РЭ́ШАЦЬ Язэп (28.7.1890, в. Рушчаны, Віленшчына — 15.2.1958),
бел.рэліг. і культ.-асв.дзеяч. Д-р філасофіі і тэалогіі. Скончыў Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю (1913). Вучыўся ў Грыгарыянскім ун-це ў Рыме (1913—19), папскім Усх. ін-це (1919—21) і ў Collegium Germanicum. Пасвячоны ў святары ў 1917 у Рыме. Пасля вяртання на радзіму ў 1921 вікарый-кааператар у Гродне, потым праф. філасофіі і апалагетыкі Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі, выкладаў патрыстыку ў Віленскім ун-це імя С.Баторыя і Закон Божы ў Віленскай бел. гімназіі. Прымаў удзел у зах.-бел. нац.-рэліг. жыцці. У складзе бел. дэлегацыі ўдзельнічаў у працы 5-га Уніяцкага кангрэса ў Велеградзе (Чэхаславакія, 1927). Член рэдкалегіі час.«Хрысціянская думка». У 1938 выехаў у Паўн. Амерыку, дзе ўступіў у ордэн бенедыкцінцаў у абацтве св. Пракопа (каля Чыкага). Аўтар рэліг. і навук. кніг — «З хрысціянскай апалагетыкі», «Святыя», «Кароткі катэхізіс для беларусаў-католікаў».
Літ.:
Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны Мн.;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САГАЙДА́ЧНЫ (Канашэвіч-Сагайдачны) Пётр Конанавіч
(? с. Кульчыцы Самбарскага р-на Львоўскай вобл., Украіна — 30.4.1622),
палітычны і ваенны дзеяч Украіны, гетман рэестравага казацтва. З 1601 у Запарожскай Сечы. Удзельнік і кіраўнік паходаў укр. казакоў супраць Крымскага ханства і Турцыі (1614, 1615, 1616 і інш.). У 1616 казакі напалі на Кафу (Феадосію), дзе вызвалілі шмат нявольнікаў, штурмам авалодалі тур. гарадамі Сінопам і Трапезундам. Удзельнічаў у паходзе польск. каралевіча Уладзіслава ў 1618 на Маскву. Выступаў супраць нац. і рэліг. ўціску на Украіне, садзейнічаў у 1620 аднаўленню правасл. іерархіі, скасаванай пасля Брэсцкай уніі 1596. Клапаціўся пра развіццё ўкр. культуры, уступіў з усім Запарожскім войскам у Кіеўскае брацтва Быў прыхільнікам збліжэння з Расіяй. У 1620 накіраваў паслоў да рас. цара з прапановай прыняць укр. казакоў на рас. службу. Памёр ад ран, атрыманых у баях пад Хацінам у 1621. Гл. таксама Польска-турэцкія войны 17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САДА́Т, ас-Садат Мухамед Анвар (25.12.1918, в. Міт-Абу-эль-Ком, Егіпет — 6.10.1981), дзяржаўны дзеяч Егіпта. Скончыў ваен. каледж у Каіры (1938). Сумесна з Г.А.Насэрам стварыў тайную арг-цыю «Свабодныя афіцэры». За антыбрыт. дзейнасць у 1942 звольнены з арміі, у 1942—44 і 1946—49 у турме. У 1950 адноўлены на ваен. службе. Удзельнік дзярж. перавароту 1952. У 1953—56 чл.Рэв. савета Егіпта, у 1957—58 нам., у 1960—61 і 1964—68 старшыня Нац. сходу (парламента) Аб’яднанай Араб. Рэспублікі (ААР). У 1964—66 і 1969—70 віцэ-прэзідэнт ААР. З вер. 1970 прэзідэнт ААР (з 1973 Араб. Рэспубліка Егіпет). Пераарыентаваў краіну на супрацоўніцтва з ЗША, пачаў ажыццяўленне ліберальных рэформ у палітыцы і эканоміцы. У ліст. 1977 першы з араб. лідэраў наведаў Ізраіль. У 1978—79 падпісаў пагадненні з Ізраілем (гл.Кэмп-Дэвідскія пагадненні 1978). Забіты фанатыкамі-ісламістамі. Нобелеўская прэмія міру 1978 (разам з М.Бегінам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКАЛО́ЎСКІ Васіль Данілавіч (21.7.1897, в. Козлікі Гродзенскай губ., цяпер Падляскае ваяв., Польшча — 10.5.1968),
