ХАЦЬКО́ Элеанора Іванаўна (н. 12.6.1933, Мінск),

бел. вучоны ў галіне энтамалогіі. Д-р біял. н. (1991). Праф. (1998). Скончыла БДУ (1956). З 1957 у Ін-це заалогіі Нац. АН Беларусі (з 1991 заг. лабараторыі). Навук. працы па праблемах антрапагеннага ўздзеяння на глебавых беспазваночных. Выявіла агульныя заканамернасці змен, якія адбываюцца ў згуртаваннях глебавых беспазваночных пад уздзеяннем прамысл. выкідаў, асушальнай меліярацыі, с.-г. асваення; вылучыла таксанамічныя адзнакі кукалак соўкі і пядзеніка.

Тв.:

Почвенная фауна Беларуси. Мн., 1993;

Атлас насекомых-вредителей лесных пород в Беларуси. Мн., 1999 (разам з Я.​І.​Марчанкам, Т.​М.​Шаванавай);

Pictorial keys to soil animals of China. Beijing; New York, 2000 (у сааўт.).

т. 16, с. 566

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХМЯЛЁВА Ніна Мікалаеўна (28.2.1932, С.-Пецярбург — 30.4.2000),

бел. вучоны ў галіне гідраэкалогіі і заалогіі. Д-р біял. н. (1986), праф. (1990). Скончыла Ленінградскі ун-т (1955). З 1955 у Заалагічным ін-це Рас. АН. З 1962 у Ін-це біялогіі паўд. мораў Укр. АН (г. Севастопаль). З 1971 у Ін-це заалогіі Нац. АН Беларусі (заг. лабараторыі). Навук. працы па праблемах экалагічнай біяэнергетыкі водных беспазваночных жывёл, эколага-энергет. асаблівасцях размнажэння ракападобных, колькасных заканамернасцях генератыўнага і экзувіяльнага росту водных беспазваночных.

Тв.:

Продукция кормовых и промысловых ракообразных. Мн., 1984 (разам з А.​П.​Голубевым);

Закономерности размножения ракообразных. Мн., 1988;

Экология пресноводных креветок. Мн., 1997 (у сааўт.).

А.​В.​Аляхновіч.

т. 17, с. 35

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦЕРПІЛО́ЎСКІ Канстанцін Феліксавіч (25.11.1931, г. Гомель — 29.5.1999),

бел. вучоны ў галіне механізацыі жывёлагадоўлі. Д-р тэхн. н. (1982), праф. (1987). Скончыў БПІ (1955). З 1961 у Цэнтр. НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі ў Мінску (з 1979 заг. лабараторыі). У 1986—98 заг. кафедры Бел. агр. тэхн. ун-та. Навук. працы па механізацыі тэхнал. працэсаў нарыхтоўкі кармоў. Распрацаваў тэорыю малекулярнага фракцыянавання харч. і кармавых вадкасцей з дапамогай паўпранікальных мембран, тэхналогіі вытв-сці пратэінавых канцэнтратаў і тэрмічнай сушкі кармоў.

Тв.:

Механизация переработки картофеля на кормовые цели. Мн., 1987 (разам з У.​В.​Маёнавым, У.​М.​Савіных);

Интенсивные технологии приготовления кормов. Мн., 1989 (у сааўт.).

Л.​В.​Бароўка.

т. 17, с. 107

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦІМАШЭ́НКА Уладзімір Мікалаевіч (н. 17.9.1956, г. Горкі Магілёўскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне заатэхніі. Д-р с.-г. н. (1999). Скончыў БСГА (1979). З 1986 у НДІ жывёлагадоўлі (з 1996 нам. дырэктара). Навук. працы па ўдасканаленні існуючых і распрацоўцы новых тэхналогій вытв-сці прадукцыі жывёлагадоўлі інтэнсіўнымі метадамі.

Тв.:

Стимулирующее действие ультразвука на развитие морфологических и функциональных свойств вымени нетелей в период подготовки к лактации // Весці Акадэміі агр. навук Рэспублікі Беларусь. 1997. № 2;

Выращивание коров, адаптированных к интенсивной технологии. Брест, 1997;

Концептуальные основы реконструкции молочно-товарных ферм (разам з А.​Ф.​Трафімавым, А.​А.​Музыкам) // Зоотехническая наука Беларуси. Мн., 2002. Т. 37.

т. 17, с. 115

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦІТАВЕ́Ц Эрнст Пятровіч (н. 6.5.1939, г. Краснаярск, Расія),

бел. вучоны ў галіне медыка-біял. навук. Д-р біял. н. (1984), праф. (1988). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1963), дзе і працаваў. З 1968 у НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі (з 1975 заг. лабараторыі). Навук. працы па гіпаксіі тканак, патагенет. механізмах гіпаксіі, спосабах фармакалагічнай карэкцыі гіпаксічных парушэнняў метабалізму.

Тв.:

Окисление 4-анилино-5-метокси-1,2-диоксибензола в сложных биохимических системах, обладающих супероксиддисмутазной активностью // Биохимия 1979. Т 44, вып. 8;

Аквапорины // Здравоохранение. 2002. № 1;

Experimental study on brain oxygenation in relation to tissue water redistribution and brain oedema (у сааўт.) // Springer-Verlag // Acta Neurochirurgica (Suppi). 2000. Vol. 76.

