сцё́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сцё́к сцё́кі
Р. сцё́ку сцё́каў
Д. сцё́ку сцё́кам
В. сцё́к сцё́кі
Т. сцё́кам сцё́камі
М. сцё́ку сцё́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сцёк, -у, мн. -і, -аў, м.

1. гл. сцячы.

2. Месца, прыстасаванне, па якім сцякае вада.

Памыйны с.

Прамысловыя сцёкі.

|| прым. сцёкавы, -ая, -ае.

Сцёкавая труба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сцёк (род. сцёку) м., в разн. знач. сток;

для сцёку вады́ — для сто́ка воды́;

прамысло́выя сцёкі — промы́шленные сто́ки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сцёк, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. сцякаць — сцячы; цячэнне вады па нахіленай плоскасці. — У гэтым і ўся сутнасць, — сцвердзіў Пажытны. — Хоць траншэя тут асабліва, глыбокая, але затое дадзім вадзе сцёк. Сапрыка.

2. Спец. Колькасць вады, што сцякае ў раку, возера, акіян за пэўны перыяд. Нават прэснай вады на Зямлі больш чым даволі — з агульнага гадавога сцёку ўсіх рэк планеты можна яе выдаць кожнаму чалавеку па дзесяць тысяч кубаметраў. «Полымя».

3. Рышток, рына, раўчук і пад., па якіх сцякае вада. Пад лямант, што чуўся з пральні, ён ужо быў дабраўся да памыйнага сцёку сярод двара, калі яму сустрэлася другая прыкрасць. Брыль.

4. Уст. і спец. Маса вадкасці, якая сцякае адкуль‑н.; паток. Забруджванне ракі сцёкамі з прамысловых прадпрыемстваў забараняецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Сцёк, стёкы ’не з галавой (пра становішча ў вадзе)’: тут шчэ стёкы (пін., Нар. лекс.). Відаць, да ста́чыць ’быць дастатковым’ (гл.) або да сцекці́ ’дастаць, абхапіць’ (гл. сцякаць), параўн.: я тут нэ стэчу, тут тчэ нэ сцёкы (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сцячы́, сцяку́, сцячэ́ш, сцячэ́; сцячо́м, сцечаце́, сцяку́ць; сцёк, сцякла́, -ло́; сцячы́; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра вадкасць: збегчы па нахіленай паверхні ўніз.

2. Знемагчы ад страты крыві.

Ранены сцёк крывёю.

|| незак. сцяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. сцёк, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сцячы́

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. сцяку́ сцячо́м
2-я ас. сцячэ́ш сцечаце́
3-я ас. сцячэ́ сцяку́ць
Прошлы час
м. сцё́к сцяклі́
ж. сцякла́
н. сцякло́
Загадны лад
2-я ас. сцячы́ сцячы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час сцё́кшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

отто́к м.

1. (действие) адто́к, -ку м., сцёк, род. сцёку м.;

отто́к кро́ви физиол. адто́к крыві́;

отто́к воды́ сцёк вады́; см. оттека́ть;

2. (сток) сцёк, род. сцёку м.; (водосточная труба) обл. ры́на, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сток ‘спад, сцёк’ (Ласт., Бяльк.; беласт., Сл. ПЗБ), ‘месца, дзе сходзяцца канцы (вобада, абруча і інш.)’ (ТС), сто́кі ‘крыж, сярэдзіна, паясніца’, ‘падстаўка пад вулей’, ‘сутокі’ (Сцяшк. Сл.), сто́чкі ‘сутокі’ (Жд. 3). Укр. стік, сток ‘сутокі’, рус. сток, сто́ки ‘тс’, польск. stok ‘сутокі, скат, сцёк, ручай’. Да цячы, ток (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сцёкавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які сцякае куды‑н. Сцёкавыя воды.

2. Які мае сцёк (пра вадаёмы). Сцёкавае возера.

3. Прызначаны для сцёку чаго‑н. Сцёкавая труба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)