ТАКАЖЭ́ВІЧ (Tokajzewicz) Юзаф (8.1.1841, г. Бельск-Падляскі Падляскага ваяв., Польшча — 2.8.1919),
польскі публіцыст, пісьменнік. Скончыў Беластоцкую гімназію (1859), вучыўся ў Маскоўскім (1859—61) і Парыжскім ун-тах. У 1861 за ўдзел у студэнцкай дэманстрацыі ў Пецярбургу арыштаваны. Удзельнік паўстання 1863—64. Пасля — у эміграцыі. Заснаваў «Міжнароднае таварыства польскіх студэнтаў». Рэдагаваў двухтыднёвік «Przyszłość» («Будучыня», 1866), выпускаў рэв.-дэмакр. выданне «Gmina» («Супольнасць», 1866—67, напачатку выдавалася ў друкарні А.Герцэна ў Жэневе). Прапагандаваў тэорыю абшчыннага сацыялізму Герцэна. Арт. «Рускае пытанне» (1868) прысвяціў становішчу рус. і бел. народаў. З 1882 на радзіме. У 1883—93 супрацоўнік час. «Kraj» («Край», Пецярбург). У 1902—04 жыў на Слонімшчыне ў маёнтку М.Федароўскага, вёў з ім фалькл.-этнагр. даследаванні. Аўтар аповесцей «Пан сляпы Павал» (1881) і «Пан глухі Гавал» (1891), успамінаў «У дні вайны і голаду» (1900). Федароўскі прысвяціў яму ўспаміны «Юзаф Такажэвіч — апошні камандзір атрада 1863 г.» (1921).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УШАКО́Ў Фёдар Фёдаравіч (1774 або 1745, с. Бурнакова Яраслаўскай вобл., Расія — 14.10.1817),
расійскі флатаводзец. Адмірал (1799). Скончыў Марск. кадэцкі корпус (1766). Служыў на Балт. флоце. З 1769 у Данской (Азоўскай) флатыліі, удзельнікрус.-тур. вайны 1768—74. З 1783 на Чарнаморскім флоце. У рус.-тур. вайну 1787—91 разбіў тур. флот каля в-ва Фіданісі (1788). З 1790 камандуючы Чарнаморскім флотам, кіраваў яго дзеяннямі па разгроме тур. сіл каля Керчы, в-ва Тэндра і мыса Каліякрыя. У час Міжземнаморскага паходу Ушакова 1798—1800 праявіў сябе як палітык і дыпламат. Развіваў манеўраную тактыку ветразевага флоту. З 1800 гал. камандзір Балт. вёславага флоту і нач. флоцкіх каманд у Пецярбургу. З 1807 у адстаўцы. Яго імем названы бухта на ўзбярэжжы Баранцава і мыс на ўзбярэжжы Ахоцкага м.; у Вял.Айч. вайну (3.3.1944) заснаваны ваен. ордэн У. 1-й і 2-й ступеняў і медаль У. У 2001 кананізаваны Рус.правасл. царквой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛІМО́НАЎ Аляксандр Андрэевіч (н. 9.5.1918, в. Кучын Кармянскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. гісторык. Герой Сав. Саюза (1945). Д-ргіст.н. (1969), праф. (1970). Скончыў Арлоўскае танк. вучылішча (1942), БДУ (1949). У Вял.Айч. вайну з 1943 на Сцяпным, 1-м і 2-м Укр. франтах. Удзельнік вызвалення Украіны, Чэхаславакіі. Танк. рота на чале са ст. лейт. Ф. вызначылася 16—18.4.1945 у баях у прыгарадзе Берліна, дзе адбіла 10 атак, знішчыла 12 танкаў і самаходных гармат, 11 палявых гармат, 20 грузавых аўтамашын, 35 кулямётных кропак, шмат жывой сілы ворага. З 1947 на выкладчыцкай рабоце, з 1969 у Ін-це гісторыі АН Беларусі, у 1975—91 у Ін-це гісторыі партыі пры ЦККПБ. Распрацоўвае праблемы гісторыі БССР, Вял.Айч. вайны, нац. адносін, агр. пытанняў і інш. Адзін з аўтараў і чл. рэдкалегіі кн. «Гісторыя Беларускай ССР» (т. 5, 1975), «Усенародная барацьба на Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны» (кн. 2, 1984).
А.А.Філімонаў.
