САХНЕ́НКА Віктар Іванавіч (7.1.1923, г. Дружкоўка Данецкай вобл., Украіна — 26.4.1973),
бел. жывапісец. Скончыў Кіеўскі маст.ін-т (1953). У 1963—67 выкладаў у Бел.тэатр.-маст. ін-це. Працаваў пераважна ў жанрах тэматычнай карціны і партрэта. Творы адметныя псіхал. выразнасцю вобразаў, кампазіцыйным майстэрствам, напружаным каларыстычным вырашэннем, дакладнасцю малюнка. Сярод лепшых работ: тэматычныя карціны «У Данбасе» (1959), «Май» (1967), «Наша свята» (1968), «Трактарабудаўнікі» (1969), «Спакой» (1970), трыпціх «Ураджай» (1971—72), кампазіцыі абВял.Айч. вайне — «Ваенны карэспандэнт» (1964), «Салдаты» (1968), «Стары партызан» (1969), «Гвардзейская клятва» (1972), лірычныя пейзажы Закарпацця, Браслаўшчыны, нацюрморты, партрэты пісьменніка М.Паслядовіча (1967), паэта В.Таўлая (1970), мастакоў А.Паслядовіч (1967), М.Савіцкага (1972) і інш. Афармляў кнігі.
А.Я.Белы.
В.Сахненка. Народны мастак СССР М.А.Савіцкі. 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЦЫЯЛАГІ́ЧНАЯ ШКО́ЛА КРЫМІНА́ЛЬНАГА ПРА́ВА,
кірунак у навуцы крымін. права. Узнікла ў канцы 19 — пач. 20 ст. Прадстаўнікі школы Ф.Ліст (Аўстрыя), Э.Феры (Італія), І.Я.Файніцкі, С.В.Познышаў (Расія), прызнаючы сац. абумоўленасць злачынных паводзін чалавека, лічылі, што на яго ўплываюць і біял. (у т. л. спадчыннасць), фіз. (час года, клімат, час сутак і да т.п.) і інш. фактары. Сучасныя прыхільнікі школы прытрымліваюцца тэорыі і мноства фактараў злачыннасці як біял., так і сац. (напр., звязаных з урбанізацыяй). Крыміналісты-сацыёлагі лічылі, што навука крымін. права аб’ядноўвае крымін. права ў вузкім сэнсе (крымін. дагматыка), крыміналогію або этыялогію злачынстваў і крымін. палітыку (распрацоўка мер барацьбы са злачыннасцю); некаторыя з іх у яе склад уключалі таксама пеналогію (навуку аб выкананні пакарання).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ВЕРСКАЕ КНЯ́СТВА, Ноўгарад-Северскае княства,
адно з удзельных княстваў Чарнігаўскай (Чарнігава-Северскай) зямлі з цэнтрам у Ноўгарад-Северскім. Узнікла ў 1096 на тэр.севяран. Размяшчалася ў бас.р. Дзясны і яе прытокаў Снова, Сейма і інш.; у склад С.к. часова ўваходзілі вярхоўі Акі і Дзясны, т.зв. «краіна вяцічаў». Першым князем быў Алег Святаславіч, потым яго нашчадкі — Ольгавічы. У 2-й пал. 12 ст. северскія князі вялі барацьбу з полаўцамі і інш. плямёнамі качэўнікаў, адзін з эпізодаў якой (паход кн.Ігара Святаславіча 1185) адлюстраваны ў «Слове аб палку Ігаравым». У 1238 (пасля мангола-тат. нашэсця) тэр. С.к. ўвайшла ў склад Бранскага княства, у 2-й пал. 14 ст. далучана да ВКЛ. Паводле Андросаўскага перамір’я 1667тэр. С.к. перайшла да Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМЯНТО́ЎСКІ (Семянтоўскі-Курыла) Аляксандр Максімавіч
(1821, Палтаўшчына, Украіна — 1893),