савецкі ваенны дзеяч, Герой Сав. Саюза (1945). Маршал Сав. Саюза (1946). Скончыў Ваен. акадэмію РСЧА (1921), Вышэйшыя акад. курсы (1928). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20. З 1922 на штабной рабоце, у 1930—35 камандзір дывізіі БВА, потым у інш.ваен. акругах, з лют. 1941 нам.нач. Генштаба Чырв. Арміі. У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 нач. штаба Зах. фронту, Зах. напрамку, камандуючы войскамі Заходняга фронту, нач. штаба 1-га Укр., нам. камандуючага войскамі 1-га Бел. франтоў. Удзельнік распрацоўкі Смаленскай аперацыі 1943 і Віцебска-Аршанскай аперацыі 1944. Пасля вайны нам. галоўнакамандуючага, галоўнакамандуючы Групай сав. войск у Германіі. З 1949 1-ы нам.ваен. міністра, у 1952—60 нач. Генштаба — 1-ы нам. міністра абароны СССР. З 1960 у групе ген. інспектараў Мін-ва абароны СССР. Дэп. Вярх. СаветаСССР з 1946. У Гродне імем С. названа вуліца, устаноўлены бюст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКО́ВІЧ Касьян (свецкае імя Калікст; 1578?, в. Пацеліч Несцераўскага р-на Львоўскай вобл., Украіна — 1647),
украінскі пісьменнік-палеміст, рэліг.дзеяч. Скончыў Кракаўскую і Замойскую акадэміі. У 1620—24 выкладчык, потым рэктар Кіеўскай брацкай школы. За рэдагаванне і выданне «Апалогіі...» М.Сматрыцкага (1628, на польскай мове) пракляты кіеўскім правасл. саборам. У 1641 перайшоў з уніяцтва ў каталіцызм, быў прапаведнікам у Кракаве. Пісаў на польскай, стараж.бел. і ўкр. мовах. Аўтар філас. трактата «Арыстоцелевы праблемы» і царк.-багаслоўскіх твораў, накіраваных супраць правасл. пісьменнікаў-палемістаў: «Трактат пра душу» (1625), «Кіеўскі сабор...», «Пра мытарствы», «Дыялог, або Размова Мацка з Дзянісам, папом схізматыцкім» (усе 1641), «Перспектывы» (1642). З паэт. спадчыны зберагліся «Вершы на жалобнае пахаванне... Пятра Канашэвіча Сагайдачнага, гетмана войска... запарожскага» (1622, на ўкр. мове), у якіх аўтар апявае яго гераічнае жыццё.
Літ.: Исаевич Я.Д. Преемники первопечатника. М, 1981; Wiszniewski M. Historya literatury polskiej. T. 8. Kraków, 1851; Siarczyński F. Obraz wieku panowania Zygmunla III... T. 2. Poznań, 1858.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАНЕ́ВІЧ Лук’ян Міхайлавіч (20.10.1866—1938?),
бел. і рускі журналіст і выдавец, краязнавец і грамадскі дзеяч. Бацька І.Л.Саланевіча. Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю (1886), працаваў у нар. вучылішчах Гродзенскай губ. (1886—96), потым у Гродзенскім губ. праўленні (да 1907). Адначасова з канца 1890-х г. супрацоўнічаў у «Гродненских губернских ведомостях». Чл. Гродзенскага царк.-археал.к-та, манархісцкай арг-цыі «Селянін». Разам з П.В.Каранкевічам заснаваў у 1908 Беларускае таварыства. Стаяў на пазіцыях заходнерусізму. Прыхільнік гіст. канцэпцыі М.В.Каяловіча і паліт. платформы П.А.Сталыпіна. З 1909 у Вільні, дзе пачаў выдаваць газ.«Белорусская жизнь» (з 1911 — «Северо-Западная жизнь»). З 1916 у Ялце (Крым). Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 адышоў ад журналісцкай і грамадскай дзейнасці. Пасля ўцёкаў сына Івана з СССР (1934) арыштаваны і паводле некаторых звестак загінуў у лагеры г.п. Севера-Енісейскі Краснаярскага краю. Рэабілітаваны ў 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАЎЁЎ-СЯДО́Й (сапр.Салаўёў) Васіль Паўлавіч
(25.4.1907, С.-Пецярбург — 2.12.1979),
расійскі кампазітар, муз.-грамадскі дзеяч; адзін з буйнейшых майстроў сав. песні. Нар.арт.СССР (1967). Герой Сац. Працы (1975). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1936). У 1948—64 старшыня праўлення Ленінградскага аддзялення Саюза кампазітараў Расіі. У 1957—74 сакратар Саюза кампазітараў СССР, з 1960 — Саюза кампазітараў Расіі. Яго муз. стыль вылучаюць рус.нац. склад, апора на традыцыі нар. і быт. музыкі, глыбокі лірызм, прастата выказвання. Сярод твораў: балет «Тарас Бульба» (1940); аперэты «Самае запаветнае» (1951), «Алімпійскія зоркі* (1962) і інш.; музыка да спектакляў драм.т-ра і кінафільмаў, песні, у т. л. «Вечар на рэйдзе» (1941), «На сонечнай паляначцы» (1943), «Салаўі» (1944), «Дзе ж вы цяпер, сябры-аднапалчане» (1947), «Падмаскоўныя вечары» (1956), «Балада пра салдата» (1961) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1943, 1947. Ленінская прэмія 1959.
