ДАРАШЭ́ВІЧ (Фёдар Іванавіч) (28.8.1905, г. Камянец Брэсцкай вобл. — 23.12.1986),
бел. жывапісец. Скончыў Ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе (1938). З 1938 выкладчык у маст. вучылішчы, у 1941—45 мастак агітмайстэрні ў Пермі. З 1951 жыў у Мінску, у 1960—66 выкладаў у Бел.тэатр.-маст. ін-це. Аўтар станковых твораў «Пасля працы» (1954), «Гарманіст ідзе» (1955), «Трывога» (1961), тэматычных карцін «Страляйце, не шкадуйце нас!» (1964), «1941 год» (1967), лірычных пейзажаў «Над Прыпяццю» (1973), «Возера Мураці» (1975) і інш. Стварыў шэраг партрэтаў.
Літ.:
Масленікаў П. Мастак жыццёвасці і праўды // Мастацтва Беларусі. 1983. № 8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРКЕ́ВІЧ (Хрыстафор Яўгенавіч) (1900, в. Міхалава Смаленскай вобл., Расія — 4.11.1937),
бел. мастак. Брат П.Я.Даркевіча. Вучыўся ў Пецярб. вышэйшым маст.-тэхн. ін-це (1921—26). У 1920-я г. выкладаў у сярэдніх школах Ленінграда, з 1931 — у Віцебскім маст. тэхнікуме. Працаваў у манум. і станковым жывапісе. Аўтар пейзажаў «Восень» (1932), «Саўгас «Сасноўка» (1934), «Над ракой» (1936), партрэты А.Стаханава, Я.Купалы, А.Александровіча, А.Пушкіна, М.Горкага, карцін «Малацьба ў саўгасе» (1936) і інш.; фрэсак на будынку вакзала станцыі Сіроціна Шумілінскага р-на Віцебскай вобл. (1930-я г.). Рэпрэсіраваны, расстраляны. Рэабілітаваны 12.3.1961.
Літ.:
Сімановіч Д. Фрэскі на старой сцяне // ЛіМ. 1989. 22 верас.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЎГАЛЕ́ЎСКІ (Мітрафан) (свецкае імя Міхаіл),
украінскі і беларускі пісьменнік, культ.-асв. дзеяч 1-й пал. 18 ст. Скончыў Кіеўскую акадэмію (1732). Пастрыгся ў манахі; з 1733 быў выкладчыкам, у 1736—37 прафесарам паэтыкі гэтай акадэміі. Аўтар некалькіх панегірыкаў, школьных драм на біблейскія сюжэты: «Камічнае дзеянне...» (1736) і «Уладатворчае аблічча чалавекалюбства божага» (1737), дадаткам да якіх былі 10 інтэрмедый (аўтарства невядома) пра жыццё ўкр. і бел. сялян, іх нац.-рэліг барацьбу супраць польскіх паноў. У яго драм.сац.-бытавых творах дзеючыя асобы «літвіны» гавораць на бел. мове.
Тв.:
Поетика. (Сад поетичний). Київ, 1973;
Комичеськое дійствіе // Украшська література XVIII ст. Київ, 1983.
армянскі літаратуразнавец. Акад.АН Арменіі (1982). Д-рфілал.н., праф. (1967). Засл. дз. нав. Арменіі (1970). Скончыў Ерэванскі пед.ін-т (1950). З 1977 дырэктар Ін-та л-ры АН Арменіі. Даследуе тэорыю і гісторыю арм. л-ры, пытанні эстэтыкі, літ. жанраў і інш.Аўтар манаграфій «Светапогляд і майстэрства» (1967), «Пытанні паэтыкі» (1976), «Эстэтыка і літаратура» (1983), падручнікаў для школ і ВНУ, адзін з аўтараў «Гісторыі новай армянскай літаратуры» (1979), «Літаратуразнаўчага слоўніка» (2-е выд., 1980) і інш. Даследчык творчасці А.Туманяна, М.Налбандзяна і інш.Дзярж. прэмія Арменіі 1974 і 1980.