Тв.:
Укрепление союза рабочего класса и трудящегося крестьянства в период развернутого строительства социализма (1929—1936 гг.). Мн., 1968;
Главная сила и опора Советской власти. 2 изд. М., 1982;
Партизанский фронт в годы Великой Отечественной войны. Мн., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЛАПІ́ЦКІ Юзаф Гжэгаж (14.3.1771, с. Капусціна на Валыні — 30.9.1854),
дыктатар у час паўстання 1830—31, генерал дывізіі (1815). У 1785—93 служыў у польскай і рас. арміях. Удзельнічаў у паўстанні 1794. Пасля яго падаўлення эмігрыраваў, служыў у польскіх легіёнах напалеонаўскай арміі, ваяваў у Іспаніі ў 1808—12, атрымаў званне генерала брыгады. Удзельніквайны 1812 на баку Францыі, паранены выйшаў у адстаўку. У 1815 Аляксандр I прызначыў Х. камандзірам 1-й пях. дывізіі войска Каралеўства Польскага; з 1818 у адстаўцы. Быў праціўнікам акцый, накіраваных супраць Расіі. У час паўстання 1830—31, калі быў прызначаны яго дыктатарам, даў магчымасць намесніку Канстанціну Паўлавічу з войскам пакінуць каралеўства, стрымліваў ваен. падрыхтоўку, не падтрымаў прапанову Д.Хлапоўскага пра адпраўку войск на Беларусь і Літву. Толькі ў канцы снеж. 1830 — пач. 1831 аддаў загад аб арганізацыі батальёнаў рухомай гвардыі, згадзіўся на павелічэнне арміі да 100 тыс. пяхоты і 20 тыс. кавалерыі. Х. імкнуўся заключыць дагавор з Мікалаем I на ўмовах прызнання польскай канстытуцыі і пашырэння яе дзейнасці на Беларусь. У Грохаўскай бітве 25.2.1831 паранены. Жыў у Кракаве, у грамадска-паліт. падзеях не ўдзельнічаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЛЕ́БНІКАЎ Велімір (Віктар Уладзіміравіч; 9.11.1885, с. Малыя Дэрбеты, Калмыкія — 28.6.1922),
рускі пісьменнік; тэарэтык футурызму. Вучыўся ў Казанскім (з 1903) і Пецярбургскім (1908—11) ун-тах. Друкаваўся з 1908. З 1910 кіраўнік літ. групы «будзетлян» (рус. назва футурыстаў, належыць Х.), пасля — кубафутурыстаў. Удзельнік футурыстычных зб-каў «Садок суддзяў» (1909—13), «Аплявуха грамадскаму густу» (1913), «Рыкаючы Парнас» (1914). Рэфарматар паэт. мовы (эксперыменты ў галіне словатворчасці, мудрагельства, стварэнне «зорнай» мовы). Яго паэзіі ўласцівы філас. праблематыка, жанравыя новаўтварэнні, рыфматворчасць, шматгалоссе рытмаў. Аўтар пацыфісцкай паэмы пра 1-ю сусв. вайну «Вайна ў пастцы» (1919), рэв. паэм «Ладамір» (1920), «Ноч перад Саветамі» (1921), «звышаповесцей» «Драпіна па небе» (1920), «Зангезі» (1922), цыкла гіст.-матэм. арт. «Дошкі лёсу» (1922), прысвечаных прыродзе часу, апавяданняў, драм. Паўплываў на рус. і еўрап. авангард, у т. л. ў музыцы і жывапісе.
Тв.:
Стихотворения. Поэмы. Драмы. Проза. М., 1986;
Творения. М., 1986.
