ХМЯЛЁВА Ніна Мікалаеўна (28.2.1932, С.-Пецярбург — 30.4.2000),

бел. вучоны ў галіне гідраэкалогіі і заалогіі. Д-р біял. н. (1986), праф. (1990). Скончыла Ленінградскі ун-т (1955). З 1955 у Заалагічным ін-це Рас. АН. З 1962 у Ін-це біялогіі паўд. мораў Укр. АН (г. Севастопаль). З 1971 у Ін-це заалогіі Нац. АН Беларусі (заг. лабараторыі). Навук. працы па праблемах экалагічнай біяэнергетыкі водных беспазваночных жывёл, эколага-энергет. асаблівасцях размнажэння ракападобных, колькасных заканамернасцях генератыўнага і экзувіяльнага росту водных беспазваночных.

Тв.:

Продукция кормовых и промысловых ракообразных. Мн., 1984 (разам з А.​П.​Голубевым);

Закономерности размножения ракообразных. Мн., 1988;

Экология пресноводных креветок. Мн., 1997 (у сааўт.).

А.​В.​Аляхновіч.

т. 17, с. 35

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)