ЧА́ЙКА Марыя Ціханаўна (31.12.1929, г. Горкі Магілёўскай вобл. — 30.9.1997),

бел. вучоны ў галіне фізіялогіі раслін. Чл.-кар. Нац. АН Беларусі (1991). Д-р біял. н. (1978), праф. (1992). Скончыла БДУ (1951). З 1956 у Ін-це эксперым. батанікі, з 1967 у Ін-це фотабіялогіі Нац. АН Беларусі (у 1981—97 заг. лабараторыі). Навук. працы па праблемах біясінтэзу хларафілу і біягенезе пігментбялковых комплексаў пластыдных мембран у раслін, ролі адаптацыйнага патэнцыялу фотасінтэтычнага апарату ў экстэнсіўных і інтэнсіўных сартоў злакавых культур.

Тв.:

Биосинтез хлорофилла в процессе развития пластид. Мн., 1981 (разам з Г.​Я.​Саўчанка);

Фотосинтетический аппарат и селекция тритикале. Мн., 1991 (у сааўт.).

С.​С.​Мельнікаў.

М.Ц.Чайка.

т. 17, с. 206

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)