СМІРНО́Ў Юрый Васілевіч (15.10.1928, в. Даманава Ржэўскага р-на Цвярской вобл., Расія — 25.4.1997),
бел. спявак (лірычны тэнар). Засл. арт. Беларусі (1968). Скончыў Саратаўскую кансерваторыю (1954). З 1954 саліст Омскага т-ра муз. камедыі. У 1958—89 саліст Дзярж. к-та Беларусі па тэлебачанні і радыёвяшчанні. Прапагандыст вак. музыкі бел. кампазітараў. Сярод запісаных на тэлебачанні і радыё: оперныя партыі — Конрад («Кветка шчасця» А.Туранкова), палкоўнік Лосеў («Кастусь Каліноўскі» Дз.Лукаса), Саўка Мільгун («У пушчах Палесся» А.Багатырова); вак. цыклы «Аб каханні і працы» С.Аксакава на словы П.Прыходзькі, «Поры года» Лукаса на словы Э.Агняцвет, «Бедны Пётр» П.Падкавырава на словы Г.Гейнэ, кантата «Палі стэпавыя» І.Кузняцова на словы А.Дзеружынскага і К.Разганаева.
Дз.М.Жураўлёў.
т. 15, с. 58
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)