т. 17, с. 119

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦІТО́Ў Іван Трафімавіч (4.3.1875, г. Радамышль Жытомірскай вобл., Украіна — 27.11.1949),

бел. вучоны-патолагаанатам. Акад. АН Беларусі (1940), д-р мед. н. (1934), праф. (1927). Засл. дз. н. Беларусі (1939). Скончыў Кіеўскі ун-т (1898), дзе і працаваў у 1912—23. З 1923 у БДУ (заг. кафедраў). З 1946 у Ін-це тэарэт. і клінічнай медыцыны АН Беларусі (заг. аддзела). Навук. працы па паталаг. анатоміі чумы, склеромы, раку, эндэмічнага валляка, хвароб сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэм, эпідэмічнага менінгіту, высвятленні ролі гельмінтаў у паталогіі чалавека.

Тв.:

Руководство для практических занятий по патологической гистологии. Мн., 1924;

Асновы паталагічнай анатоміі. Ч. 1—2. Мн., 1935—37.

І.Т.Цітоў.

т. 17, с. 120

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦЫБУ́ЛЬСКІ Пётр Пятровіч (5.1.1940, в. Ажуны Пастаўскага р-на Віцебскай вобл. — 12.7.1998),

бел. вучоны ў галіне тэхналогіі с.-г. вытв-сці. Д-р с.-г. н. (1994). Скончыў Бел. ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1967). З 1974 у Бел. агр. тэхн. ун-це (з 1995 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах выкарыстання электратэхнал. метадаў апрацоўкі кармоў у с.-г. вытв-сці.

Тв.:

Обоснование вида теплоносителя для тепловой обработки кормов // Электротехнологические методы обработки кормов. Горки, 1983 (Сб. науч. тр.;

Вып. 100);

Использование ультразвука в подготовке к скармливанию радиационно-загрязненных грубых и концентрированных кормов // Ультразвуковая техника и технология: Тез. докл. Междунар. науч.-техн. конф. Мн., 1995.

Л.​В.​Бароўка.

т. 17, с. 138

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧА́ЙКА Марыя Ціханаўна (31.12.1929, г. Горкі Магілёўскай вобл. — 30.9.1997),

бел. вучоны ў галіне фізіялогіі раслін. Чл.-кар. Нац. АН Беларусі (1991). Д-р біял. н. (1978), праф. (1992). Скончыла БДУ (1951). З 1956 у Ін-це эксперым. батанікі, з 1967 у Ін-це фотабіялогіі Нац. АН Беларусі (у 1981—97 заг. лабараторыі). Навук. працы па праблемах біясінтэзу хларафілу і біягенезе пігментбялковых комплексаў пластыдных мембран у раслін, ролі адаптацыйнага патэнцыялу фотасінтэтычнага апарату ў экстэнсіўных і інтэнсіўных сартоў злакавых культур.

Тв.:

Биосинтез хлорофилла в процессе развития пластид. Мн., 1981 (разам з Г.​Я.​Саўчанка);

Фотосинтетический аппарат и селекция тритикале. Мн., 1991 (у сааўт.).

С.​С.​Мельнікаў.

М.Ц.Чайка.

т. 17, с. 206

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧАРАМІ́СІНАВА Людміла Дзмітрыеўна (н. 20.12.1947, г. Ленінск-Кузнецкі Кемераўскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі Д-р тэхн. н. (2001). Скончыла Томскі ун-т (1971). З 1972 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па аўтаматызацыі лагічнага праектавання дыскрэтных кіравальных прыстасаванняў у машынабудаванні і мікраэлектроніцы. Распрацавала мадэлі, метады, алгарытмы апаратнай і праграмнай рэалізацыі прылад лагічнага кіравання ў сучасных мікраэлектронных базісах.

Тв.:

Использование факторизации при синтезе многоуровневых сетей на программируемых логических интегральных схемах // Весці Нац. АН Беларусі. Сер. фіз.-тэхн. навук. 2000. № 2;

Двудольная сверка ПЛМ // Докл. Нац. АН Беларуси. 2001. Т. 45, № 2.

М.​П.​Савік.

т. 17, с. 220

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧАРНО́Ў Дзмітрый Канстанцінавіч (1.11.1839, С.-Пецярбург — 2.1.1921),

расійскі вучоны ў галіне металургіі; заснавальнік металазнаўства і тэорыі тэрмічнай апрацоўкі сталі. Скончыў Пецярбургскі практычны тэхнал. ін-т (1858), дзе выкладаў у 1859—66. У 1866—80 інжынер Абухаўскага сталеліцейнага з-да, з 1889 праф. Міхайлаўскай артыл. акадэміі ў С.-Пецярбургу. Устанавіў залежнасць структуры і ўласцівасцей сталі ад яе гарачай мех. і тэрмічнай апрацоўкі, адкрыў крытычныя т-ры, пры якіх адбываюцца змены фазавага стану і структуры сталі пры яе награванні і ахаладжэнні ў цвёрдым выглядзе (так званыя пункты Ч.). Распрацаваў тэорыю крышталізацыі стальнога злітка, удасканаліў канвертарны працэс. Аўтар курса «Сталеліцейная справа» (1892).

Літ.:

Гумилевский Л. Чернов. М., 1975.

Дз.К.Чарноў.

т. 17, с. 238

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)