Літ.:
Кремлев Ю. В.П.Соловьев-Седой: Очерк жизни и творчества. Л., 1960;
Хентова С.М. Соловьев-Седой в Петрограде-Ленинграде. Л., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМА́РЫН Юрый Фёдаравіч (3.5.1819, С.-Пецярбург — 31.3.1876),
рускі эканаміст, грамадскі дзеяч, філосаф, гісторык і публіцыст. Скончыў Маскоўскі ун-т (1838). У 1844—52 на дзярж. службе, з 1853 займаўся літ.-публіцыст. дзейнасцю. Удзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні сял. рэформы 1861 (эканамічна абгрунтаваў яе ў кн. «Аб прыгонным стане і пераходзе з яго да грамадзянскай свабоды», 1856). Як філосаф — напачатку прыхільнік Гегеля. У пач. 1840-х г. далучыўся да славянафілаў. Распрацаваў тэорыю аб трох перыядах нац. жыцця: «надзвычайнай нацыянальнасці», «пераймальнасці» і «разумнай народнасці». Лічыў, што толькі ў народзе захоўваецца «дух у яго жывой цэльнасці», матэрыялізм «зусім не вынікае з прыродазнаўчых навук». Яго паліт. дактрына грунтавалася на прызнанні толькі дзвюх узаемазвязаных сіл, — самадзяржаўя і вясковай абшчыны. Навук. працы па сац.-эканам. і нац. адносінах у Прыбалтыцы, скасаванні прыгоннага права ў Прусіі, гісторыі езуіцтва. Аўтар літ.-эстэт. артыкулаў аб творчасці М.Ю.Лермантава і М.В.Гогаля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЎЧАНКА Мікалай Яўсеевіч (7.11.1922, пас. Чырвоны Дварэц Чачэрскага р-на Гомельскай вобл. — 12.6.2001),
бел. вучоны ў галіне уралогіі, дзярж.дзеяч. Акад.Нац.АН Беларусі (1972, чл.-кар. 1969), д-рмед.н. (1965), праф. (1966). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1948). З 1958 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1960 рэктар). У 1966—86 міністр аховы здароўя Беларусі, адначасова з 1967 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры), з 1970 кіраўнік Бел. цэнтра перасадкі нырак. Навук. працы па пытаннях хвароб мочапалавой сістэмы, нырачнай гіпертаніі, трансплантацыі органаў і тканак, аўтаматызаваных сістэм кіравання аховай здароўя. Распрацаваў і ўкараніў у клінічную практыку метады дыягностыкі і арыгінальныя рэканструктыўныя органазахавальныя аперацыі для лячэння хворых з прыроджанымі заганамі развіцця нырак і мачавых шляхоў, метады лячэння злаякасных пухлін з выкарыстаннем гіпертэрміі і гіперглікеміі. Дзярж. прэміі Беларусі 1982, 1988.
Тв.:
Нейрогенные расстройства мочеиспускания. Мн., 1970 (разам В.А.Мохартам);
Клиническая реография. Киев, 1977 (у сааўт.);
Урология для семейного врача: Справ. пособие. Мн., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЎРУК Уладзімір Мікалаевіч (н. 6.6.1932, Мінск),
бел.парт. і грамадскі дзеяч, літаратуразнавец, публіцыст, перакладчык. Канд.філал.н. (1967). Скончыў БДУ (1954), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1966). З 1954 на камсам., парт. і журналісцкай рабоце ў Мінску, Магадане. З 1966 у апараце ЦККПСС. У 1980—88 каардынатар саветніцкай дзейнасці КПСС па пытаннях ідэалогіі, навукі, культуры, адукацыі ў Афганістане. У 1988—91 першы нам. рэдактара газ. «Известия», рэдактар газ. «Неделя». З 1993 заг. аддзела ў ін-це «Белінфармпрагноз», з 1995 нам. дырэктара Бел.нац. прэс-цэнтра, заг. аддзела Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з 1998 памочнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. Складальнік зб-каў гісторыка-літ. публіцыстыкі «Як канчаюцца войны» (1968), «Масква—Сталінград» (1970), «Моладзь ідзе ў рэвалюцыю» (1973), «Пароль: Перамога!» (т. 1—2, 1985) і інш. Напісаў сцэнарыі дакумент.-маст. фільмаў пра падзеі ў Афганістане (1979—85) «Праўда красавіцкай рэвалюцыі» (1981; прэмія Ленінскага камсамола 1981) і «Сцяг красавіцкай рэвалюцыі» (1985). Перакладае на рус. мову творы бел. пісьменнікаў.