Літ.:
Степанов Н. Велимир Хлебников: Жизнь и творчество. М., 1975;
Григорьев В.П. Грамматика идиостиля: В.Хлебников. М., 1983;
Леннквист Б. Мироздание в слове: Поэтика Велимира Хлебникова: Пер. с англ. СПб., 1999;
Мир Велимира Хлебникова: Статьи. Исслед., 1911—1998. М., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІХО́ЎСКІ (Цыхоўскі) Казімір Генрыхавіч
(псеўд.Граф, Высоцкі, Ясінскі; 7.12.1887, г. Астровец-Свентакшыскі, Польшча — 22.6.1940),
дзеяч польскага і міжнар. рабочага руху, парт. і дзярж. дзеяч Літвы і Беларусі. Вучыўся ў Льежскім політэхн. ін-це (1907—09) і Парыжскім ун-це (1910—13). У рэв. руху з 1902. Чл. СДКПіЛ з 1907. УдзельнікКастр. рэвалюцыі 1917 у Петраградзе. З ліст. 1917 нам. камісара па польскіх справах у Наркамнацы РСФСР. Са снеж. 1918 чл.ЦК КП Літвы, з 20.2.1919 старшыня ЦВКЛіт. ССР, з 27.2.1919 — Літ.-Бел. ССР; з крас. 1919 чл. Савета абароны Літ.-Бел. ССР; адначасова ў маі—ліп. 1919 (у Мінску) нарком земляробства Літбела, з 24.7.1919 старшыня Мінскага Савета. З вер. 1919 у ЦК КП(б)ЛіБ і палітаддзеле Зах. фронту. З крас. 1921 у Польшчы. Адзін з арганізатараў Кампартыі Усх. Галіцыі (з 1923 КПЗУ), чл. яе ЦК. У 1925—29 чл.ЦК Кампартыі Польшчы (да 1927 чл. Палітбюро ЦК). У 1928—29 сакратар камуніст. фракцыі сейма. З 1932 у СССР, у Выканкоме Камінтэрна. У 1936—37 адзін з арганізатараў інтэрнац. брыгад у Іспаніі. Рэпрэсіраваны, расстраляны. Рэабілітаваны пасля 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЯ́ЕЎ Міхаіл Рыгоравіч (3.11.1828, г. Бендэр, Малдова — 16.8.1898),
расійскі военачальнік. Ген.-лейт. (1882). Скончыў Магілёўскую гімназію (1840), Ваен. акадэмію Генштаба (1853). Удзельнік Крымскай (1853—56) і Каўказскай (1817—64) войнаў. У 1864—65 камандаваў Асобым зах.-сіб. атрадам, які ўдзельнічаў ва ўзяцці Чымкента, Ташкента і інш. Быў ваен. губернатарам Туркестанскага краю. За перавышэнне ўладных паўнамоцтваў звольнены ў адстаўку. У 1873—78 разам з ваен. публіцыстам ген. Р.А.Фадзеевым выдаваў у Пецярбургу газ. «Русский мир». Насуперак жаданню ўрада тайна ў 1876 выехаў у Бялград, дзе быў прызначаны галоўнакамандуючым сербскай арміяй, якая ў 1876 пацярпела паражэнні ў сербска-чарнагорска-турэцкай вайне 1876—78. У пач.рус.-тур. вайны 1877—78 залічаны на рас.ваен. службу, але ў дзеючую армію не прызначаны. У 1882—84 туркестанскі ген.-губернатар. З 1886 у адстаўцы. Памёр і пахаваны ў в. Тубышкі (з канца 18 ст. належала яго дзеду, стацкаму саветніку Мікіце Чарняеву) Круглянскага р-на Магілёўскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРАНЦО́ВЫ,
дваранскі, графскі і княжацкі род у Расіі.
Родапачынальнік — Фёдар па мянушцы Варанец. З яго прапраўнука Сямёна Іванавіча (п. у 1518) пачалося ўзвышэнне роду. Яго сыны: Фёдар (Дзямід) Сямёнавіч (п. 21.7.1546), баярын (1544), пасля паражэння Шуйскіх у 1543 заняў кіруючае становішча ва ўрадзе малалетняга Івана IV Грознага, пад націскам Глінскіх абвінавачаны ў здрадзе і пакараны смерцю; Міхаіл Сямёнавіч (п. у 1539), баярын (з 1531), у час праўлення Алены Глінскай (1533—38) адзін з бліжэйшых памочнікаў М.