англійскі фізік і астрафізік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1906). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1900), дзе і працаваў у 1901—04 і 1910—12. У 1905—09 у Прынстанскім ун-це, у 1923—44 у абсерваторыі Маўнт-Вілсан (ЗША). Навук. працы па кінетычнай тэорыі газаў, тэорыі цеплавога выпрамянення, будове і эвалюцыі зорак, зорных сістэм і туманнасцей. Незалежна ад Дж.Рэлея вывеў формулу размеркавання энергіі ў спектры выпрамянення абсалютна чорнага цела (гл.Рэлея—Джынса закон выпрамянення). Аўтар адной з касмаганічных гіпотэз. Каралеўскі медаль (1919).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІМІТРО́Ў (Георгі Петраў) (19.4.1904, г. Белаградчык, Балгарыя — 12.3.1979),
балгарскі кампазітар, харавы дырыжор. Нар.арт. Балгарыі (1967). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Варшаўскую кансерваторыю (1929). У 1923—39 жыў у эміграцыі (Югаславія, Польшча). У 1940—48 маст. сакратар Сафійскай нар. оперы, у 1946—58 кіраўнік хору імя Г.Кіркава, дзярж. канцэртнага аб’яднання «Музыка». Адзін з ініцыятараў выдання і рэдактар (1952—55) час. «Българска музика» («Балгарская музыка»). З 1949 выкладаў у Балг. кансерваторыі (з 1962 праф.). Аснова яго кампазітарскай творчасці — хар. песні і канцэртныя п’есы. У хар. творах апіраўся на балг.сял. фальклор і рэв. песню. Аўтармуз.-публіцыстычных артыкулаў. Дзімітроўская прэмія 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДМУХА́ЙЛА (Іван Сямёнавіч) (н. 23.9.1914, с. Топчына Днепрапятроўскай вобл., Украіна),
бел. жывапісец. Засл. дз. маст. Беларусі (1996). Скончыў Днепрапятроўскае маст. вучылішча (1939). Сярод работ у гіст. жанры: «Вызваленне Заходняй Беларусі» (1949), «Першая баразна» (1950), «Вызваленне» (1951) і інш.Аўтар пейзажаў «Беларускія далячыні» (1953), «Ранняя вясна», «Восень» (абедзве 1956), «На ўзлессі» (1965), «Світае» (1970), «Зялёны лог» (1973), «Песня жыцця», «На радзіме Янкі Купалы» (абедзве 1975), «Сказ пра Белавежскую пушчу» (1978, трыпціх), «Азёрны край», «Беларускія пейзажы» (абедзве 1990-я г.) і інш. Творы Д. адметныя тонкім успрыманнем зменлівага жыцця прыроды, яе прыгажосці і непаўторнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́БРАЎСКІ ((Dobrovský) Іосеф) (17.8.1753, Дзьярмат, каля г. Дзьёр, Венгрыя — 6.1.1829),
чэшскі асветнік-славіст. Адзін з заснавальнікаў славяназнаўства, дзеяч чэш. Адраджэння. Вучыўся ў Пражскім ун-це (1768—76). Чл. Каралеўскага т-ва навук у Празе (з 1784), ганаровы чл.Рас.АН (з 1820) і акадэмій інш. краін. Заклаў асновы параўнальнага вывучэння славянскіх моў, культуры і гісторыі. Аўтар прац «Гісторыя чэшскай мовы і літаратуры» (1792), «Глагалітыка» (1807), «Асновы стараславянскай мовы» (1822), цыкла артыкулаў «Крытычныя спробы ачышчэння чэшскай гісторыі ад пазнейшых выдумак» (1803—19) і інш. Выдаваў навук. славістычныя зб-кі «Славін» (1806—08) і «Славанка» (1814—15).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ГЕЛЬ (Валянцін Аляксандравіч) (10.3.1882, Казань, Татарстан, Расія — 1.6.1955),
савецкі заолаг, заснавальнік навук. школы протазаолагаў і паразітолагаў. Чл.-кар.АНСССР (1939). Сын А.С.Догеля. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1904). З 1913 праф. у ім. З 1929 ва Усесаюзным НДІ азёрнай і рачной гаспадаркі, з 1944 у Заалагічным ін-це АНСССР. Навук. працы па протазаалогіі, паразіталогіі, эмбрыялогіі, параўнальнай анатоміі беспазваночных. Прапанаваў канцэпцыю полі- і алігамерызацыі гамалагічных органаў у эвалюцыі жывёл (1954). Аўтар падручнікаў «Агульная пратысталогія» (1951) і «Агульная протазаалогія» (1962, разам з Ю.Е.Палянскім). Ленінская прэмія 1957.
Тв.:
Олигомеризация гомологичных органов как один из главных путей эволюции животных. Л., 1954.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́РСКІ (Іосіф Львовіч) (17.12.1911, Мінск — 7.12.1964),
бел.тэатр. дзеяч і драматург.Засл. дз. маст. Беларусі (1961). Скончыў курсы кінасцэнарыстаў у Мінску (1930). Працаваў на кінафабрыцы «Савецкая Беларусь» у Ленінградзе (1931—33). З 1935 заг.літ. часткі БДТ-2 (т-р імя Я.Коласа). З 1948 дырэктар гэтага т-ра. З 1961 дырэктар кінастудыі «Беларусьфільм». Літ. дзейнасць пачаў у 1930. Аўтар драмы «Цэнтральны ход» (1948) і лірычнай камедыі «Алазанская даліна» (1949; абедзве з К.Губарэвічам, пастаўлены ў т-ры імя Я.Коласа), п’есы «Права на шчасце» (пастаўлена ў т-ры імя Я.Коласа і ў драм. т-ры ў г. Вялікія Лукі), нарысаў, артыкулаў па праблемах тэатр. мастацтва.