бел. і рас. этнограф, археолаг, краязнавец. У 1860—90-я г. сакратар Віцебскага губернскага статыстычнага к-та, рэдактар неафіц. часткі «Витебских губернских ведомостей», пазней рэдактар «Памятнай кніжкі Віцебскай губерні». Аўтар прац па археалогіі, статыстыцы, побыту і культуры насельніцтва Віцебшчыны: «Статыстычнае апісанне Віцебскай губерні ў лясных адносінах» (1862), «Сінільна-набойная вытворчасць у Віцебску» (1864), «Пра кірмашы Віцебскай губерні» (1867), «Этнаграфічны агляд Віцебскай губерні» (1872), «Аб мерах і вазе, якія ўжываюцца ў Віцебскай губерні» (1874), «Беглы статыстычны нарыс прыроды і насельніцтва Віцебскай губерні» (1880), «Беларускія старажытнасці» (вып. 1, 1890). С. запісваў фальклорныя і ананімныя творы літ. паходжання («Рабункі мужыкоў»), звычаі, абрады. У пытаннях этнагенезу беларусаў прытрымліваўся вялікадзярж. поглядаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМІРНО́Ў Юрый Васілевіч (15.10.1928, в. Даманава Ржэўскага р-на Цвярской вобл., Расія — 25.4.1997),
бел. спявак (лірычны тэнар). Засл. арт. Беларусі (1968). Скончыў Саратаўскую кансерваторыю (1954). З 1954 саліст Омскага т-рамуз. камедыі. У 1958—89 саліст Дзярж.к-та Беларусі па тэлебачанні і радыёвяшчанні. Прапагандыст вак. музыкі бел. кампазітараў. Сярод запісаных на тэлебачанні і радыё: оперныя партыі — Конрад («Кветка шчасця» А.Туранкова), палкоўнік Лосеў («Кастусь Каліноўскі» Дз.Лукаса), Саўка Мільгун («У пушчах Палесся» А.Багатырова); вак. цыклы «Аб каханні і працы» С.Аксакава на словы П.Прыходзькі, «Поры года» Лукаса на словы Э.Агняцвет, «Бедны Пётр» П.Падкавырава на словы Г.Гейнэ, кантата «Палі стэпавыя» І.Кузняцова на словы А.Дзеружынскага і К.Разганаева.
нарвежскі славіст. Д-р філасофіі (1929). Скончыў ун-т у Осла (1927), у 1938—70 праф. кафедры слав. моў гэтага ун-та. Аўтар прац у галіне параўнальна-гіст. індаеўрап. і слав. мовазнаўства. Шмат увагі аддаваў гісторыі ўсх.-слав. моў, асабліва беларускай. У кн. «Заходняруская канцылярская мова Вялікага княства Літоўскага» (1935, на ням. мове) на вял. фактычным матэрыяле з юрыд. пісьмовых помнікаў абгрунтаваў сцверджанне аббел. аснове мовы дзелавой пісьменнасці ВКЛ. Манаграфію «Старажытнаруская мова помнікаў горада Полацка» (1939, на ням. мове) прысвяціў падрабязнаму апісанню фанетыкі, марфалогіі, сінтаксісу і лексікі полацкіх грамат 13—16 ст. Аўтар прац «Славянскі і балтыйскі дзеяслоў» (1942, на ням. мове), «Славянская акцэнтуацыя» (1967, на англ. мове).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СЯМІБАЯ́РШЧЫНА»,
баярскі ўрад у Расіі, створаны пасля адлучэння ад пасады 27.7.1610 цара Васіля Іванавіча Шуйскага. У яго склад увайшлі 7 чал. (адсюль назва): кн. Ф.І.Мсціслаўскі, І.М.Варатынскі, А.В.Трубяцкой, А.В.Галіцын, Б.М.Лыкаў, баяры І.Н.Раманаў, Ф.І.Шарамецеў. Баючыся антыфеад. руху, урад «С.» заключыў 27.8.1610 дагавор з гетманам С.Жалкеўскімаб прызнанні рус. царом каралевіча Уладзіслава (гл.Уладзіслаў IV). 1.10.1610 «С.» патаемна пусціла польска-літ. войскі ў Маскву і фактычна перадала ўладу ў рукі кіраўнікоў акупац. гарнізона (гл.Вайна Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—18, «Смута»), «С.» існавала (намінальна) да вызвалення Масквы 2-м апалчэннем (гл.Народнае апалчэнне 1612) пад кіраўніцтвам К.М.Мініна і Дз.М.Пажарскага. Земскі сабор 3.3.1613. выбраў царом Міхаіла ФёдаравічаРаманава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРА́́СІКАЎ Мікалай Лукіч (16.12.1908, г. Краснаярск, Расія — 11.7.1965),
