рака на Украіне, часткова служыць мяжой паміж Малдовай і Румыніяй, левы прыток р. Дунай. Даўж. 967 км, пл. басейна 27,5 тыс.км². Пачынаецца на паўн. схілах хр. Чарнагора (Усх. Карпаты). Да г. Чарнаўцы цячэ ў глыбока ўрэзанай даліне, ніжэй даліна расшыраецца (да 10 км каля г. Леова). Рэчышча звілістае, месцамі парожыстае. Веснавое разводдзе, частыя летне-асеннія паводкі, павышаны зімовы сцёк (ад адліг і дажджоў). Сярэдні расход вады каля г. Леова 69,2 м³/с. Вадасх. Касцешць-Стынка. Суднаходны да г. Леова. На П. гарады Ярэмча, Каламыя, Снятын, Чарнаўцы, Наваселіца (Украіна), Унгень, Леова (Малдова).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГО́ЎСКАЕ ВО́ЗЕРА.
У Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 30 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,16 км², даўж. 1,7 км, найб.шыр. 590 м, найб.глыб. 28 м, даўж. берагавой лініі 4,37 км. Пл. вадазбору 99,6 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы на Звыш. 18—24 м (на Пн і ПнУ 9—10 м), параслі хмызняком, на У і Пдвыш. 4—5 м, часткова разараныя. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі, на У нізкія, пясчаныя. Дно выслана пяском, апясчаненымі адкладамі, ілам. Зарастае. Упадае р. Лукомка, сцёк у воз. Астраўкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЖАЛКА,
штучны вадаём невялікіх памераў (звычайна плошча да 1 км²). Ствараюцца шляхам перагароджвання плацінамі малых рэк, ручаёў, часовых вадацёкаў, а таксама абвалаваннем тэрыторыі па-за межамі рэчышча — у катлавінах, лагчынах і інш. паніжэннях рэльефу, у штучных выемках. Акумулююць мясц.сцёк. Прызначаны для арашэння, увільгатнення с.-г. угоддзяў, гасп.-быт., проціпажарных і рэкрэацыйных мэт, рыбагадоўлі (гл.Сажалкавыя рыбныя гаспадаркі). На Беларусі каля 1200 С. Сканцэнтраваны пераважна ў цэнтр.ч., дзе менш натуральных вадаёмаў. Падзяляюцца на рачныя (рэчышчавыя), ярыста-лагчынныя, кар’ерныя, наліўныя. Найб. пашыраны рачныя С., большасць іх у вярхоўях вадацёкаў. У адрозненне ад вадасховішчаў маюць адносна ўстойлівы ўзроўневы рэжым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛІГЕ́Р,
возера ў Цвярской і Наўгародскай абл. Расіі, на Валдайскім узв., на выш. 205 м. Пл. 212 км². Сярэдняя глыб. 5,8 м, найб. 24 м, працягласць з Пн на Пд 66 км, з З на У 37 км. Катлавіна ледавіковага паходжання. Мае складаную лопасцевую форму. Складзена з некалькіх адасобленых плёсаў, злучаных кароткімі пратокамі. 169 астравоў, найб. Хочын (31 км²). Берагі моцна парэзаныя. Прымае 110 прытокаў (асн., — рэкі Чаромуха, Крапівенга, Сароча), сцёк у р. Селіжараўка (левы прыток р. Волга). Ледастаў ад ліст. да красавіка. Рыбалоўства. На С. — г. Асташкаў. Раён турызму і адпачынку.
меліярацыйны канал у Старадарожскім і Любанскім р-нах Мінскай вобл., на мяжы Любанскага і Глускага р-наў Магілёўскай вобл. і ў Акцябрскім р-не Гомельскай вобл., левы прыток р. Арэса (бас.р. Прыпяць). Даўж. 52 км. Пачынаецца каля паўд. ускраіны в. Рухава Старадарожскага р-на, на Цэнтральнабярэзінскай раўніне, цячэ ў межах Прыпяцкага Палесся. Вусце каля в. Смалоўка Акцябрскага р-на. Шыр. канала ў верхнім цячэнні 2—3 м, у ніжнім 8—10 м. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 2,3 м³/с. Прымае сцёк з некалькіх меліярац. сістэм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫТЫКА́КА (Titicaca),
салёнае возера ў Паўд. Амерыцы, на мяжы Перу і Балівіі, у Цэнтр. Андах; самае вял. высакагорнае возера на зямным шары (на выш. 3812 м). Пл. 8,3 тыс.км². Даўж. 150 км, шыр. да 70 км, глыб. да 304 м. Катлавіна тэктанічнага паходжання, берагі парэзаныя, месцамі стромкія, густа парослыя трыснягом. У возера ўпадае 45 рэк (найб.р. Раміс) і ручаёў, сцёк па р. Дэсагуадэра ў воз. Паапо. Замярзае каля берагоў. Т. — рэшткі вялікага стараж. вадаёма. Рыбалоўства. Суднаходства. Найб. горад і порт — Пуна (Перу). На паўд.-ўсх. беразе і астравах помнікі стараж.-індзейскай культуры ціаўанака.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯЦЕ́РЫНСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА У Круглянскім р-не Магілёўскай вобл., паміж г.п. Круглае і в.Цяцерын. Створана ў 1955 плацінай на р. Друць. Пл. 4,6 км², даўж. 9,5 км, найб.шыр. 800 м, найб.глыб. 8,8 м, аб’ём вады 8,32 млн.м³. сярэдні шматгадовы сцёк 166 млн.м³. Даўж. берагавой лініі 24,6 км. Берагі нізкія. У падводнай ч. катлавіны вылучаюцца верхняя мелкаводная (глыб. 0,5—1,5 м) і ніжняя глыбакаводная (больш за 3 м) часткі. Дно выслана ілам (90%) і торфам. моцна зарастае. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 0,9—1,1 м. Выкарыстоўваецца для энергет. мэт (Цяцерынская ГЭС) і рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНЗІ́СТАР [англ. transistor ад tran(sfer) пераносіць + (re)sistor супраціўленне],
паўправадніковая прылада для ўзмацнення, генерацыі і пераўтварэння эл. ваганняў; асн. элемент мікраэлектроннай апаратуры (гл.Мікраэлектроніка). Асн. класы Т. — уніпалярныя і біпалярныя.
