзі), Каварадосі («Тоска» Дж.​Пучыні), Хазэ («Кармэн» Ж.​Бізэ). Валодае моцным выразным голасам прыгожага тэмбру. Выступае ў канцэртах.

т. 7, с. 208

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)