Глінскага, у 1534 разам з ім пасаджаны ў цямніцу, у 1535 памілаваны, удзельнічаў у ваен. дзеяннях супраць ВКЛ; Іларыён Гаўрылавіч (1674—25.5.1750), сенатар з 1742, яго сыны — Раман Іларыёнавіч (28.7.1707—12.12.1883), дзярж. дзеяч, з 1760 сенатар, Міхаіл Іларыёнавіч (23.7.1714—26.2.1767), дзярж. дзеяч, дыпламат, актыўны ўдзельнік дварцовага перавароту ў ліст. 1741, у 1758—62 канцлер. Сыны Рамана Іларыёнавіча: Аляксандр Раманавіч (15.9.1741—14.12.1805), дзярж. дзеяч і дыпламат, удзельнічаў у заключэнні важнейшых дагавораў Расіі з Францыяй (1786), Швецыяй (1790) і Турцыяй (Яскі мір 1791), з 1779 сенатар; Сямён Раманавіч (26.6.1744—1832), дзярж. дзеяч, дыпламат. Сын апошняга Міхаіл Сямёнавіч (30.5.1782—18.11.1856), дзярж. дзеяч, ген.-фельдмаршал, удзельнік вайны 1812. З 1823 ген.-губернатар новарасійскі, у 1828—44 і бесарабскі. У 1844—54 намеснік на Каўказе і галоўнакаманд. Асобным каўказскім корпусам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́МЛЕР (Himmler) Генрых (7.10.1900, г. Мюнхен, Германія — 23.5.1945),
адзін з кіраўнікоў фаш. Германіі і гал.ваен. злачынца 2-й сусв. вайны. Скончыў Тэхн.ун-т у Мюнхене. Удзельнік гітлераўскага путчу ў Мюнхене ў ліст. 1923. Чл. нацыянал-сацыялісцкай партыі з 1925. Кіраўнік (рэйхсфюрэр) СС (1929—45) і ўласнай сакрэтнай службы — СД (з 1931). Дэп. рэйхстага (з 1930). Нач. паліцыі Мюнхена, Баварыі (з 1933; пад яго кіраўніцтвам створаны адзін з першых канцлагераў у Дахаў). Шэф гестапа Прусіі (з 1934), разам з Р.Гайдрыхам кіраваў забойствам лідэраў штурмавых атрадаў і шэрагу палітыкаў у час т.зв. «ночы доўгіх нажоў» 30.6.1934. Дзярж. сакратар МУС (з 1936). «Рэйхскамісар па ўмацаванні ням. нацыі» (з кастр. 1939). У 2-ю сусв. вайну кіраваў масавым знішчэннем яўрэяў, рэалізацыяй плана «Ост» (у 1941 прысутнічаў на масавых пакараннях смерцю ў Мінску); міністр унутр. спраў (з 1943), галоўнакаманд. рэзервовай арміяй і адказны за ўзбраенне вермахта (з 1944), каманд. групай армій «Вісла» на сав.-герм. фронце (студз.—сак. 1945). 29.4.1945 за спробы заключыць сепаратны мір з зах. дзяржавамі пазбаўлены А.Гітлерам усіх пасад. 21.5.1945 трапіў у брыт. палон у Паўн. Германіі. Скончыў самагубствам.
Літ.:
Хавкин Б.Л. Рейхсфюрер СС Гиммлер // Новая и новейшая история. 1991. № 1;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́ПІУС Яўген Уладзіміравіч (7.7.1903, г. Пушкін Ленінградскай вобл., Расія — 5.6.1985),
рускі музыказнавец-фалькларыст. Д-р мастацтвазнаўства (1958), праф. (1944). Скончыў Ін-т гісторыі мастацтваў (1924) і кансерваторыю (1928) у Ленінградзе. У 1927—43 працаваў у навук. установах і ВНУ Ленінграда і Масквы. Заснавальнік і навук. кіраўнік (1927—43) Фонаграмархіва АНСССР (Ін-трус. л-ры — «Пушкінскі дом»). Удзельнікфалькл. экспедыцый, у т. л. на Бел. Палессі (1934). Распрацаваў тэарэт. праблемы збірання, натавання, акустычнага вымярэння гукавышыннага ладу нар. напеваў, займаўся пытаннямі сістэмнай тыпалогіі, параўнальным вывучэннем лакальных меладычных стыляў муз. фальклору рускіх, беларусаў, фіна-угорскіх і цюрк. народаў у іх гіст. развіцці, даследаваў інтэрнац. вытокі рус.рэв. песень. Рэдактар многіх фалькл. выданняў, у т. л. «Песні беларускага народа» (т. 1, 1940, з З.Эвальд), «Беларускія народныя песні» (1941, «Песні народаў СССР»), «Песенная культура беларускага Палесся» З.Мажэйкі (1971), «Песні беларускага Палесся» Эвальд (1979).
Тв.:
Интонационные элементы русской частушки // Советский фольклор. М.; Л., 1936. № 4—5;
Песни Пинежья. Кн. 2. М., 1937 (разам з З.Эвальд);
Белорусский песенный фольклор (разам з З.Эвальд) // Сов. музыка. 1940. № 4;
Сборники русских народных песен М.А.Балакирева // Балакирев М.А. Русские народные песни. М., 1957;
«Эй, ухнем» — «Дубинушка»: История песен. М., 1962.