Уніпалярныя (палявыя, ці канальныя) Т. створаны ў 1950—70-я г. на аснове работ амер. вучоных У.Шоклі, С.Міда, Д.Канга і інш. і ўяўляюць сабой паўправадніковы крышталь, размешчаны паміж 2 амічнымі кантактамі (сцёкам і вытокам), эл. ток паміж якімі абумоўлены носьбітамі зараду аднаго знака (электронамі ці дзіркамі) і змяняецца пад уздзеяннем папярочнага эл. поля ўваходнага сігналу. Біпалярныя Т. вынайдзены амер. вучонымі У.Шоклі, У.Братэйнам і Дж.Бардзіным (1948). Эл. ток у іх абумоўлены носьбітамі зарадаў абодвух знакаў (электронамі і дзіркамі). Такі Т. уяўляе сабой крышталь паўправадніка, дзе створаны 3 вобласці з п- і р-тыпам праводнасці, да якіх падведзены метал. вывады. У залежнасці ад парадку чаргавання гэтых абласцей адрозніваюць Т. n-p-n- і p-n-p-тыпаў. Сярэдняя тонкая вобласць (база) аддзелена ад астатніх (калектара і эмітэра) электронна-дзірачнымі пераходамі. Уваходны сігнал падаецца на базу і выклікае перанос неасноўных носьбітаў зараду ад эмітэра да калектара. Таксама Т. часта наз. партатыўныя радыёвяшчальныя прыёмнікі на паўправадніковых прыладах.
Схема транзістара: а — біпалярнага (1 — эмітэр; 2 — база; 3 — калектар; 4 — вобласць прасторавага зараду); б — уніпалярнага з кантактам метал — паўправаднік (1 — выток; 2 — затвор; 3 — сцёк; 4 — вобласць прасторавага зараду; 5 — вобласць канала; 6 — высакаомны паўправаднік); в — уніпалярнага з ізаляваным затворам (1 — выток; 2 — затвор; 3 — сцёк; 4 — ізалятар; 5 — вобласць прасторавага зараду; 6 — вобласць канала).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Расонскім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Свольна, за 22 км на ПнЗ ад г.п. Расоны. Пл. 1,17 км², даўж. 1,46 км, найб.шыр. 1,2 км, найб.глыб. 6,6 м, даўж. берагавой лініі 4,2 км. Пл. вадазбору 0,7 км².
Катлавіна складанага тыпу, круглаватая, схілы на Пн стромкія, на Пд і У спадзістыя, пясчаныя, пад лесам. Берагі пясчаныя, параслі хмызняком, паўн. нізкія, на Пд высокія. Дно сподкападобнае, да глыб. 2 м пясчанае, да 3 м глеістае, глыбей выслана сапрапелем (таўшчыня да 10 м), харавымі водарасцямі, рдзестамі. Празрыстае да дна. Сцёк па ручаі ў Свольну. Каля берагоў возера зарастае. Месца адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ПА,
рака ў Буда-Кашалёўскім р-не Гомельскай вобл., правы прыток р. Сож (бас.р. Дняпро). Даўж. 62 км. Пл. вадазбору 577 км². Пачынаецца за 1 км на ПдУ ад в. Вуглы Рагачоўскага р-на. Асн. прытокі: р. Гліна і р. Прудоўка (злева). Цячэ ў межах Прыдняпроўскай нізіны. Даліна пераважна трапецападобная, шыр. 1—3,5 км. Схілы адкрытыя, выш. 6—10 м. Пойма ў вярхоўі перарывістая, у сярэднім і ніжнім цячэнні двухбаковая, шыр. да 3 км. Рэчышча на 36 км каналізаванае, на астатнім працягу звілістае, шыр. 8—10 м. Рака прымае сцёк з сеткі меліярац. каналаў. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,4 м³/с.