бел. жывапісец, графік. Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1930), Адэскі маст.ін-т (1935). Ствараў сюжэтна-тэматычныя карціны, партрэты, нацюрморты, пейзажы, плакаты, экслібрысы і інш. Сярод жывапісных работ: «Рыбакі Адэсы» (1935), «Паравознае дэпо» (1938), «Камсамолка», «Інтэр’ер», «Партрэт акадэміка М.М.Нікольскага» (усе 1940), «Кветкі» (1941), «Партрэт кампазітара М.Ала дава» (1946), «Элеватар у Мінску» (1955), «Народны ўмелец» (1956), «Мужчынскі партрэт» (1957), «Каля каўша» (1958), «Будаўніца» (1960), «Сяргей Ясенін» (1964), «Нацюрморт з півонямі, макамі і рамонкамі» (1965). Эцюдныя па манеры творы Т. вылучаюцца яснасцю кампазіцыйнага мыслення, свежасцю і выразнасцю каларыту, паэтызацыяй маст. вобразаў. Напісаў шэраг артыкулаў пра бел.выяўл. мастацтва.
Літ.:
Мікола Тарасікаў: Успаміны аб жыцці і творчасці мастака. Мн., 1977.
эстонскі кампазітар, фалькларыст. Нар.арт. Эстоніі (1975). Нар.арт.СССР (1987). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1956). Працуе ў розных жанрах. Прапагандыст стараж.нар. песні, шырока спалучае рысы фальклору з разнастайнымі стылявымі сістэмамі сучаснай музыкі. Сярод твораў: опера «Лебядзіны палёт» (паст. 1965), балет-кантата «Эстонскія балады» (паст. 1980), творы для хору a capella, у т. л. «Кіхнускія вясельныя песні» (1959), «Эстонскія каляндарныя песні» (1967; 5 цыклаў), «Малюнкі прыроды» (1969), «Балада аб Маар’ямаа» (1972), «Закляцце жалеза» (1972; з шаманскім бубнам), «Латышскія бурдонныя песні» (1982) і інш., музыка да спектакляў драм.т-ра і кінафільмаў. Дзярж. прэміі Эстоніі 1970, 1972. Дзярж. прэмія СССР 1974.
Літ.:
Бобыкина И. В.Тормис: Очерк жизни и творчества. М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛА́ТАЎ Уладзімір Пятровіч (27.2.1875, в. Міхайлаўка Пензенскай вобл., Расія — 30.10.1956),
расійскі і ўкраінскі вучоны ў галіне афтальмалогіі. Акад.АН УССР (1939), акад.АМНСССР (1944). Герой Сац. Працы (1950). Засл. дз. нав. Украіны (1935). Пляменнік Н.Ф.Філатава. Скончыў Маскоўскі ун-т (1897). З 1911 праф. і заг. кафедры Новарасійскага ун-та ў Адэсе (з 1921 праф. Адэскага мед. ін-та, у 1936—56 адначасова дырэктар Укр.НДІ вочных хвароб і тканкавай тэрапіі). Працы па распрацоўцы метадаў аднаўляльнай хірургіі, праблеме перасадкі рагавіцы, лячэнні глаўкомы, трахомы і інш. пытаннях афтальмахірургіі. Стваральнік вучэння аб біягенных стымулятарах — аснове тканкавай тэрапіі. Дзярж. прэмія СССР 1941.
Тв.: Избр. труды. Т. 1—4. Киев, 1961; Тканевая терапия. М., 1955.